Краіны ЭЗ, ЗША і Вялікабрытанія не прызнаюць вынікі і сам працэс галасаваньня на выбарах у Дзяржаўную думу Расеі на тэрыторыі анэксаванага Крыму. Пра гэта сказана ў заявах зьнешнепалітычных ведамстваў ЭЗ, Брытаніі і ЗША.
Пра беларускія тэхналёгіі фальсыфікацыі на расейскіх выбарах, а таксама пра тое, што можа зьмяніцца для Беларусі праз новы склад Дзяржаўнай Думы, гаворым з навуковым супрацоўнікам дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэртам міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандрам Марозавым.
Урад Вялікай Брытаніі 20 верасьня правёў экстраную сустрэчу з прадстаўнікамі энэргетычных і спажывецкіх груп у сувязі з рэзкім павелічэньнем цэнаў на газ.
Паводле вынікаў падліку галасоў з 99 працэнтаў участкаў відавочна, што па партыйных сьпісах у новую расейскую Думу пройдуць 5 партый. Да нязьменных 4 палітычных сілаў, прадстаўленых у парлямэнце з 2007 году, дадасца партыя «Новыя людзі».
На выбарах кіраўніка Чачэніі Рамзану Кадыраву не хапіла 0,3% да 100-працэнтнага выніку.
Партыя «Единая Россия», сьведчаць папярэднія вынікі праведзеных 17–19 верасьня выбараў у Дзярждуму, захавае канстытуцыйную большасьць.
У Пермскім унівэрсытэце адбылася страляніна, частка студэнтаў і выкладчыкаў зачыняліся ў аўдыторыях, паведамілі «РИА Новости» ў прэс-службе ўнівэрсытэту.
ЦВК апублікаваў вынікі выбараў у Дзярждуму па выніках апрацоўкі 70,67% пратаколаў.
У Расеі прайшоў апошні, асноўны дзень выбараў у Дзяржаўную Думу. Расейцы абіралі 450 дэпутатаў — 225 па аднамандатных акругах і 225 — па партыйных сьпісах. Для простай большасьці ў Думе неабходна 226 мандатаў, для канстытуцыйнай — 300.
Як заяўляюць незалежныя праваабаронцы, на ўчастку адбыліся фальсыфікацыі галасоў выбарцаў.
Паліцыю на ўчастак выклікаў сам кандыдат.
Кампанія Google запатрабавала ад паплечнікаў зьняволенага расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага выдаліць два дакумэнты ў Google Docs са сьпісамі кандыдатаў на выбарах у Дзярждуму Расеі, рэкамэндаваных «Разумным галасаваньнем».
Неўзабаве пасьля поўначы 18 верасьня мэсэнджэр Telegram заблякаваў бот «разумнага галасаваньня» на выбарах у Расеі. Пры адкрыцьці бота высьвечваецца апавяшчэньне, што ён «парушае мясцовыя законы».
Басманы суд у Маскве арыштаваў траіх абвінавачаных па справе аб схіленьні праз Telegram да беспарадкаў падчас выбараў у Дзяржаўную думу Расеі.
Пра гэта расейскі кіраўнік паведаміў на сустрэчы па відэасувязі з губэрнатарам Санкт-Пецярбургу Аляксандрам Бягловым.
МЗС Расеі выкарыстаў тэрмін савецкай гістарыяграфіі «вызваленчы паход» у дачыненьні да нападу Чырвонай Арміі на Польшчу 17 верасьня 1939 году, на пачатку Другой сусьветнай вайны.
Караблі Балтыйскага флёту, сілы сухапутных і паветрана-дэсантных войскаў, авіяцыя вяртаюцца ў пункты пастаяннай дыслякацыі пасьля ўдзелу ў стратэгічных манэўрах «Захад-2021», паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі.
У Расеі 17 верасьня пачынаюцца выбары дэпутатаў Дзяржаўнай Думы, губэрнатараў, дэпутатаў рэгіянальнага і гарадзкога ўзроўняў. Асноўны дзень галасаваньня — нядзеля, 19 верасьня.
17 верасьня ў Пецярбургу мае адбыцца суд у справе экстрадыцыі ў Беларусь маладэчанца Сяргея Непагоды, якому на радзіме пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта Свабодзе паведамілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Пецярбургу.
Аплікацыя «Навальный» больш не даступная для расейскіх карыстальнікаў у Google Play і App Store. Пра гэта паведамляе каманда Аляксея Навальнага.
Расейскага рэжысэра Андрэя Зьвягінцава ўвялі ў штучную кому пасьля каранавіруснай інфэкцыі.
Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу супраць 11 чалавек, у тым ліку супраць актывіста і заснавальніка тэлеграм-каналу «Что-Делать» Дзьмітрыя Чабанава.
Пасьля няўдалага жарту пра расейцаў коміка Ідрака Мірзалізадэ, які мае беларускае грамадзянства, прызналі непажаданым ў Расеі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ў ягоным атачэньні каранавіруснай інфэкцыяй захварэлі на «не адзін, ня два», а «некалькі дзясяткаў» чалавек.
На тэрыторыі Беларусі ў манэўрах бралі ўдзел 2500 расейскіх вайскоўцаў.
У Маскве на Краснай плошчы затрымалі чатырох актывістаў «Грамадзянскага таварыства Калускай вобласьці» і журналіста RusNews падчас акцыі ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Вучэньні «Захад-2021», беларуска-расейская інтэграцыя, эміграцыя адмыслоўцаў ІТ-сэктару — тэмы нядаўніх публікацыяў францускага друку пра Беларусь
У Расеі прайшла цырымонія закрыцьця сумеснага стратэгічнага вучэньня «Захад-2021».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэўся з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам, які прыехаў у Маскву зь неабвешчаным візытам.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паведаміў, што ў сувязі з выяўленымі выпадкамі захворваньня каранавірусам у ягоным атачэньні ён павінен пэўны час трымацца самаізаляцыі. Пра гэта ён сказаў у час размовы з прэзыдэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонам.
У Сымфэропалі — сталіцы анэксаванага Расеяй Крыму — 11 верасьня ўсталявалі адрэстаўраваны помнік заснавальніку савецкай спецслужбы ВЧК Фэліксу Дзяржынскаму
Аляксандар Лукашэнка сёньня назіраў за хадой вучэньняў «Захад-2021» на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі. З расейскага боку за хадой манэўраў назіраў намесьнік міністра абароны Юнус-Бек Еўкураў
9 верасьня Белгародзкі абласны суд (Расея) не задаволіў скаргі адваката беларуса Вадзіма Дубойскага і пастанавіў выдаць яго на радзіму. Берасьцеец знаходзіцца ў расейскай турме з 15 красавіка. Беларускія ўлады патрабуюць ягонай выдачы. Яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня за «масавыя беспарадкі».
Газаправод, згодна з афіцыйным паведамленьнем, дабудавалі ў 8:45 маскоўскага часу 10 верасьня. На шляху яго будаўніцтва паўставалі праблемы, праект замарожвалі, але ўмяшаньне Нямеччыны ў працэс дазволіла завяршыць праект.
Расейскі ўрад прыняў рашэньне зьняць усе каранавірусныя абмежаваньні ў авіязносінах паміж Беларусьсю і Расеяй. Пра гэта паведаміў 9 верасьня на прэсавай канфэрэнцыі з Лукашэнкам Уладзімір Пуцін.
10 верасьня пачынаецца практычная частка беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2021», якія пройдуць на тэрыторыі дзьвюх краінаў. З 2009 году яны рэгулярна праводзяцца кожныя 4 гады. Нагадаем асноўныя факты пра хаду папярэдніх вучэньняў «Захад» і пра пляны сёлетніх.
Пятая за 2021 год сустрэча двух палітыкаў прайшла 9 верасьня ў Маскве. Яна доўжылася 3,5 гадзіны. Пасьля сустрэчы Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка выступілі на прэс-канфэрэнцыі.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2021» і чарговыя перамовы Лукашэнкі і Пуціна пра інтэграцыю.
31-гадовы Вадзім Дубойскі пад вартай з 16 красавіка. У жніўні 2020 яго пабілі ў падвалах Дома правасудзьдзя ў Берасьці, а затым ён стаў фігурантам крымінальнай справы паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу.
«Роскомнадзор» пачаў блякаваць шэсьць VPN-сэрвісаў, якія, на яго думку, парушаюць заканадаўства. Але ў выніку паўсталі праблемы ня толькі ў заблякаваных VPN, а і ў шэрагу іншых праграмаў, уключна з прадукцыяй беларускага паходжаньня World of Tanks.
Пятая за 2021 год сустрэча двух палітыкаў праходзіць у Маскве.
Ці ёсьць падставы перасьцерагацца, што вучэньні «Захад-2021» перарастуць у ваенны канфлікт? Чым адрозьніваюцца цяперашнія вучэньні і колішнія вучэньні «Захад-2017»? Ці застануцца пасьля вучэньняў у Беларусі расейскія войскі? На якую інтэграцыю ў вайсковай сфэры пойдзе Лукашэнка?
Расея абмяркоўвае «розныя пытанні» падтрымкі эканомікі Беларусі, заявіў кіраўнік расейскага Міністэрства фінансаў Антон Сілуанаў. «Мы бачым, што наш сусед апынуўся ў няпростым фінансавым становішчы».
Яны будуць разьмяшчацца на аэрадроме ў Баранавічах.
Яго зафарбавалі празь некалькі гадзін.
Аднак, паводле яго інфармацыі, інтэграцыя стане адной з асноўных тэмаў на перамовах 9 верасьня.
Падчас вучэньньняў загінуў кіраўнік МНС РФ Яўген Зінічаў.
У Маскве больш як 6 тысяч чалавек за паўгода асудзілі паводле артыкулу аб парушэньні парадку правядзеньня мітынгаў і пікетаў.
У Ачхой-Мартанаўскім раёне Чачэніі з уласнага дома вывезьлі 75-гадовага Гані Халітава і 46-гадовага Рамзана Халітава — бацьку і брата Хасана Халітава, які жыве ў Турэччыне. У Маскве быў выкрадзены брат-блізьнюк Хасана — Хусейн Халітаў. Яго вывезьлі ў Чачэнію.
Загрузіць яшчэ