Былы кіраўнік МЗС Расеі Андрэй Козыраў жорстка скрытыкаваў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў адказ на абразьлівыя заўвагі на свой адрас.
У Польшчы 21 кастрычніка афіцыйна ўступаюць у дзеяньне папраўкі да закона аб забароне прапаганды камунізму і іншых таталітарных рэжымаў.
NATO не гатовая даць адпор у выпадку патэнцыйнага нападу Расеі на ўсходнім флянгу, паведамляе Der Spiegel са спасылкай на ўнутраныя дакумэнты альянсу.
Кубанская левая актывістка Дар’я Палюдава, асуджаная на два гады за заклікі да сэпаратызму і экстрэмізму, 20 кастрычніка выйшла на волю з калёніі-пасяленьня ў Новарасійску.
У Расеі на 180 дзён працягнулі забарону на раздробны продаж нехарчовай прадукцыі, якая зьмяшчае сьпірт. Адпаведную пастанову кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай апублікавалі на афіцыйным інтэрнэт-партале праз 11 дзён пасьля заканчэньня тэрміну папярэдняй забароны.
20 кастрычніка, адбылося пасяджэньне прэзыдыюму Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Расеі, на якім разглядалася пытаньне аб пазбаўленьні ступені доктара навук міністра культуры Расеі Ўладзіміра Мядзінскага.
Паводле намесьніка кіраўніка МУС Расеі Аляксандра Гаравога, памежныя пасты могуць зьявіцца на аўтастрадах і чыгунцы ўжо вясной 2018 году
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў аб магчымасьці прыняцьця «хуткіх люстэркавых мер» у адказ на тое, што ён назваў «ўціскам расейскіх журналістаў у заходніх краінах».
Расея ня можа вылучыць сродкі для найму ўласнага абаронцы для Віктара Агеева, якога будуць судзіць ва Ўкраіну. Пра гэта маці вайскоўца паведамілі ў генэральным консульстве Расеі ў Харкаве, перадае «Новая газета».
Паводле расейскага сьледзтва, Грыб «прапанаваў знаёмай дзяўчыне з Сочы ўзарваць бомбу на лінейцы ў школе».
Тэлевядучая Ксенія Сабчак мае намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе. Пра гэта яна напісала яна ў лісьце ў расейскую газэту «Ведамасьці». «Спэцыяльны зварот» Сабчак таксама анансаваў тэлеканал «Дождж».
Мэр Калінінграда Аляксандр Ярашук параіў мясцовым жыхарам пакінуць горад на час матчаў чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году.
Падчас дыскусіі ў перадачы рускай Свабоды «Грани времени» пра імпэрскія комплексы Расеі і яе рэакцыю на вынікі выбараў у Кіргізстане сябра партыі «Адзіная Расея», член Савету Фэдэрацыі Расеі і ўраджэнец Беларусі Франц Клінцэвіч, адказваючы на пытаньне, чаму Беларусь не прызнала Крым часткай Расеі, адзначыў наступнае:
Аляксей Навальны, заяўляючы аб праве на ўдзел у выбарах прэзыдэнта Расеі, ілжыва трактуе Канстытуцыю, заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расеі Эла Памфілава.
Начальнік Галоўнага ўпраўленьня супрацьдзеяньня экстрэмізму МУС Расеі Цімур Валіулін запрапанаваў караць бацькоў і настаўнікаў падлеткаў, якія бяруць удзел у няўзгодненых палітычных акцыях.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, заяўляючы аб праве на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, ілжыва трактуе Канстытуцыю, заявіла кіраўніца Цэнтравыбаркаму Расеі Эла Памфілава
З ініцыятывы «Саюзу добраахвотнікаў Данбасу» ў расейскім Растове-на-Доне быў адкрыты мэмарыял, падпісаны: «Героям Данбасу».
Першы гей, які зазнаў перасьлед у Чачні і назваў сваё імя, падаў заяву ў сьледчы камітэт РФ. Максім Лапуноў патрабуе правесьці расьсьледаваньне па факце катаваньняў прадстаўнікоў ЛГБТ у Чачэнскай рэспубліцы. Пра гэта сам Лапуноў паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі, арганізаванай рэдакцыяй «Новай газэты».
Суд у Маскве выпісаў Telegram штраф памерам 800 тыс. рублёў. Мэсэнджэр адмовіўся выканаць запыт ФСБ выдаць інфармацыі для дэкадаваньня паведамленьняў карыстальнікаў.
Рэчыва, якім летам аблілі дом журналісткі расейскай «Новай газэты» Юліі Латынінай, уяўляе сур’ёзную небясьпеку для чалавека.
Нацбанк Украіны ў пятніцу забараніў банкам Украіны ажыцьцяўляць апэрацыі з новымі расейскімі грашмі (банкнотамі і манэтамі), на якіх «намаляваныя аб’екты, разьмешчаныя на акупаванай тэрыторыі Ўкраіны». Гэта значыць тыя, якія знаходзяцца ў Крыме.
«Як нам растлумачылі ў МЗС КНДР, рэспубліка паважае вынікі рэфэрэндуму ў Крыме аб уваходжаньні паўвострава ў склад Расейскай Фэдэрацыі, лічыць яго вынікі легітымнымі і цалкам адпаведнымі міжнародна-прававым нормам», — напісалі супрацоўнікі пасольства ў афіцыйным Фэйсбуку дыппрадстаўніцтва РФ.
Прэзыдэнт Грузіі Гэоргі Маргвэлашвілі заявіў, што Расея павялічвае прысутнасьць узброеных сілаў на тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Ён падкрэсьліў, што Расея парушае правы грамадзянаў Грузіі, якія там жывуць, абмяжоўвае свабоду перасоўваньня, а таксама доступ да адукацыі і аховы здароўя.
У «Антывірус Касьперскага» дадалі функцыю пошуку сакрэтных дакумэнтаў па распараджэньні расейскіх уладаў, паведамляе газэта The Wall Street Journal.
На 200-рублёвай купюры будуць намаляваныя Херсанэс Таўрыйскі ў Крыме і помнік затопленым караблям у Севастопалі.
Паводле сьледзтва, выхаванак прытулку сыстэматычна зьбівалі і прымушалі да цяжкай фізычнай працы.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка скрытыкаваў заяву свайго чэскага калегі Мілаша Зэмана, які падчас выступу на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) назваў анэксію Крыму «завершанай справай» і прапанаваў Украіне дамовіцца з Расеяй аб кампэнсацыі.
Усё проста і лягічна: зьнятыя пэрсанальная візавая і фінансавыя санкцыі — здымаецца і сымбалічная санкцыя ў выглядзе фактычнага незапрашэньня кіраўніка дзяржавы на сустрэчы на найвышэйшым узроўні ў рамках ініцыятывы ЭЗ.
У 2011 годзе Беларусь не атрымала прамой грашовай падтрымкі ад Расеі, у 2012-м — 0,11 млн даляраў, у 2013-м — 1,47 млн, у 2014-м — 2,5 млн, у 2015-м — 2,97 млн.
На аэрадроме Хмеймім ў Сырыі пры ўзьлёце разьбіўся расейскі самалёт Су-24, экіпаж загінуў, паведамляе агенцтва «Інтрэфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі.
«А кто такие эти полицейские?» — спросила Селедочка. «Бандиты! — с раздражением сказал Колосок. — Честное слово, бандиты!»
Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода і яе маскоўскае прадстаўніцтва атрымалі афіцыйны ліст міністэрства юстыцыі Расейскай Фэдэрацыі. У тэксьце, падпісаным дырэктарам дэпартамэнту па справах некамэрцыйных арганізацыяў Уладзімерам Цітовым, зьмяшчаецца паведамленьне аб «магчымасьці ўстанаўленьня абмежаваньняў» для журналістаў карпарацыі.
У Бэрліне 9 кастрычніка адкрыўся другі Форум Барыса Нямцова. Сёньня расейскаму палітыку споўнілася б 58 гадоў. Яго дачка Жана Нямцова, якая ўзначальвае фонд імя бацькі, распавяла Радыё Свабода пра задачы гэтага двухдзённага мерапрыемства, і пра тое, чаму сучаснай расейскай апазыцыі не варта «зацыклівацца на пуцінізме».
Агенцтва РБК апублікавала кароткі ролік, у якім некалькі чалавек скачуць у ваду зь сямімэтровай скалы. Крыніцы выданьня распавялі, што гэта заданьне выконвалі падчас трэнінгу патэнцыйныя кандыдаты ў губэрнатары.
Касмэтычны сродак «Боярышник», які ўтрымлівае сьпірт, зноў зьявіцца на расейскіх прылаўках. Тэрмін забароны на яго продаж мінае сёньня, 9 кастрычніка.
Беларусь і Расея паспрабуюць урэгуляваць пастаўкі беларускага цукру на расейскі рынак на пляцоўцы Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК). Раней расейскае міністэрства сельскай гаспадаркі прапанавала ўвесьці абмежаваньні на пастаўкі беларускага цукру на расейскі рынак для абароны сваіх вытворцаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб унясеньні паправак у Палажэньні аб парадку праходжаньня вайсковай службы.
Каля кальцавой дарогі на паўночным захадзе Масквы 8 кастрычніка адбыўся буйны пажар — гарэў гандлёвы цэнтар «Синдика».
У Маскве паліцыя праводзіць затрыманьні на Манежнай плошчы, Цьвярской вуліцы і каля будынку Дзярждумы Расеі.
Днём у нядзелю ў Маскве пачаўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры «Синдика», які знаходзіцца ў раёне Строгіна побач з маскоўскай кальцавой аўтадарогай.
У суполцы расейскага прапуцінскага аб’яднаньня байкераў «Начныя ваўкі» зьявілася інфармацыя пра сьмерць 42-гадовага ўраджэнца Гомлю Аляксея Ярашэвіча.
У расейскім Пецярбургу пачалі крымінальную справу: паводле вэрсіі сьледзтва, увечары 7 кастрычніка аўтамабіль хуткай дапамогі не пасьпеў да хворай, бо яму перашкодзілі пратэстоўцы.
Новы амбасадар ЗША ў Расеі Джон Гантсман заявіў, што аднаўленьне сувэрэнітэту Украіны на ўсёй тэрыторыі стане для яго ключавым пытаньнем у стасунках з Крамлём.
З чэрвеня 2015 году па травень 2017 году з 470 акаўнтаў было апублікавана каля 3000 рэклямных пастоў на агульную суму 100 000 даляраў.
У васьмі дзясятках гарадоў Расеі 7 кастрычніка прайшлі акцыі пратэсту прыхільнікаў апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Затрыманыя былі ня меней за 290 чалавек.
У пятніцу ў Маскве ня менш за дваццаць тысяч чалавек былі эвакуяваныя з-за ананімных паведамленьняў аб мінаваньні будынкаў і аб’ектаў інфраструктуры.
Расейскі бок адмовіўся задаволіць заяву ўкраінца Паўла Грыба, якога, паводле ўкраінскага боку, затрымалі ў Гомелі і цяпер ўтрымліваюць у Краснадарскім СІЗА, аб допуску да яго ўкраінскіх лекараў.
Дырэктар Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандар Бортнікаў заявіў, што ілжывыя званкі аб мінаваньні ў расейскіх гарадах рабілі чацьвёра расейцаў, якія знаходзяцца за мяжой. Паводле яго, у іх ёсьць памагатыя ў Расеі.
Расейцы Раман Забалотны і Рыгор Цуркану, якія трапілі ў Сырыі ў палон, былі забітыя яшчэ 3 кастрычніка. Пра гэта РІА Навіны паведаміў дэпутат Дзярждумы Расеі Віктар Вадалацкі.
Загрузіць яшчэ