Кіраўнік расейскага банку зь дзяржаўным удзелам ВТБ (Внешторгбанк) Андрэй Косьцін зьявіўся на вечарыне для гасьцей інвэстыцыйнага форуму ў касьцюме Іосіфа Сталіна.
У Крамлі сьцьвярджаюць, што збор «біялягічных матэрыялаў расіян», пра які напярэдадні заявіў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, — гэта інфармацыя ад спэцслужбаў краіны.
У выніку абстрэлу аўтамабіля на чыгуначным пераезьдзе ў Глявасе пад Кіевам загінула мэдык Аміна Акуева, якая ваявала на ўсходзе Ўкраіны ў складзе чачэнскага добраахвотніцкага батальёну.
Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін на пасяджэньні рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека заявіў, што нехта з невядомымі мэтамі зьбірае біяматэрыял расейцаў па ўсёй краіне.
Расейскі кіраўнік заявіў, што палітычныя рэпрэсіі — гэта злачынства, якое ня можа быць апраўдана «ніякім найвышэйшым дабром народу».
Апэляцыйны суд у Маскве пацьвердзіў дазвол на мантаж турбін Siemens у анэксаваным Расеяй Крыму, адхіляючы патрабаваньне нямецкага канцэрну накласьці арышт на іх.
Усяго 41% жыхароў Расеі лічаць, што РФ павінна падтрымліваць «ДНР» і «ЛНР» у канфлікце ў Данбасе, 6% апытаных мяркуюць, што Расея павінна падтрымліваць у канфлікце Ўкраіну, 37% лічаць, што Масква нікога не павінна падтрымліваць.
Колькі і якой Расеі ў беларускіх СМІ? Чаму беларускія мэдыя і аўдыторыя «жывуць жыцьцём іншай дзяржавы»? Слухай, чытай, глядзі, абмяркоўвай беларускае — ці могуць даць плён такія заклікі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць галоўны рэдактар парталу TUT.BY Марына Золатава, намесьнік рэдактара газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец і рэдактар выданьня REFORMATION Сяргей Харытонаў.
29 кастрычніка ў расейскай сталіцы праходзіць акцыя памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій «Вяртаньне імёнаў», арганізаваная таварыствам «Мэмарыял».
Волкер, які прыбыў у пятніцу зь неабвешчаным візытам ва Ўкраіну, у той самы дзень сустрэўся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады на чале са сьпікерам Андрэем Парубіем. Гутарка была зачыненая для прэсы.
Экс-кіраўнік нафтавай кампаніі «ЮКАС» і заснавальнік грамадзкай арганізацыі «Адкрытая Расея» Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што ня бачыць сэнсу ў фінансаваньні выбарчай кампаніі Ксеніі Сабчак.
Ксенія Сабчак адмовіцца ад жорсткай крытыкі прэзыдэнта Расеі падчас перадвыбарнай кампаніі. Праблема ня ў Пуціне, а «ў нас саміх», растлумачыў РБК палітычны экспэрт штаба тэлевядучай Станіслаў Бялкоўскі.
Тэлевядоўца Ксенія Сабчак прапанавала правесьці ў анэксаваным Крыме новы незалежны рэфэрэндум аб статусе паўвострава.
Тэлевядучая Ксенія Сабчак 18 кастрычніка афіцыйна абвясьціла пра свой намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе.
Як стала вядома «Коммерсанту», у рамках урадавай праграмы «Лічбавая эканоміка» рыхтуецца стварэньне маштабнага рынку страхаваньня ад кібэррызык.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прапанавала увесьці санкцыі супраць 39 расейскіх кампаніяў.
Паводле нямецкага выданьняת прадстаўнік прэзыдэнта Пуціна заявіў пра тое, што надалей Расея будзе праводзіць буйнамаштабныя вайсковыя вучэньні непасрэдна ля межаў NATO раз на два гады.
Twitter забараніў рэкляму ад акаўнтаў тэлеканалу RT (Russia Today) і агенцтва Sputnik, што фінансуюцца Крамлём. У кіраўніцтве сацсеткі растлумачылі, што прынялі такое рашэнне, грунтуючыся на высновах амэрыканскай выведнай супольнасьці.
Падсумоўваючы пасяджэньне Рады Расея-НАТО ў Брусэлі 26 кастрычніка, генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг сказаў, што «наш дыялёг ідзе няпроста, але менавіта таму ён так важны».
Сумарнае багацьце людзей, якія ўваходзяць у так званае «асабістае кола» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, складае 24 мільярды даляраў.
«Я буду рады супрацоўнікаў адпраўляць на вучобу. Афіцыйна заключым дамову з МУС. Будзем выпісваць і купляць траўматычную зброю, здаваць на яе экзамэны».
Намесьнікі старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ільмі Ўмераў і Ахтэм Чыйгоз, вызваленыя і перавезеныя з Расеі ў Турэччыну, будуць жыць і працаваць у Кіеве.
49-гадовы Міхаіл Шаломаў, сын стрыечнай сястры Пуціна Любові Шаломавай, аказаўся ўладальнікам актываў на суму 573 мільёнаў даляраў. Пра частку гэтых актываў ён мае слабое ўяўленьне.
Намесьнікі старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ільмі Ўмераў і Ахтэм Чыйгоз памілаваныя.
Міністры абароны краінаў NATO ў лістападзе маюць намер перагледзець структуру шэрагу падразьдзяленьняў альянсу, у тым ліку на парадку дня — стварэньне двух новых падразьдзялеьнняў, паведамляе выданьне «The Wall Street Journal» са спасылкай на крыніцы.
«Рабіць выснову пра тое, што ён быў нейкім іншым, у тым ліку незаконным, спосабам перамешчаны, яшчэ рана. Мы гэта ўсё высьветлім і прэсе ў першую чаргу пра гэта абʼявім».
Сайты расейскага інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс» і адэскага аэрапорту ва Ўкраіне былі атакаваныя вірусам-шыфравальнікам BadRabbit.
У жывым эфіры Свабоды экс-кіраўнік БТ Аляксандар Зімоўскі, паводле якога «здольнасьць беларускіх СМІ фармаваць грамадзкую думку, адрозную ад расейскай, у Беларусі ў раёне нуля».
Лейтэнант Расгвардыі Марат Гаджыеў, які напярэдадні застрэліў чацьвярых таварышаў па службе ў Чачні, перад гэтым пасварыўся з камандзірам часткі.
У адпаведнасьці зь міжнародным правам Крым зьяўляецца тэрыторыяй Украіны, заявіла тэлевядучая Ксенія Сабчак, адказваючы на пытаньні ў рамках сваёй першай перадвыбарнай прэс-канфэрэнцыі.
Інцыдэнт адбыўся ў адной з вайсковых частак Паўночна-Каўказскай акругі войскаў нацыянальнай гвардыі Расеі.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, згодна зь якім выдаткі на абарону краіны ўзрастуць да 2.5% валавога ўнутранага прадукту (ВУП) да 2030 году.
Украінскі консул сустрэўся ў Краснадарскім СІЗА з затрыманым у Беларусі расейскімі спэцслужбамі грамадзянінам Украіны Паўлам Грыбам. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамэнту консульскай службы МЗС Украіны Сяргей Пагарэльцаў.
Пра гэта ў эфіры «Эха Москвы» заявіў галоўны рэдактар радыёстанцыі Аляксей Венядзіктаў.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заявіла аб затрыманьні грамадзяніна Ўкраіны ў Курскай вобласьці. У спэцслужбах сьцьвярджаюць, што ён незаконна перасек мяжу Расеі і адкрыў агонь па памежніках.
Ці сталі беларусы менш абуранымі, чым былі ў лютым, падчас першага маршу? Ці ўзрушыла Беларусь справа Аляксандра Коржыча? У чым падабенства і ў чым адрозьненьні пратэстаў у Менску і ў Кіеве, якія адбыліся на гэтым тыдні? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць публіцысты Сьвятлана Калінкіна, Аляксандар Фядута і аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч.
Былы кіраўнік МЗС Расеі Андрэй Козыраў жорстка скрытыкаваў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў адказ на абразьлівыя заўвагі на свой адрас.
У Польшчы 21 кастрычніка афіцыйна ўступаюць у дзеяньне папраўкі да закона аб забароне прапаганды камунізму і іншых таталітарных рэжымаў.
NATO не гатовая даць адпор у выпадку патэнцыйнага нападу Расеі на ўсходнім флянгу, паведамляе Der Spiegel са спасылкай на ўнутраныя дакумэнты альянсу.
Кубанская левая актывістка Дар’я Палюдава, асуджаная на два гады за заклікі да сэпаратызму і экстрэмізму, 20 кастрычніка выйшла на волю з калёніі-пасяленьня ў Новарасійску.
У Расеі на 180 дзён працягнулі забарону на раздробны продаж нехарчовай прадукцыі, якая зьмяшчае сьпірт. Адпаведную пастанову кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай апублікавалі на афіцыйным інтэрнэт-партале праз 11 дзён пасьля заканчэньня тэрміну папярэдняй забароны.
20 кастрычніка, адбылося пасяджэньне прэзыдыюму Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Расеі, на якім разглядалася пытаньне аб пазбаўленьні ступені доктара навук міністра культуры Расеі Ўладзіміра Мядзінскага.
Паводле намесьніка кіраўніка МУС Расеі Аляксандра Гаравога, памежныя пасты могуць зьявіцца на аўтастрадах і чыгунцы ўжо вясной 2018 году
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў аб магчымасьці прыняцьця «хуткіх люстэркавых мер» у адказ на тое, што ён назваў «ўціскам расейскіх журналістаў у заходніх краінах».
Расея ня можа вылучыць сродкі для найму ўласнага абаронцы для Віктара Агеева, якога будуць судзіць ва Ўкраіну. Пра гэта маці вайскоўца паведамілі ў генэральным консульстве Расеі ў Харкаве, перадае «Новая газета».
Паводле расейскага сьледзтва, Грыб «прапанаваў знаёмай дзяўчыне з Сочы ўзарваць бомбу на лінейцы ў школе».
Тэлевядучая Ксенія Сабчак мае намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе. Пра гэта яна напісала яна ў лісьце ў расейскую газэту «Ведамасьці». «Спэцыяльны зварот» Сабчак таксама анансаваў тэлеканал «Дождж».
Мэр Калінінграда Аляксандр Ярашук параіў мясцовым жыхарам пакінуць горад на час матчаў чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году.
Падчас дыскусіі ў перадачы рускай Свабоды «Грани времени» пра імпэрскія комплексы Расеі і яе рэакцыю на вынікі выбараў у Кіргізстане сябра партыі «Адзіная Расея», член Савету Фэдэрацыі Расеі і ўраджэнец Беларусі Франц Клінцэвіч, адказваючы на пытаньне, чаму Беларусь не прызнала Крым часткай Расеі, адзначыў наступнае:
Загрузіць яшчэ