Расейскі рэжысэр-дакумэнталіст Бэата Бубянец паказала свой новы фільм, «Палёт кулі», зьняты без адзінай зьлепкі.
Накіраваньне міратворцаў ААН для гарантаваньня бясьпекі спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе ня можа разглядацца ў адрыве ад менскіх пагадненьняў.
Віцэ-сьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Ігар Лебедзеў прынёс прабачэньні за сваё выказваньне пра дзяўчынку бяз рук, якой, на думку палітыка, лепш было «не зьяўляцца на сьвет».
У сталіцы Башкартастану Ўфе 16 верасьня адбудзецца акцыя ў абарону выкладаньня нацыянальнай мовы ў школах.
Адмовіцца ад «гуманітарнай» падтрымкі «сэпаратыстаў» думаюць на карысьць фінансаваньня інфраструктуры ў Калінінградзкай вобласьці і акупаваным Крыме.
Беларускае Міністэрства абароны зьняпраўдзіла заявы расейскага ведамства аб перакідцы падразьдзяленьняў. Аднак заява пра марш у Беларусь дагэтуль стаіць на сайце Мінабароны Расеі.
У Расеі пасьля ананімных паведамленьняў аб мінаваньні паліцыя праверыла амаль 50 будынкаў у чатырох гарадах.
Рада ЭЗ працягнула санкцыі супраць асобаў і арганізацый, якіх лічыць датычнымі да парушэньня сувэрэнітэту Ўкраіны. Абмежавальныя меры будуць дзейнічаць яшчэ шэсьць месяцаў — да 15 сакавіка 2018 году.
Аналіз дадзеных аб гэтых вучэньнях, зьвязаных з абавязковай справаздачнасьцю аб колькасьці вайсковай тэхнікі, якая будзе браць удзел у вучэньнях, прапануе пераканаўчыя доказы таго, што Расея хітруе. Гэты аналіз паказвае, што колькасьць вайскоўцаў, якія будуць удзельнічаюць у вучэньнях будзе бліжэй да 65-70 тысячаў.
14 верасьня пачынаюцца беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017». Мы сабралі ў адным масцы інфармацыю пра самыя буйныя сёлетнія вучэньні ў Беларусі.
Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША загадала ўсім дзяржаўным ўстановам краіны на працягу 90 дзён выдаліць любыя прадукты антывіруснай кампаніі «Лябараторыя Касьперскага».
Міратворцы ААН змогуць увайсьці ў Данбас толькі пасьля вываду расейскіх «узбраеньняў і наймітаў», заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павал Клімкін.
Праваахоўныя органы арыштавалі Паўла Грыба, грамадзяніна Ўкраіны, да 17 кастрычніка.
Працу сайта вядзе адмысловая рабочая група стратэгічных камунікацыяў з Усходняй Эўропай East Stratcom Task Force Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў, сайт цяпер прапануе адзіную пакуль базу дадзеных фальшывых навінаў з магчымасьцю пошуку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ведае, што «расейцы — кепскія людзі», але аддае перавагу выдаткоўваць грошы на рашэньне праблемаў унутры краіны замест таго, каб увязвацца ў канфлікты за мяжой, заявіў у тэлеінтэрвію былы галоўны стратэг прэзыдэнта Стыў Бэнан.
Аб’яднаная сетка кінатэатраў «Синема парк» і «Формула кино» адмовіліся ад паказу фільму «Матыльда» Аляксея Ўчыцеля праз пагрозу бясьпецы.
Бізнэсмэн Сяргей Міхайлаў, вядомы пад мянушкай «Міхась», падаў новы пазоў аб абароне гонару і годнасьці супраць Фонду барацьбы з карупцыяй і яго заснавальніка Аляксея Навальнага.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін выказаў гатоўнасьць улічваць у ініцыятыве наконт міратворцаў ААН у Данбасе іх права ахоўваць місію АБСЭ не толькі на лініі судакрананьня варагуючых бакоў, але і ў іншых месцах.
У прэсавай службе МУС Расеі па Маскве агенцтву пацьвердзілі факт інцыдэнту і паведамілі, што зламысьнікам пагражае адказнасьць у выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да пяці гадоў.
Журналістка радыёстанцыі «Эхо Москвы» і «Новой Газеты» Юлія Латыніна знаходзіцца на Кіпры разам з сямʼёй. У інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» яна распавяла, што асьцерагаецца перасьледу ў Расеі пасьля таго, як невядомыя падпалілі яе аўтамабіль. Журналістка заявіла, што не можа больш «рызыкаваць жыцьцём бацькоў».
Суд у Чарнагорыі адмовіўся вярнуць пашпарты апазыцыйным палітыкам Мілану Кнежавічу і Андрыя Мандзічу. Яны плянавалі выехаць у Маскву на сустрэчы з кіраўніцтвам партыі «Единая Россия». У Чарнагорыі працягваецца разгляд справы аб спробе дзяржаўнага перавароту ў кастрычніку 2016 года
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША дапыталі былога супрацоўніка расейскага інфармацыйнага агенцтва Sputnik Эндру Файнбэрга. ФБР правярае, ці дзейнічае агенцтва ў якасьці органа расейскай прапаганды, што парушала б закон ЗША аб замежных агентах.
Вярхоўны суд анэксаванага Крыму прысудзіў да васьмі гадоў пазбаўленьня волі намесьніка старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ахтэма Чыйгоза паводле абвінавачаньня ў арганізацыі беспарадкаў 26 лютага 2014 года.
Паводле папярэдніх вынікаў муніцыпальных выбараў у Маскве, у шэрагу акругаў лідэрства мае апазыцыя. У рэгіёнах Расеі перамогаў апазыцыі пакуль не зафіксавана.
У нацыянальным тэатры танцу «Шаё» ў Парыжы завяршылася акцыя вядомых францускіх дзеячаў культуры ў падтрымку расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбранікава.
Якія вынікі акцыяў 8 верасьня ў Менску? Ці перасьцерагаюцца беларусы вучэньняў «Захад-2017»? Ці будуць восеньню пратэсты? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і рэдактарка сайту «Наше мнение» Валерыя Касьцюгова. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.
Міністэрства абароны Расіі заявіла пра забойства ў Сырыі вайсковага кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» Гулмурода Халімава.
Плянавалася, што ўтылізаваная будзе тэхніка, што назапасілася на складах пасьля скарачэньня ўзброеных сілаў. Меркавалася, што яна ня мае далейшых пэрспэктываў ужываньня.
Выхаванцы Томскага кадэцкага корпусу 7 верасьня абвясьцілі галадоўку з прычыны няякаснай ежы. У выніку галадоўкі падаў у адстаўку дырэктар корпусу.
Бацька зьніклага ў Гомлі ўкраінца Ігар Грыб заяўляе, што ягоны сын Паўло знаходзіцца ў адным са сьледчых ізалятараў Фэдэральнае службы бясьпекі Расеі ў Краснадары.
Адзін вайсковец загінуў, пяцёра атрымалі раненьні пры выбуху на палігоне ў Ленінградзкай вобласьці Расеі, паведамляе прэс-служба Заходняй ваеннай акругі.
Адзін пасажыр мікрааўтобуса не пацярпеў, кіроўца мікрааўтобуса і адзін пасажыр, а таксама кіроўца аднаго з грузавікоў атрымалі несьмяротныя траўмы і дастаўленыя ў Гагарынскую раённую лякарню, пяць пасажыраў памерлі на месцы.
Міжнародны паралімпійскі камітэт 6 верасьня адмовіў Паралімпійскаму камітэту Расеі ў аднаўленьні сяброўства ў арганізацыі і допуску расейскіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў.
Маскоўскі гарадзкі суд паводле пазову бортправадніцы Яўгеніі Магурынай скасаваў забарону «Аэрафлоту» насіць стуардэсам вопратку больш за 48 памер, паведамляе РИА Новости.
Хроніка ядзернай праграмы КНДР, пуск балістычнай ракеты, якая праляцела над Японіяй, выпрабаваньне вадароднай бомбы, рэакцыя сусьветнай супольнасьці - заявы КНДР, Трампа, Пуціна ды іншае.
Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў да трох гадоў калёніі агульнага рэжыму двух удзельнікаў хакерскай групоўкі «Шалтай-Болтай» Аляксандра Філінава і Канстанціна Цеплякова, перадае карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.
Эўразьвяз яшчэ на 6 месяцаў падоўжыць санкцыі ў дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў і прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Украіны.
Пад кіраўніцтвам у Расеі ў асобных раёнах Луганскай і Данецкай вобласьці рыхтуюцца камандна-штабныя вучэньні, заплянаваныя на верасень 2017 году.
Кіеў гатовы абмяняць 309 палонных сэпаратыстаў на 87 украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Юрый Тандзіт.
У зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны маюць зьявіцца міратворцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Пытаньне аб тым, як менавіта яны будуць дзейнічаць, будуць вырашаць на наступнай сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, якая адкрыецца 12 верасьня.
Гэта каля 90 км ад беларускіх межаў, 210 км ад Вільні і 380 км ад Менску.
У школах Краснадарскага краю Расеі будуць праводзіцца інфармацыйныя пяціхвілінкі, дзе дзеці будуць распавядаць пра ўбачанае на Першым канале.
У горадзе Кіраве ў Расеі ў аўторак мясцовыя ўлады адкрылі помнік Фэліксу Дзяржынскаму. Як паведамляе «Новая газета» адначасна з гэтай цырымоніяй у горадзе праходзіла неарганізаванае ўскладаньне кветак да помніку ахвярам палітычных рэпрэсіяў.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін заявіў у аўторак, што ўзмацненьне санкцыяў супраць Паўночнай Карэі будзе контрапрадуктыўным, а пагрозы ваенных дзеяньняў могуць прывесьці да «плянэтарнай катастрофы». Ён таксама заявіў, што любое рашэньне ЗША аб пастаўках зброі Ўкраіне пагоршыць канфлікт на ўсходзе Ўкраіны і, магчыма, заахвоціць прарасейскіх сэпаратыстаў пашырыць сваю кампанію
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў, прымаючы ў Менску лідэра камуністычнай партыі Расеі Генадзія Зюганава. Аляксандар Лукашэнка сказаў: «Перш за ўсё хачу вас павітаць на тэрыторыі сацыяльнай дзяржавы з сацыялістычнай ідэалёгіяй. Думаю, вам гэта блізка. Для мяне таксама"
У Замаскварэцкім судзе Масквы працягваюцца слуханьні ў справе былога міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксея Ўлюкаева.
У школе ў горадзе Іванцееўка Маскоўскай вобласьці падлетак адкрыў стральбу ў клясе.
Міратворцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на Данбасе могуць быць карыснымі для вырашэньня збройнага канфлікту, але яны павінны прысутнічаць толькі на лініі разьмежаваньня бакоў.
Масква можа дадаткова скараціць штат амэрыканскай дыпляматычнай місіі на 155 чалавек.
Загрузіць яшчэ