Апазыцыянэр Аляксей Навальны, які цяпер знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у горадзе Пакрове, расказаў, што яго зьнялі з прафуліку як «схільнага да ўцёкаў», але паставілі на ўлік як «экстрэміста» і «тэрарыста». Пра гэта палітык расказаў у Інстаграме.