«Санкцыйны ціск Захаду на Менск разглядаецца як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы», — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава
Саміт ЭЗ вырашыў працягнуць санкцыі ў дачыненьні да Расеі, уведзеныя з прычыны анэксіі Крыму і баявых дзеяньняў у Данбасе. Пра гэта паведаміў старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі дапусьціў, што калі ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе краіны ня ўдасца дасягнуць у «нармандзкім фармаце», будзе праведзены ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб разрыве адносінаў з Данбасам
Працадаўцы абавязаны адхіляць супрацоўнікаў, якія адмаўляюцца прышчапляцца ад COVID-19 пры адсутнасьці мэдычных супрацьпаказаньняў. Пра гэта заявіў апэратыўны штаб барацьбы з ковідам гораду Масквы, спасылаючыся на палажэньні Працоўнага кодэксу РФ і пастанову Расспажыўнагляду.
Расея гатовая як дыпляматычнымі, так і ваеннымі мэтадамі адстойваць непарушнасьць сваёй мяжы, заявіў намесьнік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.
Расейскія самалёты-бамбавікі выкарысталі чатыры аскепкава-фугасныя авіябомбы, заявілі ў міністэрстве абароны Расеі.
Пра гэта міністар абароны Расеі заявіў сёньня, выступаючы на Маскоўскай канфэрэнцыі ў міжнароднай бясьпецы.
Грамадзянін Расеі Дзьмітры Папоў мадэраваў сацыяльныя сеткі «Страна для жизни». Яго пачнуць судзіць у закрытым рэжыме разам зь Ціханоўскім, Статкевічам, Лосікам і іншымі 24 чэрвеня. Расказваем, чым Дзьмітры займаўся да Беларусі, як яго затрымлівалі і як ён год жыве за кратамі.
Расейскі ўрад рыхтуе фэдэральную праграму «Мозг, здароўе, інтэлект, інавацыі», якая мае на мэце, сярод іншага, разьвіцьцё тэхналёгій нэйраінтэрфэйсаў.
Ня менш як тром беларусам, абвінавачаным у крымінальных справах за пратэсты, пагражае экстрадыцыя з Расеі.
З 1970-х гадоў на манумэнце «Тры Сястры» (дзе сыходзяцца межы Беларусі, Расеі і Ўкраіны) праходзіў фэстываль «Славянскае адзінства». Да 2014 году ў ім бралі ўдзел тры краіны-суседкі.
Графік экспарту расейскай нафты на трэці квартал 2021 году не прадугледжвае паставак на «Нафтан», сьведчыць дакумэнт, зь якім азнаёміўся «Інтэрфакс».
Слуханьні з нагоды магчымай экстрадыцыі з Расеі ў Беларусь чэмпіёна сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна павінны адбыцца неўзабаве, але ўвесь час пераносяцца.
Злучаныя Штаты падрыхтавалі экстраную вайсковую дапамогу на выпадак расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, заявіла 18 чэрвеня прадстаўніца Белага дому Джэн Псакі.
Курт Волкер падчас міжнароднай канфэрэнцыі GLOBSEC у Браціславе расказаў Радыё Свабода, як памянялася ўспрыняцьце Лукашэнкі за апошні год і якім мае быць пасланьне ЗША Пуціну пра Беларусь.
Мэр Сяргей Сабянін падоўжыў абмежаваньні, уведзеныя на гэтым тыдні ў Маскве з прычыны пагаршэньня сытуацыі з каранавіруснай інфэкцыяй, да 29 чэрвеня.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў расказаў, у якім ключы закраналася пытаньне Беларусі падчас нядаўняга саміту прэзыдэнтаў Джо Байдэна і Ўладзіміра Пуціна ў Жэнэве.
Падчас візыту ў Маскву Ўладзімер Макей сустрэўся з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым. Сярод іншага яны абмеркавалі арышт у Беларусі расейскай грамадзянкі Соф'і Сапегі.
У Маскве супрацоўнікі Сьледчага камітэту ў ноч на пятніцу затрымалі муніцыпальную дэпутатку Цьвярскога раёну ад партыі «Яблоко» Кетэван Хараідзэ, якая ў траўні паведаміла пра намер балятавацца ў Дзяржаўную Думу.
17 чэрвеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова зь яго калегам зь Вялікай Брытаніі Дамінікам Раабам. Гутарка прайшла з ініцыятывы брытанскага боку, паведамляе прэс-служба расейскага МЗС.
Ці вяртаюцца амэрыканска-расейскія адносіны ў часы Ніксана і Брэжнева? Ці сапраўды ЗША і Расея засталіся непахіснымі ў сваіх пазыцыях адносна Беларусі? Як новая атмасфэра ў адносінах Вашынгтону і Масквы можа паўплываць на палітыку Расеі ў Беларусі?
Пра што здолелі дамовіцца прэзыдэнты ЗША і Расеі? Ці стала прадметам перамоваў беларускае пытаньне? Наконт чаго Байдэн і Пуцін засталіся нязгоднымі паміж сабой?
«І мы лічым, што адзіны спосаб паважаць правы і выбар беларускага народу — гэта правесьці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары», — заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.
Па словах Дзьмітрыя Пяскова, Беларусь не ўваходзіла ў сьпіс прыярытэтных тэмаў, таксама не было і паглыбленага абмеркаваньня пазыцый вакол Украіны.
Міністэрства замежных справаў Украіны праз сваю амбасаду ў Менску зьвярнулася да ўладаў Беларусі з просьбай патлумачыць інфармацыю аб правядзеньні сьледчых дзеяньняў з затрыманым журналістам і блогерам Раманам Пратасевічам на запыт гэтак званай «ЛНР».
У Жэнэве адбылася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША — Джо Байдэна і Расеі — Уладзіміра Пуціна. Кіраўнікі дзяржаў упершыню правялі перамовы адзін з адным у гэтым статусе. Мерапрыемства прайшло пры найгоршых адносінах Масквы і Вашынгтона з часоў заканчэньня халоднай вайны.
Трыма самымі дружалюбнымі, на думку расейцаў, краінамі зьяўляюцца на дадзены момант Беларусь, Кітай і Казахстан, вынікае з вынікаў апытаньня, праведзенага сацыёлягамі «Лявада-цэнтру».
Суд у Маскве прызнаў супрацоўніцу расейскага МЗС Натальлю Агальцову вінаватай у растраце мільёна даляраў. Яна ўзяла іх з кабінэту, у якім працавала. Грошы, як сьцьвярджаецца, захоўваліся ў міністэрстве ў выглядзе пачкаў стодаляравых купюраў у апячатанай скрынцы з-пад швэдзкай гарэлкі Absolut.
Чачэнскі тэлеканал «Грозны ТБ» выпусьціў 35-хвілінны рэпартаж «пра спробу выкраданьня» Халімат Тарамавай. Раней праваабаронцы паведамлялі, што дзяўчыну гвалтам вывезьлі з прытулку для пацярпелых ад гвалту ў Дагестане.
Амэрыканскі канал NBC напярэдадні сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі выклаў новы фрагмэнт інтэрвію з Пуціным.
Паводле дадзеных Фэдэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі («Росстата»), натуральныя страты насельніцтва ў параўнаньні з 2019 годам у некаторых расейскіх рэгіёнах вырасла ў дзясяткі разоў, а ў сярэднім па Расеі больш чым удвая.
Джо Байдэн перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным у Жэнэве заручыцца падтрымкай і салідарнасьцю саюзьнікаў ЗША па NATO. Пра гэта інфармуе DW.
Колькасьць разгорнутых адзінак ядзернай зброі ў сьвеце вырасла з 3720 да 3825. Каля 2 тысяч боегаловак знаходзіліся ў стане павышанай баявой гатоўнасьці — амаль усе яны належаць Расеі і ЗША.
Фінансавым арганізацыям ЗША забаронена ўдзельнічаць у разьмяшчэньні на першасным рынку рублёвых або нерублёвых аблігацыяў, выпушчаных пасьля панядзелка 14 чэрвеня, Банкам Расеі, расейскім Фондам нацыянальнага дабрабыту альбо Міністэрствам фінансаў РФ.
Масквічоў адправяць па хатах з 15 да 19 чэрвеня. Гэтыя дні абʼявілі непрацоўнымі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію NBC адказаў на абвінавачваньні ў дачыненьні расейскіх уладаў да гучных забойстваў. Брытанскі журналіст Кэйра Сіманс, згадаўшы словы прэзыдэнта Джо Байдэна, задаў прамое пытаньне: «Спадар прэзыдэнт, вы — забойца?»
Прэмʼер-міністар Францыі ў 2007-2012 гады Франсуа Фіён вылучаны ў раду дырэктараў расейскай дзяржкампаніі «Зарубежнефть». Адпаведнае распараджэньне ўраду апублікаванае 11 чэрвеня на партале прававой інфармацыі.
У Дагестане сілавікі з суседняй Чачні ўварваліся ў прытулак для ахвяраў хатняга гвалту і вывезьлі Халіму Тарамаву, дачку аднаго з набліжаных Рамзана Кадырава.
Суд у Рызе арыштаваў дэпутата апазыцыйнай партыі Яніса Адамсона па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі. Пра гэта паведамляе латвійскае агенцтва LETA.
У Дзяржаўную Думу Расеі будзе ўнесены на разгляд законапраект аб рэпатрыяцыі, паводле якога грамадзяне Беларусі і Ўкраіны змогуць свабодна атрымліваць расейскае грамадзянства
Пасьля выхаду з Дамовы аб адкрытым небе Расея таксама адмовілася ад мэмарандуму са Злучанымі Штатамі аб «адкрытай зямлі». Гэты дакумэнт, які дзейнічае з 1992 году, прадугледжваў, што расейскія і амэрыканскія дыпляматы маглі свабодна перамяшчацца па тэрыторыях краінаў, у якіх яны працуюць.
Дырэктару Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Івану Жданаву і юрысту фонду Вячаславу Гімадзі ў лістападзе мінулага году ўдалося трапіць у архіў омскай бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі № 1 і атрымаць копіі ўсіх мэдычных дакумэнтаў расейскага палітыка Аляксея Навальнага.
У Зюзінскі раённы суд Масквы паступіла адміністрацыйная справа ў дачыненьні да відэаблогера і журналіста Юрыя Дудзя, якому інкрымінуюць «прапаганду наркотыкаў» у інтэрнэце. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе суду.
Паводле дадзеных агенцтва, аб гэтым будзе абвешчана на сустрэчы з удзелам прэзыдэнта ЗША Байдэна і лідэраў краін Эўразьвязу на наступным тыдні.
Амбасадар Расеі ў Менску Яўгеній Лук’янаў заявіў, што пакуль ягоная краіна не гатовая да поўнага адкрыцьця мяжы зь Беларусьсю.
Праваахоўныя органы атрымалі згоду на ператрус дома і працоўнага месца парлямэнтара.
Маскоўскі гарадзкі суд увечары ў сераду прызнаў экстрэмісцкімі арганізацыямі заснаваны Аляксеем Навальным Фонд барацьбы з карупцыяй, а таксама штабы Навальнага, і забараніў іх дзейнасьць у Расеі.
У Швайцарыі арыштавалі ўладальніка сыстэмы маніторынгу блогаў і СМІ «Катюша», якой карыстаюцца Адміністрацыя прэзыдэнта і Міністэрства абароны Расеі.
Быкава таемна суправаджалі ў паездцы ў Новасібірск тыя ж афіцэры ФСБ, што падазраюцца ў замаху на Аляксея Навальнага.
Сьледчыя і праваахоўныя органы Ўкраіны за апошнія некалькі гадоў расьсьледуюць вялікую колькасьць спраў, зьвязаных з абвінавачаньнямі ўкраінскіх грамадзянаў у супрацы з замежнымі спэцслужбамі, і найперш з Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі.
Загрузіць яшчэ