Аляксея Навальнага прызналі вінаватым у «неаднаразовых закліках да ўдзелу ў няўзгодненым публічным мерапрыемстве».
Расейскія танкавыя падразьдзяленьні спакойна разьмяшчаюцца ў цэнтральнай Польшчы. Такі шакуючую выснову можна было зрабіць, зірнуўшы на карту, якая адлюстроўвае апошнія навіны аб рухах расейскіх войскаў.
Паводле паведамленьняў мурманскіх СМІ, памёр яшчэ адзін расейскі афіцэр, які ваяваў у Сырыі.
У Амурскай вобласьці на вучэньнях вайсковец застрэліў афіцэра і двух салдат, параніў яшчэ двух чалавек, пасьля чаго зьбег са зброяй.
У інцыдэнце ніхто не пацярпеў, паліцыя пачала расьсьледаваньне. Публікацыяў супраць расейскіх нэанацыстаў напярэдадні нападу на сайце не было.
Больш як 50 тысяч акаўнтаў карыстальнікаў сайту рэкамэндацый «Кинопоиск» узламалі дзеля паляпшэньня рэйтынгу фільму «Крым» Аляксея Піманава, паведаміла ў сваім фэйсбуку галоўны рэдактар сэрвісу Лізавета Сурганава.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны апублікаваў відэаролік пра грошы і дамы пракрамлёўскага тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва.
Фэдэральная служба войск нацыянальнай гвардыі Расеі (Расгвардыя), створаная ў красавіку 2016-га спэцслужба, закупіць больш за сто пар крыштальных пагонаў на агульную суму амаль у 600 тысяч расейскіх рублёў (каля 10 323 даляраў).
Кошт пабудовы плоту ФСБ ацаніла на 200 мільёнаў рублёў. Даўжыня сьцяны, як чакаецца, складзе амаль 50 кілямэтраў, вышыня — больш за два мэтры.
24 верасьня на сайце ЧГТРК «Грозны» зьявілася відэа, на якім зьніклы 8 жніўня ў Грозным 25-гадовы чачэнскі сьпявак Зэлімхан Бакаеў, зьвяртаючыся да «сябра Іслама», паведамляе, што знаходзіцца ў Нямеччыне. Карэспандэнт Радыё Свабода паразмаўляў зь сябрамі Бакаева, яны ўпэўненыя, што відэа — пастаноўка.
Намесьнік старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ільмі Ўмэраў прызнаны вінаватым у закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласьці Расеі і асуджаны на два гады калёніі-пасяленьня.
Урад Расеі зацьвердзіў былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка рады дырэктараў кампаніі «Роснефть», паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на ўласную крыніцу.
У Сырыі загінулі яшчэ двое расейскіх вайскоўцаў — Юрый Хабараў з Яраслаўскай вобласьці і Магамед Тэрбулатаў з Чачні.
Фэдэральная служба Расеі для нагляду ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгіяў і масавых камунікацыяў (Раскамнагляд) можа заблякаваць сацыяльную сетку Facebook у 2018 годзе, калі кампанія не пагодзіцца пераносіць дадзеныя расейскіх карыстальнікаў на тэрыторыю Расеі.
Генэрал-лейтэнант Валерый Асапаў стаў самым высокапастаўленым расейскім вайскоўцам, якія загінулі ў Сырыі. Дата сьмерці афіцыйна не называецца.
«Калі б не Аляксандар Рыгоравіч, Беларусь спасьціг бы лёс Лібіі, Аўганістану, Сырыі, Іраку ды іншых краінаў».
Чачэнскі дзяржаўны тэлеканал «Грозны» апублікаваў на сваім сайце відэазапіс нібыта са зьніклым сьпеваком Зэлімханам Бакаевым. Cябры сьпевака кажуць, што гэта ня ён.
Расейскія спэцназаўцы прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў сумесных тактыка-спэцыяльных вучэньнях.
Сытуацыя з правамі чалавека ў Крыме значна пагоршылася пасьля анэксіі паўвострава Расеяй, гаворыцца ў новым дакладзе ААН.
«Першага рускага я забіў у 16 гадоў!» «Я — гэта Расея, Расея — гэта я». «Алах дае. Ня ведаю. Аднекуль бяруцца грошы». Радыё Свабода сабрала яркія цытаты чачэнскага кіраўніка.
Генэрал Асапаў — пяты расейскі вайсковы, пра гібель якога ў Сырыі стала вядома на прамінулым тыдні.
Ці не зарана падводзіць вынікі вучэньняў «Захад-2017»? Як паўплывае ўдзел Беларусі ў іх на стасункі афіцыйнага Менску з Захадам і Ўкраінай? Ці задаволеныя ў Маскве беларускім саюзьнікам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце журналісты старэйшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Амаль 100 дзяржаваў падтрымалі ініцыятыву аб добраахвотнай адмове пастаянных членаў Рады Бясьпекі ААН ад выкарыстаньня права вэта пры разглядзе дзеяньняў у адказ на генацыд і іншыя шырокамаштабныя злачынствы.
Штат Вісконсін, адзін з «ключавых» штатаў, галасаваньне ў якім вызначыла вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году, паведаміў, што зазнаў напады расейскіх хакераў, разам зь яшчэ 20 штатамі.
Паліцыя затрымала больш за пяцьдзесят чалавек на няўзгодненай акцыі «Антыкапіталізм» у цэнтры Масквы.
У Крамлі адпрэчылі падазрэньні адносна датычнасьці Масквы да рэклямных абвестак на старонках Facebook у пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.
З помніка расейскаму канструктару зброі Міхаілу Калашнікаву ў Маскве прыбралі чарцёж нямецкай штурмавой вінтоўкі, распрацаванай у нацысцкай Нямеччыне ў гады Другой Сусьветнай вайны.
Расея гатовая да ваеннага ўмяшаньня ў Беларусі, калі б тамтэйшая палітычная сытуацыя зьмянілася ў непажаданым для Расеі кірунку, заявіў галоўнакамандуючы Сіламі абароны Эстоніі генэрал Рыха Тэрас.
У Маскве ўрачыста адкрылі так званую «Алею Кіраўнікоў» зь бюстамі савецкіх правадыроў, у тым ліку Ёсіфа Сталіна.
Падкантрольны расейскім уладам суд у Сімферопалі ў пятніцу вынес прысуд крымскаму журналісту Мікалаю Сэмэну, якога абвінавачвалі ў закліках да парушэння тэрытарыяльнай цэласьці Расеі.
Хамоўніцкі суд Масквы арыштаваў да 11 лістапада актывістаў руху «Хрысьціянская дзяржава» Аляксандра Баянава і Юрыя Калініна.
У самой Расеі тым часам змагаюцца за скасаваньне ўнутранага роўмінгу між рознымі рэгіёнамі краіны, а ў Эўразьвязе роўмінг бясплатны ад 15 чэрвеня.
Кожны пяты выбарнік прагаласаваў бы за прыдуманага кандыдата «Андрэя Сямёнава».
Падчас вучэньняў здарыліся дзьве аварыі з расейскімі самалётамі. СМІ таксама пішуць, што расейскі верталёт выпадкова стрэліў ракетай у гледачоў. Усё гэта адбылося на тэрыторыі Расеі. У Беларусі пра інцыдэнты з расейскай авіяцыяй у час «Захаду-2017» не паведамлялася.
Стваральнікі камітэту заяўляюць, што новая арганізацыя закліканая дапамагчы амэрыканцам зразумець сурʼёзнасьць расейскіх нападаў на дэмакратыю ў ЗША.
МУС Расеі апублікавала відэа затрыманьня праціўнікаў фільму «Матыльда», падазраваных у падпале аўтамабіляў каля офісу адваката рэжысэра Аляксея Ўчыцеля.
Каму пагражаюць беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017»? Чаму беларусы едуць на чужую вайну? Ці ў 21-м стагодзьдзі ў вайны па-ранейшаму не жаночы твар?
Ангарскі гарадзкі суд адправіў на прымусовае лячэньне мясцовага жыхара, які заклікаў аддзяліць Сібір ад Расеі і «стварыць асобную рэспубліку ад Уралу да Ціхага акіяну».
Украінская кампанія «Нафтогаз» падала да Расеі пазоў у Гааскі Трацейскі суд, патрабуючы пяць мільярдаў даляраў за страчаныя ў выніку анэксіі Крыму актывы.
Расейская дэлегацыя пакінула залю Генэральнай асамблеі ААН перад выступам прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, якая адзначыла, што ў ходзе расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» адпрацоўваюцца сцэнары нападу на суседнія краіны.
У Мінюсьце Расеі пацьвердзілі, што рашэньне суду будзе выкананае.
Законапраект быў ухвалены 89 галасамі «за» пры 8 галасах «супраць» на фоне маштабных сумесных вучэньняў Расеі і Беларусі каля межаў NATO.
Рэжысэр «Матыльды» Аляксей Учыцель сказаў карэспандэнту нашага радыё, што баіцца за жыцьцё сваіх блізкіх і калегаў.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што абстрэлу гледачоў на вучэньнях «Захад-2017» не было.
У Маскве падчас адкрыцьця помніка канструктару аўтамата АК-47 Міхаілу Калашнікаву затрымалі актывіста з плякатам «Канструктар зброі — канструктар сьмерці».
На вучэньнях «Захад-2017» баявы верталёт выпадкова даў залп па натоўпе гледачоў, ёсьць цяжкапараненыя, паведаміў расейскі партал 66.ru.
Расея плянавала прыцягнуць да вучэньняў «Захад-2017» сілы, якія знаходзяцца на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу, заявіў прэсавы сакратар міністэрства абароны Ўкраіны у пытаньнях антытэрарыстычнай апэрацыі Андрэй Лысенка.
Мяшчанскі суд Масквы ў панядзелак адхіліў пазоў сям’і швэдзкага дыплямата Рауля Валенбэрга, якая запатрабавала ад Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) Расеі рассакрэціць інфармацыю пра памерлага сваяка.
Два расейскіх ваенна-транспартныя самалёты «Іл-76» на мінулым тыдні парушылі паветраную прастору Літвы, паведаміў у панядзелак літоўскі МЗС. Гэта адбылося падчас расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017».
Загрузіць яшчэ