Ды чаго дамовіліся кіраўнікі Беларусі і Расеі 7 лютага? Цэны на нафту і газ — параза Беларусі, яе перамога ці нічыя? Што будзе з паглыбленьнем інтэграцыі?
Улады Прагі, верагодна, у хуткім часе пераймянуюць плошчу Pod kaštany («Пад каштанамі»), каля якой месьціцца амбасада Расеі ў Чэхіі, у «Плошчу імя Барыса Нямцова».
«Мы ня можам сёньня рэзка памяняць ўмовы рэгуляваньня нашай нафтавай галіны: вы ведаеце, цэны на сырую нафту фармуюцца рынкам, а адміністрацыйна не рэгулююцца».
Прадпрыемства «Ведомственная охрана», якое займаецца аховай аб’ектаў Міністэрства энэргетыкі Расеі, аб’явіла тэндэр на закупку налепак для аўтамабіляў з надпісам «Обама чмо».
Лідэр усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» Алег Цягнібок заклікае палітычных і грамадзкіх актывістаў Беларусі і Ўкраіны ініцыяваць пытаньне аб вяртаньні Беларускай праваслаўнай царквы ў Кіеўскую мітраполію.
Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі і Расеі да 1 сакавіка завершаць фармаваньне агульнага сьпісу невыязных грамадзянаў.
Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці. Цвыркуноў утылізавалі неназваным спосабам на Ўнецкім вэтсанутыльзаводзе.
Урад Расеі рыхтуе законапраект, паводле якога замежнікі змогуць атрымліваць расейскае грамадзянства, не адмаўляючыся ад ужо наяўнага.
Гэты вырак не канчатковы: празь некалькі дзён пасьля рашэньня прысяжных судзьдзя мае вынесьці канчатковы вырак, а юрысты групы «Стимул» ужо гатовыя яго абскарджваць.
Лукашэнка напярэдадні перамоваў з Пуціным правёў ўрадавую нараду па пытаньнях забесьпячэньня палівам. Ён запатрабаваў ад урадоўцаў забясьпечыць палівам ўнутраны рынак і зьнешнім пакупнікоў беларускіх нафтапрадуктаў.
Лукашэнку давядзецца рабіць выбар паміж ахвяраваньнем сувэрэнітэтам і больш высокімі цэнамі на энэрганосьбіты. Ён можа зацягваць перамовы, але эканамічныя рэаліі пакідаюць яму на гэта няшмат часу
Днямі ў Крамлі пацьвердзілі сустрэчу Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 7 лютага.
«Гэта лічбы, каб паказаць кіраўніцтву»
Прычыны рэзкага падзеньня прарасейскіх настрояў напрыканцы 2019 году — гэта абмежаваньні расейскай эканамічнай дапамогі, рэзкія заявы беларускага кіраўніцтва наконт замахаў на беларускі сувэрэнітэт, агітацыя і пратэсты супраць інтэграцыі з боку беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Пасол Расеі ў Беларусі Дзьмітрый Мезенцаў заявіў, што новы ўрад РФ зацікаўлены у працягу працы па паглыбленьні інтэграцыі з Беларусьсю.
Было 60,4% — стала 40,4% за саюз з Расеяй. А за саюз з Эўразьвязам цяпер 32%. Шрайбман кажа: «Яшчэ паўгода канфлікту, і беларусы будуць аддаваць перавагу Эўрепейскаму зьвязу, а не саюзу Расеяй».
Досьвед Эўропы паказвае, што не складаць усе яйкі ў адзін расейскі нафтавы кошык і можна, і варта ўвесь час, а ня толькі ліхаманкава шукаючы альтэрнатывы падчас чарговай нафтавай «вайны» з Расеяй.
Магчыма, нават сам Уладзімір Зяленскі будзе на фота, скарыстаным у галерэі ля храма.
Маскоўскі гарадзкі суд прызнаў законным падаўжэньне тэрміну арышту колішняму амэрыканскаму марскому пяхотніку Полу Ўілану. Ўілан, абвінавачаны ў Расеі ў шпіянажы, застанецца пад вартай да 29 сакавіка.
У CIT кажуць, што гэта былі дзьве снайпэрскія пары, якія прыкрывалі войскі Башара Асада пад Алепа.
У Крамлі лічаць разьвіцьцё адносінаў Беларусі і ЗША іх сувэрэнным правам, але лічаць малаімаверным «звышшчыльнае збліжэньне» гэтых краінаў, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.
Амаль 80% расейцаў лічаць прапанаваныя Ўладзімірам Пуціным папраўкі ў канстытуцыю важнымі. Найбольшую падтрымку выклікалі ініцыятывы ў індэксацыі пэнсій і фіксацыі мінімальнага заробку не ніжэй за пражытковы мінімум, паказала апытаньне Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі.
Ён таксама заявіў пра дрэнныя ўмовы ўтрыманьня ў бальніцы і няякаснае лячэньне.
Нямецкі дэпутат назваў дзеяньні Расеі «недружалюбным актам».
Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі ў суботу, 1 лютага, аб прапанове патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы Кірыла ўпісаць у Канстытуцыю Расеі згадку пра Бога.
Калі ў Менск прыедзе амбасадар ЗША? Колькі амэрыканскай нафты купіць Беларусь? У чым дзяржаўны сакратар ЗША ўбачыў паляпшэньне становішча з правамі чалавека ў Беларусі? Чаму Майк Пампэо не сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі?
Падчас візыту дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэо мы пацікавіліся ў амэрыканскіх экспэртаў, адмыслоўцаў у амэрыкана-беларускіх адносінах, як ім бачыцца пазыцыя Вашынгтону наконт ключавых пытаньняў двухбаковых дачыненьняў.
Вірус дыягнаставалі ў дваіх грамадзян Кітая, якія знаходзяцца ў Забайкальскім краі і Цюменскай вобласьці, паведаміла віцэ-прэм'ер РФ Тацьцяна Голікава.
«Вайна ідзе, а вы балбатнёй займаецеся» — заявіў Аляксандар Лукашэнка 28 студзеня на нарадзе з чыноўнікамі ў Віцебскай вобласьці.
Гэта вынікае з апытаньня, якое правёў Лявада-цэнтар. Кожны трэці рэспандэнт аддаў перамагу таму, каб пасьля 2024 году Пуцін сышоў з палітыкі. 27% апытаных хочуць, каб Пуцін заставаўся прэзыдэнтам Расеі і пасьля 2024 году
Ізраільцянку Нааму Ісахар, якую ў Расеі асудзілі на 7,5 года пазбаўленьня волі праз абвінавачаньне ў кантрабандзе наркотыкаў і якую напярэдадні памілаваў прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, вызвалілі з калёніі ў Падмаскоўі.
Злучаныя Штаты хочуць глыбейшых сувязяў з Узбэкістанам і Казахстанам, ня кажучы ўжо пра іншыя краіны на маршруце Майка Пампэо — Украіну і Беларусь. Але паездку дзяржаўнага сакратара можа азмрочыць палітыка на радзіме.
За палітычную інтэграцыю зь Беларусьсю ў той ці іншай форме — 23% расейцаў. Аб’ект беларускага абурэньня пагрозай аншлюсу — 72% расейцаў, якія зусім не зацыкленыя на далучэньні Беларусі да РФ любой цаной.
Пра гэта кіраўнік «Транснафты» Мікалай Токараў паведаміў агенцтву Інтэрфакс. Токараў таксама заявіў, што кампанія ў студзені пераразьмеркавала нафту, якая магла б быць пастаўленая на НПЗ Беларусі.
Працоўная група для падрыхтоўкі паправак у Канстытуцыю Расеі прапанавала ўвесьці ў асноўны закон краіны больш за сто новых пунктаў, паведамляе выданьне «Коммерсант».
Больш за 70% расейцаў лічаць сваю краіну «вялікай дзяржавай» і амаль чвэрць выступаюць за аб’яднаньне зь Беларуссю, паведамляе РБК.
Наколькі магчымае рэзкае абвастрэньне адносінаў Беларусі і Расеі? Як сэнс для Беларусі ісьці на такое абвастрэньне адносінаў? Ці будзе Расея актыўна ўдзельнічаць у сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі?
Грамадзянка Ізраіля Наама Ісахар зьвярнулася да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбай аб памілаваньні. У кастрычніку 2019 году расейскі суд прыгаварыў Ісахар да 7,5 года турэмнага зьняволеньня за захоўваньне і кантрабанду наркотыкаў.
Ня менш за 25 чалавек былі затрыманыя ў Чачні па падазрэньні ў распаўсюдзе фотакалажу з выявай кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, на якім ён прадстаўлены ў адзеньні праваслаўнага сьвятара.
Памочнік прэзыдэнта Расеі, былы ідэоляг Крамля Ўладзіслаў Суркоў пакінуў дзяржаўную службу. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў яго былы намесьнік, дырэктар Цэнтра палітычнай кан’юнктуры Аляксей Чэснакоў.
Ці праўда, што расейская нафта для Беларусі таньнейшая за любую альтэрнатыву? Чаму ранейшыя альтэрнатыўныя пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы і Азэрбайджану ня сталі сталымі? Якой мэты дасягае Лукашэнка канфліктам наконт нафты ў стасунках з Расеяй?
ФСБ Расеі абвясьціла пра затрыманьні ў анэксаваным Крыме мясцовага жыхара, які нібыта быў агентам украінскіх спэцслужбаў. Сьцьвярджаецца, што па заданьні Кіева ён абсталяваў у Сімфэропалі схрон з боепрыпасамі і выбухоўкай.
«Новая газета» 23 студзеня апублікавала «маніфэст грамадзян Расеі» супраць канстытуцыйнага перавароту і ўзурпацыі ўлады. Тэкст звароту публічна падпісалі 20 чалавек, непублічныя подпісы зьбіраюць праз Google-форму.
«У чым жа тады сэнс галасаваньня, калі прэзыдэнт да таго моманту ўжо падпіша законапраект?» — спыталася журналістка Бі-бі-сі ў спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна.
У расейскім Екацярынбургу падчас пагрузкі ў фуру зьбег слон італьянскага цырку. На працягу некалькіх хвілінаў ён гуляў па вуліцах і качаўся ў сьнезе
Генпракуратура Баўгарыі сёньня афіцыйна абвінаваціла трох грамадзянаў Расеі ў спробе атруціць баўгарскага гандляра зброяй Эміліяна Гебрэва, а таксама ягонага сына і супрацоўніка ягонай кампаніі Emco.
Паліцыя арганізавала праверку ў дачыненьні да Даўгаполава ў сувязі са скаргай, якая паступіла на абразу пачуцьцяў вернікаў.
Дэпутаты Дзярждумы прынялі ў першым чытаньні законапраект аб папраўках у Канстытуцыю, прапанаваны прэзыдэнтам.
Новая міністар культуры Расеі Вольга Любімава выдаліла або схавала свае старыя пасады ў «Жывым журнале», у якіх называла сябе «некультурнымі чалавекам» і прызнавалася, што не разумее, што такое грамадзянская супольнасьць.
На прапанову заняць па прыкладзе Лі Куан Ю ў Сынгапуры пост «настаўніка» будучага новага кіраўніка дзяржавы Ўладзімір Пуцін адказаў, што такая сытуацыя была б пагібельнай для Расеі.
Загрузіць яшчэ