Расейская дэлегацыя пакінула залю Генэральнай асамблеі ААН перад выступам прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, якая адзначыла, што ў ходзе расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» адпрацоўваюцца сцэнары нападу на суседнія краіны.
У Мінюсьце Расеі пацьвердзілі, што рашэньне суду будзе выкананае.
Законапраект быў ухвалены 89 галасамі «за» пры 8 галасах «супраць» на фоне маштабных сумесных вучэньняў Расеі і Беларусі каля межаў NATO.
Рэжысэр «Матыльды» Аляксей Учыцель сказаў карэспандэнту нашага радыё, што баіцца за жыцьцё сваіх блізкіх і калегаў.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што абстрэлу гледачоў на вучэньнях «Захад-2017» не было.
У Маскве падчас адкрыцьця помніка канструктару аўтамата АК-47 Міхаілу Калашнікаву затрымалі актывіста з плякатам «Канструктар зброі — канструктар сьмерці».
На вучэньнях «Захад-2017» баявы верталёт выпадкова даў залп па натоўпе гледачоў, ёсьць цяжкапараненыя, паведаміў расейскі партал 66.ru.
Расея плянавала прыцягнуць да вучэньняў «Захад-2017» сілы, якія знаходзяцца на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу, заявіў прэсавы сакратар міністэрства абароны Ўкраіны у пытаньнях антытэрарыстычнай апэрацыі Андрэй Лысенка.
Мяшчанскі суд Масквы ў панядзелак адхіліў пазоў сям’і швэдзкага дыплямата Рауля Валенбэрга, якая запатрабавала ад Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) Расеі рассакрэціць інфармацыю пра памерлага сваяка.
Два расейскіх ваенна-транспартныя самалёты «Іл-76» на мінулым тыдні парушылі паветраную прастору Літвы, паведаміў у панядзелак літоўскі МЗС. Гэта адбылося падчас расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017».
Крымскі журналіст Мікола Сэмэна ў панядзелак выступіў з апошнім словам у судзе. Ён у чарговы раз адхіліў абвінавачваньні ў закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі, паведамляе партал «Крым.Реалии» (праект Радыё Свабода).
Адсутнасьць празрыстасьці ў намерах Масквы ў сувязі з вучэньнямі прымушае Захад нэрвавацца, асабліва ва ўмовах рэзкага пагаршэньня адносінаў з Расеяй у цэлым, заўважыў у інтэрвію Радыё Свабода прафэсар унівэрсытэту Альбэрты ў Канадзе Дэвід Марплз.
Дыпляматычныя прадстаўнікі Ўкраіны сустрэліся ў СІЗА Краснадару з блогерам Паўлам Грыбам.
Міністэрства замежных спраў Украіны запатрабавала ад Менску тлумачэньня з нагоды абставінаў затрыманьня ўкраінскага блогера Паўла Грыба на беларускай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Ці зьвязаны навучальны палёт з вучэньнямі «Захад-2017», не паведамляецца. Днём раней першай «ахвярай» вучэньняў стаў расейскі самалёт Ту-22М3, які празь няспраўнасьць выкаціўся з узьлётна-пасадачнай паласы.
«Вяйшнорыя» кантралюе мяжу, захапіла мястэчка на поўначы Беларусі, падбіла 7 танкаў і 10 БТР, спрабуе падарваць газапровад і перамагае ў неабвешчанай інфармацыйнай вайне.
Расейскі рэжысэр-дакумэнталіст Бэата Бубянец паказала свой новы фільм, «Палёт кулі», зьняты без адзінай зьлепкі.
Накіраваньне міратворцаў ААН для гарантаваньня бясьпекі спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе ня можа разглядацца ў адрыве ад менскіх пагадненьняў.
Віцэ-сьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Ігар Лебедзеў прынёс прабачэньні за сваё выказваньне пра дзяўчынку бяз рук, якой, на думку палітыка, лепш было «не зьяўляцца на сьвет».
У сталіцы Башкартастану Ўфе 16 верасьня адбудзецца акцыя ў абарону выкладаньня нацыянальнай мовы ў школах.
Адмовіцца ад «гуманітарнай» падтрымкі «сэпаратыстаў» думаюць на карысьць фінансаваньня інфраструктуры ў Калінінградзкай вобласьці і акупаваным Крыме.
Беларускае Міністэрства абароны зьняпраўдзіла заявы расейскага ведамства аб перакідцы падразьдзяленьняў. Аднак заява пра марш у Беларусь дагэтуль стаіць на сайце Мінабароны Расеі.
У Расеі пасьля ананімных паведамленьняў аб мінаваньні паліцыя праверыла амаль 50 будынкаў у чатырох гарадах.
Рада ЭЗ працягнула санкцыі супраць асобаў і арганізацый, якіх лічыць датычнымі да парушэньня сувэрэнітэту Ўкраіны. Абмежавальныя меры будуць дзейнічаць яшчэ шэсьць месяцаў — да 15 сакавіка 2018 году.
Аналіз дадзеных аб гэтых вучэньнях, зьвязаных з абавязковай справаздачнасьцю аб колькасьці вайсковай тэхнікі, якая будзе браць удзел у вучэньнях, прапануе пераканаўчыя доказы таго, што Расея хітруе. Гэты аналіз паказвае, што колькасьць вайскоўцаў, якія будуць удзельнічаюць у вучэньнях будзе бліжэй да 65-70 тысячаў.
14 верасьня пачынаюцца беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017». Мы сабралі ў адным масцы інфармацыю пра самыя буйныя сёлетнія вучэньні ў Беларусі.
Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША загадала ўсім дзяржаўным ўстановам краіны на працягу 90 дзён выдаліць любыя прадукты антывіруснай кампаніі «Лябараторыя Касьперскага».
Міратворцы ААН змогуць увайсьці ў Данбас толькі пасьля вываду расейскіх «узбраеньняў і наймітаў», заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павал Клімкін.
Праваахоўныя органы арыштавалі Паўла Грыба, грамадзяніна Ўкраіны, да 17 кастрычніка.
Працу сайта вядзе адмысловая рабочая група стратэгічных камунікацыяў з Усходняй Эўропай East Stratcom Task Force Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў, сайт цяпер прапануе адзіную пакуль базу дадзеных фальшывых навінаў з магчымасьцю пошуку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ведае, што «расейцы — кепскія людзі», але аддае перавагу выдаткоўваць грошы на рашэньне праблемаў унутры краіны замест таго, каб увязвацца ў канфлікты за мяжой, заявіў у тэлеінтэрвію былы галоўны стратэг прэзыдэнта Стыў Бэнан.
Аб’яднаная сетка кінатэатраў «Синема парк» і «Формула кино» адмовіліся ад паказу фільму «Матыльда» Аляксея Ўчыцеля праз пагрозу бясьпецы.
Бізнэсмэн Сяргей Міхайлаў, вядомы пад мянушкай «Міхась», падаў новы пазоў аб абароне гонару і годнасьці супраць Фонду барацьбы з карупцыяй і яго заснавальніка Аляксея Навальнага.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін выказаў гатоўнасьць улічваць у ініцыятыве наконт міратворцаў ААН у Данбасе іх права ахоўваць місію АБСЭ не толькі на лініі судакрананьня варагуючых бакоў, але і ў іншых месцах.
У прэсавай службе МУС Расеі па Маскве агенцтву пацьвердзілі факт інцыдэнту і паведамілі, што зламысьнікам пагражае адказнасьць у выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да пяці гадоў.
Журналістка радыёстанцыі «Эхо Москвы» і «Новой Газеты» Юлія Латыніна знаходзіцца на Кіпры разам з сямʼёй. У інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» яна распавяла, што асьцерагаецца перасьледу ў Расеі пасьля таго, як невядомыя падпалілі яе аўтамабіль. Журналістка заявіла, што не можа больш «рызыкаваць жыцьцём бацькоў».
Суд у Чарнагорыі адмовіўся вярнуць пашпарты апазыцыйным палітыкам Мілану Кнежавічу і Андрыя Мандзічу. Яны плянавалі выехаць у Маскву на сустрэчы з кіраўніцтвам партыі «Единая Россия». У Чарнагорыі працягваецца разгляд справы аб спробе дзяржаўнага перавароту ў кастрычніку 2016 года
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША дапыталі былога супрацоўніка расейскага інфармацыйнага агенцтва Sputnik Эндру Файнбэрга. ФБР правярае, ці дзейнічае агенцтва ў якасьці органа расейскай прапаганды, што парушала б закон ЗША аб замежных агентах.
Вярхоўны суд анэксаванага Крыму прысудзіў да васьмі гадоў пазбаўленьня волі намесьніка старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ахтэма Чыйгоза паводле абвінавачаньня ў арганізацыі беспарадкаў 26 лютага 2014 года.
Паводле папярэдніх вынікаў муніцыпальных выбараў у Маскве, у шэрагу акругаў лідэрства мае апазыцыя. У рэгіёнах Расеі перамогаў апазыцыі пакуль не зафіксавана.
У нацыянальным тэатры танцу «Шаё» ў Парыжы завяршылася акцыя вядомых францускіх дзеячаў культуры ў падтрымку расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбранікава.
Якія вынікі акцыяў 8 верасьня ў Менску? Ці перасьцерагаюцца беларусы вучэньняў «Захад-2017»? Ці будуць восеньню пратэсты? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і рэдактарка сайту «Наше мнение» Валерыя Касьцюгова. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.
Міністэрства абароны Расіі заявіла пра забойства ў Сырыі вайсковага кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» Гулмурода Халімава.
Плянавалася, што ўтылізаваная будзе тэхніка, што назапасілася на складах пасьля скарачэньня ўзброеных сілаў. Меркавалася, што яна ня мае далейшых пэрспэктываў ужываньня.
Выхаванцы Томскага кадэцкага корпусу 7 верасьня абвясьцілі галадоўку з прычыны няякаснай ежы. У выніку галадоўкі падаў у адстаўку дырэктар корпусу.
Бацька зьніклага ў Гомлі ўкраінца Ігар Грыб заяўляе, што ягоны сын Паўло знаходзіцца ў адным са сьледчых ізалятараў Фэдэральнае службы бясьпекі Расеі ў Краснадары.
Адзін вайсковец загінуў, пяцёра атрымалі раненьні пры выбуху на палігоне ў Ленінградзкай вобласьці Расеі, паведамляе прэс-служба Заходняй ваеннай акругі.
Адзін пасажыр мікрааўтобуса не пацярпеў, кіроўца мікрааўтобуса і адзін пасажыр, а таксама кіроўца аднаго з грузавікоў атрымалі несьмяротныя траўмы і дастаўленыя ў Гагарынскую раённую лякарню, пяць пасажыраў памерлі на месцы.
Міжнародны паралімпійскі камітэт 6 верасьня адмовіў Паралімпійскаму камітэту Расеі ў аднаўленьні сяброўства ў арганізацыі і допуску расейскіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў.
Загрузіць яшчэ