У сувязі з ростам патоку мігрантаў зь Беларусі Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМЛ) просіць увесьці рэжым экстрэмальнай сытуацыі. Пра гэта паведамляе партал Delfi
«Эўразьвяз і яго міжнародныя партнэры робяць усё, каб ўлады Беларусі спынілі свае рэпрэсіўныя захады, накіраваныя на прыгнечаньне дэмакратыі і правоў чалавека», — заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубель.
Эўрапейская камісія і высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль апублікавалі прапанову прыярытэтаў супрацы з краінамі Ўсходняга партнэрства на наступныя пяць гадоў.
Сустаршыня Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» Эўранэст, дэпутат Эўрапарлямэнту Андрус Кубілюс выступіў з заявай адносна выхаду афіцыйнага Менску з ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».
Расейскія вайскоўцы імітавалі атакі на галяндзкі карабель у Чорным моры. Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад узьбярэжжа анэксаванага Расеяй Крыму 24 чэрвеня.
Аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў тлумачыць, што страціць Беларусь ад прыпыненьня сяброўства ў праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».
Парлямэнт Францыі канчаткова прыняў закон аб біяэтыцы зь яго галоўным палажэньнем аб праве на экстракарпаральнае апладненьне (ЭКА) для ўсіх жанчын, у тым ліку адзінокіх і ў зарэгістраваным аднаполым шлюбе, паведаміла RFI.
Міністэрства замежных справаў Украіны заявіла пра гатовасьць да пасярэдніцтва між беларускім грамадзянскім сэктарам і Эўрапейскім Зьвязам, каб захаваць доступ да супрацы ў межах «Усходняга партнэрства» ў сувязі з адмовай уладаў Беларусі ад удзелу ў гэтай праграме.
Пра гэта заявіла прэсавая прадстаўніца замежнапалітычнай службы ЭЗ Набіла Масралі. Паводле яе, ЭЗ робіць усё магчымае, каб ад дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі ня быў ізаляваны беларускі народ.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба мяркуе, што заява Менску аб выхадзе з праграмы Эўрапейскага Зьвязу «Ўсходняе партнэрства» зьяўляецца гістарычнай памылкай.
Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль сказаў, што, прыпыніўшы ўдзел у праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства», «Беларусь зрабіла яшчэ адзін крок назад».
Які эфэкт будуць мець захады, зробленыя Менскам у адказ на санкцыі ЭЗ? Ці ўзарвуць беларускія ўлады міграцыйную бомбу ля межаў Эўразьвязу? Чым Масква ўзнагародзіць Лукашэнку за прыпыненьне сяброўства Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве»?
У красавіку сёлета ў першыя ж дні пасьля высылкі з Чэхіі 18 супрацоўнікаў амбасады Расеі, якіх чэскія ўлады назвалі супрацоўнікамі спэцслужбаў, у чэскім сэгмэнце інтэрнэту практычна спынілася актыўнасьць так званых троляў, якія выступалі з прарасейскіх пазыцый.
Пра гэта заявіла сёньня канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступаючы па відэасувязі на пасяджэньні франка-нямецкай парлямэнцкай асамблеі
Паводле зьвестак агенцтва Bloomberg, ЗША і Нямеччына імкнуцца павялічыць падтрымку Ўкраіны, каб зьмякчыць наступствы завяршэньня газаправоду «Паўночны паток – 2»
Міжнародная група навукоўцаў і дзеячаў культуры просіць эўрапейскіх палітыкаў дапамагчы ў стварэньні Усходнеэўрапейскага ўнівэрсытэту для рэпрэсаваных студэнтаў і выкладчыкаў, вымушаных бегчы з Беларусі і Расеі
У гэтым годзе з Беларусі ў Літву спрабавалі трапіць больш за паўтысячы нелегальных мігрантаў. Гэты паказчык у некалькі разоў вышэй, чым за ўвесь мінулы год, піша літоўскі партал delfi.lt.
Генэральны дырэктар LTG Мантас Бартушка падкрэсьліў, што перавозкі беларускіх грузаў заўсёды разглядаліся як высокарызыкоўныя, таму прадпрыемства займаецца дывэрсыфікацыяй свайго бізнэсу.
Пасьля таго, як у сярэдзіне чэрвеня Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніка справаў Віктара Шэймана, прадстаўнік санаторыю «Беларусь» у Друскеніках заяўляе, што няма ніякіх прычын, каб санаторый не працаваў і каб яго рахункі ў банку заставаліся заблякаваныя, паведамляе партал delfi.lt.
Новыя санкцыі ЭЗ разьлічаныя на тое, каб вывесьці з гульні дойных кароваў эканомікі Беларусі, яны скіраваныя супраць некаторых найбольш важных эканамічных сэктараў краіны, супраць самых багатых і ўплывовых прыхільнікаў рэжыму, лічаць аналітыкі Цэнтральнай службы навінаў RFE/RL.
«Санкцыйны ціск Захаду на Менск разглядаецца як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы», — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава
Для ўзмацненьня аховы мяжы з Беларусьсю ад мігрантаў у Літву прыбудзе група з 30 супрацоўнікаў агенцтва Эўразьвязу ў справе бясьпекі зьнешніх межаў (Frontex), паведаміла прэс-служба МУС Літвы.
Лідэры шэрагу краінаў Эўразьвязу ўступілі ў чацьвер на саміце ЭЗ у Брусэлі ў жорсткую дыскусію з прэм’ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам, асуджаючы яго за прыняты нядаўна ў Вугоршчыне закон, які абмяжоўвае правы ЛГБТ.
Саміт ЭЗ вырашыў працягнуць санкцыі ў дачыненьні да Расеі, уведзеныя з прычыны анэксіі Крыму і баявых дзеяньняў у Данбасе. Пра гэта паведаміў старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль.
Старшыня Цэнтру лібэральных стратэгій Іван Крыстэў падчас міжнароднай канфэрэнцыі GLOBSEC у Браціславе расказаў Радыё Свабода, чаму Беларусі будзе недастаткова пазьбягаць памылак, зробленых краінамі Цэнтральнай Эўропы, і якія тры стымулы для беларусаў ён бы стварыў, калі б кіраваў Эўразьвязам.
Лідэры краін Эўрапейскага зьвязу на саміце ў Брусэлі адхілілі прапанову Нямеччыны і Францыі правесьці афіцыйныя перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Прэмʼер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ выступіў супраць ідэі канцлера Нямечыны Ангелы Мэркель і прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона запрасіць Уладзіміра Пуціна на саміт зь лідэрамі ЭЗ.
Расейскі бізнэсовец Міхаіл Гуцэрыеў, які праз групу «Сафмар» кантралюе нафтавую кампанію «Русснефть», прыняў рашэньне пакінуць яе раду дырэктараў.
Рада Эўразьвязу ўвяла сэктаральныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, якія раней на гэтым тыдні зацьвердзілі амбасадары ЭЗ. Санкцыі тычацца нафтапрадуктаў, калійных угнаеньняў і доступу да рынкаў капіталу ЭЗ.
Разьвіцьцё падзеяў вакол інцыдэнту з самалётам Ryanair абмяркоўвалася падчас дэбатаў «Сытуацыя ў Беларусі: пагроза для ўсёй Эўропы», якія правяла 23 чэрвеня ў францускім Страсбуры Парляменцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ).
Расейскія самалёты-бамбавікі выкарысталі чатыры аскепкава-фугасныя авіябомбы, заявілі ў міністэрстве абароны Расеі.
Пра гэта міністар абароны Расеі заявіў сёньня, выступаючы на Маскоўскай канфэрэнцыі ў міжнароднай бясьпецы.
Дзевяць чалавек атрымалі турэмныя тэрміны ў сувязі з забароненым рэфэрэндумам аб незалежнасьці Каталёніі 2017 году.
Кітайскія ўлады выказаліся «рашуча супраць чарговага пакету аднабаковых санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі».
Віленскае самакіраваньне мае намер вылучыць у сваім будынку памяшканьні для працы беларускіх СМІ, недзяржаўных арганізацыяў (НДА) або прадпрыемстваў.
Эўрапейскі футбольны саюз (UEFA) забараніў муніцыпальным уладам Мюнхэна падсьвятляць колерамі вясёлкі, якія зьяўляюцца сымбалем ЛГБТ-супольнасьці, арэну, дзе 23 чэрвеня зборная Нямеччыны сустрэнецца з камандай Вугоршчыны.
Сёньня замежнапалітычныя ведамствы Канады, Эўрапейскага Зьвязу, Вялікай Брытаніі і ЗША выступілі з супольнай заявай аб санкцыях супраць Беларусі.
На пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.
Рада Эўразьвязу на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня падоўжыла да 23 чэрвеня 2022 году санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з анэксіяй украінскага паўвострава Крым.
Эўразьвяз увёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. Глядзім, што за набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцы трапілі ў сьпіс.
21 чэрвеня кіраўнікі Міністэрстваў замежных спраў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў Люксембургу зацьвердзяць чацьвёрты пакет санкцый, у які ўключаныя 78 фізычных і 8 юрыдычных асобаў.
Сэктаральныя санкцыі, папярэдне зацьверджаныя міністрамі замежных спраў ЭЗ на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня, маюць закрануць тры галіны беларускай эканомікі: банкаўскую, калійную і нафтавую.
Эўразьвяз увёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. Хто трапіў у сьпіс і што пра іх вядома.
Новыя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі закрануць 86 фізычных і юрыдычных асоб, заявіў Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпам Бурэлем.
Гайка Маас назваў недастатковымі штрафныя меры ЭЗ па Беларусі, якія закранаюць кампаніі і асобы ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Заўтра зранку Сьвятлана Ціханоўская выступіць перад міністрамі замежных справаў Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі і адкажа на пытаньні міністраў.
Умацаваньне межаў Эўразьвязу ў сувязі з ростам нелегальнай міграцыі зь Беларусі стала адным з пунктаў парадку дня візыту ў Латвію прэмʼер-міністра Літвы Інгрыды Шыманіце, паведамляе БелаПАН.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель нагадала пра адказнасьць краіны за ўварваньне ў Савецкі Саюз у 1941 годзе. «Для нас, немцаў, гэта — падстава для сораму», — заявіла яна.
Загрузіць яшчэ