Маскоўскі гарадзкі суд прыгаварыў да 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму блогера Андрэя Пыжа па справе аб незаконным вывазе за межы Расеі зьвестак, якія зьяўляюцца дзяржаўнай таямніцай, паведамляецца на сайце пракуратуры Масквы
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 29 кастрычніка прыляцеў у Эўропу. У праграме ягонага турнэ — саміт у Рыме 20 індустрыяльна разьвітых краін (Група G-20), перамовы з саюзьнікамі аб ядзернай праграме Ірану і сустрэча з Папам Рымскім Францішкам.
На расейскі тэлеканал «Муз-ТВ» склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу аб так званай прапагандзе нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх. Картку справы ў картатэцы Басманнага суду Масквы знайшоў тэлеграм-канал «Можам растлумачыць».
Цэны апусьціліся на фоне чаканьняў запаўненьня «Газпромам» эўрапейскіх сховішчаў газу.
Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў правядзеньне пасяджэньня Высокага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» 4 лістапада і ў чарговы раз прыгразіў Польшчы і Літве.
У Маскве і Маскоўскай вобласьці 28 кастрычніка пачаўся частковы локдаўн, уведзены праз пагаршэньне сытуацыі з каранавірусам. Рэжым непрацоўных дзён працягнецца як мінімум да 7 лістапада.
Ці зьяўляецца выступ Пуставога адказам на публікацыю апытаньня ВЦИОМ? Ці сапраўды паміж Пуціным і Лукашэнкам узьнік новы канфлікт і ці хоча Расея замены рэжыму ў Беларусі? Пра гэта разважае дырэктар Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу, доктар паліталёгіі Павал Вусаў.
У Дзяржаўную Думу Расеі ўнесьлі законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць — арышт на 15 сутак або штрафы да 50 тысяч рублёў ($720) для грамадзян — за адмаўленьне «вырашальнай ролі» СССР у перамозе над нацысцкай Нямеччынай.
Дзярждума РФ разгледзіць папраўкі да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія ўстанаўліваюць адказнасьць за адмаўленьне вырашальнай ролі Савецкага Саюза ў перамозе над нацысцкай Нямеччынай.
У Вярхоўны суд Расеі ўпершыню зьвярнуліся з калектыўным пазовам дзеці ахвяр сталінскага тэрору. Улады адмаўляюцца даць ім кватэры ў Маскве і іншых буйных гарадах, адкуль выселілі іхных бацькоў.
Суд у Астрахані прысудзіў траім «сьведкам Яговы» па восем гадоў калёніі, а яшчэ адной верніцы — тры з паловай гады пазбаўленьня волі
Саратаўскі раённы суд у Расеі пастанавіў заблякаваць пяць спасылак з інструкцыямі па вырабе турыстычных і каменных сякераў
Апэляцыйны суд Амстэрдама вырашыў, што калекцыя скіфскага золата, вывезеная з Крыму да анэксіі паўвострава Расеяй у 2014 годзе, мае вярнуцца ва Ўкраіну.
Яшчэ больш за 400 зьняволеных саратаўскай калёніі № 13 у Расеі напісалі заявы, у якіх расказалі пра катаваньні, біцьцё і вымаганьне, паведаміла адвакатка пацярпелых Сьняжана Мунцян.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб наданьні расейскага грамадзянства ўругвайскай акторцы і сьпявачцы Натальлі Арэйра і яе сыну.
Перапампоўка па газаправодзе Ямал — Эўропа за выходныя зьнізілася да каля 0,3 млн кубамэтраў з гадзіну. Раней «Газпром» браніраваў перапампоўку ў аб’ёме каля 31 млн кубамэтраў за суткі ў кастрычніку і лістападзе.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рэкамэндаваў кіраўнікам рэгіёнаў забараніць працу рэстаранаў і забаўляльных устаноў па начах (з 23:00 да 6:00 раніцы).
Вядучы беларускага дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Яўген Пуставой у сваёй перадачы «Палітыка без гальштукаў і купюр» параўнаў Аляксандра Лукашэнку зь лідэрамі іншых краін, якія, як ён выказаўся, падчас пандэміі каранавіруснай інфэкцыі хаваюцца па бункерах.
Беларускі айцішнік Сяргей Савельеў, дзякуючы якому былі апублікаваныя запісы з катаваньнямі ў расейскіх турмах, пракамэнтаваў абвяшчэньне яго ў вышук на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, пра што стала вядома напярэдадні.
Расея ня зможа перашкодзіць Украіне ўступіць у NATO, але Масква лічыць, што зможа «мінімізаваць наступствы» ўступленьня Украіны ў Альянс, заявіў сьпікер прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў у тэлепраграме «Москва. Кремль. Путин» на тэлеканале «Россия-1».
Расейскія ўлады абʼявілі ў вышук былога вязьня саратаўскага турэмнага шпіталя Сяргея Савельева, дзякуючы якому ў інтэрнэце зьявіліся гігабайты здымак катаваньняў у расейскіх калёніях.
Часткова прызнаная Рэспубліка Косава высылае двух расейскіх дыпляматаў. Пра гэта ў пятніцу абвясьціла прэзыдэнт Косава Віёса Асмані.
«Газпром» у два разы павялічыў цану за газ — Малдова ня можа прыняць такую прапанову.
Праграміст зь Беларусі Сяргей Савельеў — той самы чалавек, дзякуючы якому ў інтэрнэце зьявіліся гігабайты здымак катаваньняў у расейскіх калёніях.
У Разанскай вобласьці на заводзе сынтэтычных валокнаў «Эластик» адбыўся выбух і пачаўся пажар у цэху вытворчасьці пораху. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 16 чалавек.
7 кастрычніка, у дзень нараджэньня прэзыдэнта Расеі Пуціна, у Кіеве прайшла прэзэнтацыя кнігі «Як Пуцін забівае за мяжой».
Пракуратура ў сталіцы Татарстану Казані распачала адміністратыўную справу аб распальваньні варожасьці да расейцаў. Справа супраць Усетатарскага грамадзкага цэнтру — арганізацыі, заснаванай у 1988 годзе. Пра гэта паведамляе газэта «Коммерсант».
Аляксандар Лукашэнка ня мог самастойна арганізаваць цяперашні мігранцкі крызіс. Пра гэта заявіў віцэ-міністар замежных спраў Літвы Арналдас Пранцкявічус, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра магчымую ролю Расеі.
Намесьнік старшыні партыі «Яблоко» Сяргей Іваненка прасіў Эўрапарлямэнт не даваць апазыцыянэру Аляксею Навальнаму прэмію імя Андрэя Сахарава.
Строгія каранавірусныя абмежаваньні праз тыдзень пачнуць дзейнічаць у Маскве і Маскоўскай вобласьці. Іншыя рэгіёны Расеі пакуль не заяўляюць пра такія захады.
Сусьветная арганізацыя здароўя аднавіла працэдуру ўхваленьня расейскай вакцыны ад каранавирусу «Спутник V» для экстранага прымяненьня, вынікае з рэестру арганізацыі.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустрэўся ў Маскве 20 кастрычніка з прадстаўнікамі руху «Талібан».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў непрацоўнымі дні з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна. Аб гэтым яго сёньня папрасіў урад. Прычынай стала чацьвёртая хваля пандэміі каранавіруснай інфэкцыі.
Ва Ўкраіне вызначылі, як правільна называць сытуацыю на ўсходзе краіны і ў Крыме, каб не прасоўваць расейскія наратывы.
Кіраўнікі вайсковых ведамстваў Расеі і Беларусі падпісалі дакумэнты аб падаўжэньні тэрмінаў дзеяньня двух расейскіх вайсковых аб’ектаў на беларускай тэрыторыі.
Кіраўнікі вайсковых ведамстваў Расеі і Беларусі на пасяджэньні ў Маскве заявілі пра ваенныя пагрозы, палітычны і эканамічны ціск, якія нібыта ідуць з боку заходніх краін.
Генэральная пракуратура Беларусі адмовілася выдаць Расеі «сьведку Яговы» Алега Ланшакова. Яго выпусьцілі зь берасьцейскага СІЗА пасьля трох тыдняў зьняволеньня.
Былы зьняволены расейскай турмы, грамадзянін Беларусі Сяргей Савельеў, які апублікаваў відэазапіс катаваньняў і гвалту ў расейскай турме і папрасіў палітычнага прытулку ў Францыі, даў інтэрвію ВВС.
Суд у Ніжнім Ноўгарадзе паводле пазову пракуратуры прызнаў «Мужчынскую дзяржаву» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яе дзейнасьць на тэрыторыі Расеі.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што яго краіна з 1 лістапада прыпыняе працу пастаяннага прадстаўніцтва РФ пры NATO.
Засакрэчаны экспарт у Расею ацэньваецца прыкладна ў 1,29 млрд даляраў, ці 14,8% ад агульных паставак. У 2020 годзе скрытыя пастаўкі з адной краіны ў іншую склалі толькі 152 млн (1,2% усяго беларускага экспарту).
На будынку крамы ў пасёлку Руска-Высоцкае Ламаносаўскага раёну Ленінградзкай вобласьці зьявіліся партрэты беларускай палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай і расейскага апазыцыйнага палітыка Андрэя Піваварава, таксама кінутага за краты.
Беларускі праграміст Сяргей, які перадаў інфармацыю пра масавыя катаваньні ў расейскіх турмах у шырокі доступ, прыляцеў у Парыж, дзе папрасіў прытулку.
Журналіст беларускай «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка спрабаваў паляцець у Варшаву, але расейскія спэцслужбы пасадзілі яго на рэйс у Менск. Пра гэта ў эфіры RTVI заявіў галоўны рэдактар расейскай «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін.
У Маскве на офіс праваабарончага цэнтра «Мэмарыял», які расейскімі ўлады прызналі"замежным агентам«, учынілі напад некалькі дзясяткаў чалавек. Інцыдэнт адбыўся падчас паказу фільма Агнешкі Голянд «Гарэт Джонс». Прагляд быў арганізаваны сумесна з польскім культурным цэнтрам.
12 кастрычніка Саід Гуцэрыеў прадаў акцыі ААТ «Парытэтбанк» (брэнд Paritetbank) расейскаму прадпрымальніку Расіму Ісмаілаву. Сума ўгоды не раскрываецца, паведамляецца на сайце банка.
Кожны дзявяты пацыент, старэйшы за 60 гадоў, з COVID-19 памірае. Сярод хворых старэйшага ўзросту, якія своечасова не зьвяртаюцца да доктара, памірае кожны трэці. Пра гэта паведамляе маскоўскі апэратыўны штаб па кантролі сытуацыі з каранавірусам.
Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны заявіла, што не разглядае аднаўленьня камэрцыйных паставак электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі, нягледзячы на дэфіцыт вугалю для генэрацыі ўласнай энэргіі.
Абвінавачваньне прасіла зьмясьціць прарасейскага палітыка у турму.
Некалькі зьняволеных, якія ўтрымліваліся ў апошнія гады ў сьледчым ізалятары № 1 Іркуцку, пацьвердзілі журналістам інфармацыю пра катаваньні і згвалтаваньні, ахвярамі якіх сталі звыш сотні арыштаваных і асуджаных.
Загрузіць яшчэ