У пятніцу ў Маскве ня менш за дваццаць тысяч чалавек былі эвакуяваныя з-за ананімных паведамленьняў аб мінаваньні будынкаў і аб’ектаў інфраструктуры.
Расейскі бок адмовіўся задаволіць заяву ўкраінца Паўла Грыба, якога, паводле ўкраінскага боку, затрымалі ў Гомелі і цяпер ўтрымліваюць у Краснадарскім СІЗА, аб допуску да яго ўкраінскіх лекараў.
Дырэктар Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандар Бортнікаў заявіў, што ілжывыя званкі аб мінаваньні ў расейскіх гарадах рабілі чацьвёра расейцаў, якія знаходзяцца за мяжой. Паводле яго, у іх ёсьць памагатыя ў Расеі.
Расейцы Раман Забалотны і Рыгор Цуркану, якія трапілі ў Сырыі ў палон, былі забітыя яшчэ 3 кастрычніка. Пра гэта РІА Навіны паведаміў дэпутат Дзярждумы Расеі Віктар Вадалацкі.
Тэлеканал CNN павінен ліквідаваць выяўленыя Раскамнаглядам парушэньні, у адваротным выпадку ліцэнзія на яго вяшчаньне ў Расеі можа быць прыпыненая.
Масква праверыць інфармацыю аб меркаваным захопе ў палон двух расейскіх вайскоўцаў баявікамі тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава», сказаў журналістам прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Газэта The Wall Street Journal апублікавала расьсьледаванае аб нападах на асабістыя смартфоны вайскоўцаў NATO ў Польшчы.
Супрацоўнікі ФСБ запатрабавалі ад бацькоў расіяніна Рыгора Цуркану, які патрапіў у палон у Сырыі, «не ўзьнімаць шум». Пра гэта самі бацькі Цуркану паведамілі Радыё Свабода.
Апазыцыйны палітык Аляксей Навальны заклікаў жыхароў Расеі выйсьці з акцыяй масавага пратэсту ў розных гарадах 7 кастрычніка, у дзень нараджэньня прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Паведамленьне апублікавана на сайце палітыка.
Украіна на гэта ўсё «забила»! Як няшчасная жонка, якую зьбіў муж і, забраўшы яе рэчы, сышоў з дому, Украіна пацярпела-пацярпела, паплакала-паплакала і... вырашыла жыць далей, але ўжо бяз мужа.
Падкантрольнае тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» агенцтва «Амак» апублікавала відэа, на якім зазьнятыя нібыта захопленыя расейскія вайскоўцы. Пра гэта паведаміла «Лента.ру».
Захады ў абмежаваньні ўвозу гэтых кармоў з Расеі ў Беларусь «накладаюць неабгрунтаваную дадатковую нагрузку на расейскі бізнэс», піша Рассельгаснагляд.
Аляксея Навальнага прызналі вінаватым у «неаднаразовых закліках да ўдзелу ў няўзгодненым публічным мерапрыемстве».
Расейскія танкавыя падразьдзяленьні спакойна разьмяшчаюцца ў цэнтральнай Польшчы. Такі шакуючую выснову можна было зрабіць, зірнуўшы на карту, якая адлюстроўвае апошнія навіны аб рухах расейскіх войскаў.
Паводле паведамленьняў мурманскіх СМІ, памёр яшчэ адзін расейскі афіцэр, які ваяваў у Сырыі.
У Амурскай вобласьці на вучэньнях вайсковец застрэліў афіцэра і двух салдат, параніў яшчэ двух чалавек, пасьля чаго зьбег са зброяй.
У інцыдэнце ніхто не пацярпеў, паліцыя пачала расьсьледаваньне. Публікацыяў супраць расейскіх нэанацыстаў напярэдадні нападу на сайце не было.
Больш як 50 тысяч акаўнтаў карыстальнікаў сайту рэкамэндацый «Кинопоиск» узламалі дзеля паляпшэньня рэйтынгу фільму «Крым» Аляксея Піманава, паведаміла ў сваім фэйсбуку галоўны рэдактар сэрвісу Лізавета Сурганава.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны апублікаваў відэаролік пра грошы і дамы пракрамлёўскага тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва.
Фэдэральная служба войск нацыянальнай гвардыі Расеі (Расгвардыя), створаная ў красавіку 2016-га спэцслужба, закупіць больш за сто пар крыштальных пагонаў на агульную суму амаль у 600 тысяч расейскіх рублёў (каля 10 323 даляраў).
Кошт пабудовы плоту ФСБ ацаніла на 200 мільёнаў рублёў. Даўжыня сьцяны, як чакаецца, складзе амаль 50 кілямэтраў, вышыня — больш за два мэтры.
24 верасьня на сайце ЧГТРК «Грозны» зьявілася відэа, на якім зьніклы 8 жніўня ў Грозным 25-гадовы чачэнскі сьпявак Зэлімхан Бакаеў, зьвяртаючыся да «сябра Іслама», паведамляе, што знаходзіцца ў Нямеччыне. Карэспандэнт Радыё Свабода паразмаўляў зь сябрамі Бакаева, яны ўпэўненыя, што відэа — пастаноўка.
Намесьнік старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ільмі Ўмэраў прызнаны вінаватым у закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласьці Расеі і асуджаны на два гады калёніі-пасяленьня.
Урад Расеі зацьвердзіў былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка рады дырэктараў кампаніі «Роснефть», паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на ўласную крыніцу.
У Сырыі загінулі яшчэ двое расейскіх вайскоўцаў — Юрый Хабараў з Яраслаўскай вобласьці і Магамед Тэрбулатаў з Чачні.
Фэдэральная служба Расеі для нагляду ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгіяў і масавых камунікацыяў (Раскамнагляд) можа заблякаваць сацыяльную сетку Facebook у 2018 годзе, калі кампанія не пагодзіцца пераносіць дадзеныя расейскіх карыстальнікаў на тэрыторыю Расеі.
Генэрал-лейтэнант Валерый Асапаў стаў самым высокапастаўленым расейскім вайскоўцам, якія загінулі ў Сырыі. Дата сьмерці афіцыйна не называецца.
«Калі б не Аляксандар Рыгоравіч, Беларусь спасьціг бы лёс Лібіі, Аўганістану, Сырыі, Іраку ды іншых краінаў».
Чачэнскі дзяржаўны тэлеканал «Грозны» апублікаваў на сваім сайце відэазапіс нібыта са зьніклым сьпеваком Зэлімханам Бакаевым. Cябры сьпевака кажуць, што гэта ня ён.
Расейскія спэцназаўцы прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў сумесных тактыка-спэцыяльных вучэньнях.
Сытуацыя з правамі чалавека ў Крыме значна пагоршылася пасьля анэксіі паўвострава Расеяй, гаворыцца ў новым дакладзе ААН.
«Першага рускага я забіў у 16 гадоў!» «Я — гэта Расея, Расея — гэта я». «Алах дае. Ня ведаю. Аднекуль бяруцца грошы». Радыё Свабода сабрала яркія цытаты чачэнскага кіраўніка.
Генэрал Асапаў — пяты расейскі вайсковы, пра гібель якога ў Сырыі стала вядома на прамінулым тыдні.
Ці не зарана падводзіць вынікі вучэньняў «Захад-2017»? Як паўплывае ўдзел Беларусі ў іх на стасункі афіцыйнага Менску з Захадам і Ўкраінай? Ці задаволеныя ў Маскве беларускім саюзьнікам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце журналісты старэйшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Амаль 100 дзяржаваў падтрымалі ініцыятыву аб добраахвотнай адмове пастаянных членаў Рады Бясьпекі ААН ад выкарыстаньня права вэта пры разглядзе дзеяньняў у адказ на генацыд і іншыя шырокамаштабныя злачынствы.
Штат Вісконсін, адзін з «ключавых» штатаў, галасаваньне ў якім вызначыла вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году, паведаміў, што зазнаў напады расейскіх хакераў, разам зь яшчэ 20 штатамі.
Паліцыя затрымала больш за пяцьдзесят чалавек на няўзгодненай акцыі «Антыкапіталізм» у цэнтры Масквы.
У Крамлі адпрэчылі падазрэньні адносна датычнасьці Масквы да рэклямных абвестак на старонках Facebook у пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.
З помніка расейскаму канструктару зброі Міхаілу Калашнікаву ў Маскве прыбралі чарцёж нямецкай штурмавой вінтоўкі, распрацаванай у нацысцкай Нямеччыне ў гады Другой Сусьветнай вайны.
Расея гатовая да ваеннага ўмяшаньня ў Беларусі, калі б тамтэйшая палітычная сытуацыя зьмянілася ў непажаданым для Расеі кірунку, заявіў галоўнакамандуючы Сіламі абароны Эстоніі генэрал Рыха Тэрас.
У Маскве ўрачыста адкрылі так званую «Алею Кіраўнікоў» зь бюстамі савецкіх правадыроў, у тым ліку Ёсіфа Сталіна.
Падкантрольны расейскім уладам суд у Сімферопалі ў пятніцу вынес прысуд крымскаму журналісту Мікалаю Сэмэну, якога абвінавачвалі ў закліках да парушэння тэрытарыяльнай цэласьці Расеі.
Хамоўніцкі суд Масквы арыштаваў да 11 лістапада актывістаў руху «Хрысьціянская дзяржава» Аляксандра Баянава і Юрыя Калініна.
У самой Расеі тым часам змагаюцца за скасаваньне ўнутранага роўмінгу між рознымі рэгіёнамі краіны, а ў Эўразьвязе роўмінг бясплатны ад 15 чэрвеня.
Кожны пяты выбарнік прагаласаваў бы за прыдуманага кандыдата «Андрэя Сямёнава».
Падчас вучэньняў здарыліся дзьве аварыі з расейскімі самалётамі. СМІ таксама пішуць, што расейскі верталёт выпадкова стрэліў ракетай у гледачоў. Усё гэта адбылося на тэрыторыі Расеі. У Беларусі пра інцыдэнты з расейскай авіяцыяй у час «Захаду-2017» не паведамлялася.
Стваральнікі камітэту заяўляюць, што новая арганізацыя закліканая дапамагчы амэрыканцам зразумець сурʼёзнасьць расейскіх нападаў на дэмакратыю ў ЗША.
МУС Расеі апублікавала відэа затрыманьня праціўнікаў фільму «Матыльда», падазраваных у падпале аўтамабіляў каля офісу адваката рэжысэра Аляксея Ўчыцеля.
Каму пагражаюць беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017»? Чаму беларусы едуць на чужую вайну? Ці ў 21-м стагодзьдзі ў вайны па-ранейшаму не жаночы твар?
Загрузіць яшчэ