24 верасьня на сайце ЧГТРК «Грозны» зьявілася відэа, на якім зьніклы 8 жніўня ў Грозным 25-гадовы чачэнскі сьпявак Зэлімхан Бакаеў, зьвяртаючыся да «сябра Іслама», паведамляе, што знаходзіцца ў Нямеччыне. Карэспандэнт Радыё Свабода паразмаўляў зь сябрамі Бакаева, яны ўпэўненыя, што відэа — пастаноўка.