Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на прэс-канфэрэнцыі 12 жніўня адрэагаваў на падзеі апошніх дзён у Беларусі. Ён выклаў плян з 3 пунктаў, які ўрэгуляваў бы сітуацыю ў суседняй зь Літвою краіне.
Высокі прадстаўнік ад імя Эўразьвязу Жузэп Бурэль выступіў з заявай з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў, адзначыўшы, што падчас выбарчай кампаніі народ Беларусі прадэманстраваў імкненьне да дэмакратычных пераменаў.
Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў бясьпецы разам са сваімі дзецьмі, паведаміў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ўпэўнены, што відэазапісы кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, якія зьявіліся ў аўторак, зробленыя пад ціскам.
Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль паведаміў, што ў Эўразьвязе ідзе праца над супольнай рэакцыяй на падзеі, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
Міністар замежных справаў нямеччыны Гайка Маас заявіў у аўторак падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым, што Эўразьвяз мусіць вярнуцца да пытаньня аб санкцыях супраць Менску, якія былі зьнятыя ў 2016 годзе.
Вільня даслала мэсыдж падтрымкі Беларусі: увечары ў панядзелак чатыры цэнтральныя масты гораду былі асьветленыя колерамі беларускага нацыянальнага сцяга.
Тое, што мелася б быць чарговай «элегантнай перамогай» для Аляксандра Лукашэнкі, ператварылася ў пабоішча, піша Ёрг Форбрыг, дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе нямецкага фонду Маршала.
Сёньня ў перадачы «Панарама» паказалі вялікі сюжэт пра ўчорашнія пратэсты ў многіх гарадах краіны
Сьведкі сфатаграфавалі гільзы, на якіх відаць год вырабу гранатаў і надпісы па-чэску. Мы зьвярнуліся па камэнтар да чэскага вытворцы.
Эўразьвяз павінен разгледзець пытаньне аб аднаўленьні санкцыяў у дачыненьні да Беларусі. Пра гэта заявіў сёньня нямецкі міністар замежных спраў Гайка Маас - паведамляе агенцтва DPA.
Былы старшыня Эўрапейскай рады (2014–2019) і цяперашні кіраўнік Эўрапейскай народнай партыі Дональд Туск заклікаў Аляксандра Лукашэнку апублікаваць «сапраўдныя вынікі» галасаваньня на выбарах прэзыдэнта.
Эўрадэпутат ад Літвы Андрус Кубілюс заявіў 10 жніўня, што пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі для яго «ясны»: «большасьць Беларусі прагаласавала супраць спадара Лукашэнкі і за спадарыню Ціханоўскую».
У МЗС Чэхіі, камэнтуючы абвінавачваньні Аляксандра Лукашэнкі ў арганізацыі пратэстаў, заявілі, што паважаюць як сувэрэнітэт Беларусі, так і права грамадзян краіны на сходы і палітычную канкурэнцыю.
Ноч пасьля выбараў у Беларусі «была азмрочаная непрапарцыйным і непрымальным дзяржаўным гвалтам супраць мірных удзельнікаў акцыі пратэсту», — гаворыцца ў супольнай заяве Жузэпа Барэля і Олівера Вархэі.
Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі 10 жніўня зьвярнуўся да кіраўніцтва ЭЗ з заклікам правесьці надзвычайнае пасяджэньне Эўрапейскай рады, прысьвечанае сытуацыі ў Беларусі.
У сувязі з выбарамі прэзыдэнта Беларусі кіраўнікі Літвы і Польшчы зьвярнуліся з сумеснай заявай да афіцыйнага Менску.
Жузэп Барэль заклікаў беларускія ўлады забясьпечыць захаваньне свабоды выказваньня думак і мірных сходаў у адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязаньнямі Беларусі.
Дональд Туск выступіў з адкрытым лістом да беларускага народу, у якім выказаў падтрымку кандыдатцы ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлане Ціханоўскай і ўсім, хто ў краіне змагаецца за свабоду, вяршэнства закону, дэмакратыю і годнасьць.
14 былых лідэраў польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», які прывёў да падзеньня камунізму ў Польшчы ў канцы 1980-х, зьвярнуліся з адкрытым лістом да беларусаў.
Управа абароны канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы аштрафавала «Газпром» за адмову падаць дадзеныя аб праекце «Паўночны паток –2».
Эўрапейская камісія адмовіла шасьці польскім гарадам у фінансавай падтрымцы. Муніцыпальныя ўлады раней заявілі, што іх тэрыторыі «свабодныя ад ЛГБТ».
29 ліпеня «Белавія» аднаўляе выкананьне рэйсаў маршрутам Менск — Варшава — Менск.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах заявіў, што ЭЗ занепакоены затрыманьнем мірных дэманстрантаў, журналістаў і апазыцыйных дзеячаў у Беларусі.
27 ліпеня ў Вільні прайшоў «Балтыйскі шлях». Яе мэта — выказаць салідарнасьць зь беларусамі, якія падтрымліваюць дэмакратычную і свабодную Беларусь.
Нямеччына выступіла супраць вяртаньня Расеі ў «Вялікую васьмёрку» (G8). Пра гэта заявіў міністар замежных справаў краіны Гайка Маас.
Літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс расказаў, што 27 ліпеня ў Вільні рыхтуецца акцыя «Балтыйскі шлях».
Беларусы «Труймяста» разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг у гонар 30-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Амаль палова брытанцаў лічаць, што Крэмль у 2016 годзе ўмяшаўся ў рэфэрэндум па выхадзе краіны з Эўразьвязу, а таксама ў выбары ў Эўрапарлямэнт у 2019 годзе
Аб росьце колькасьці інфікаваных СOVID-19 на гэтым тыдні загаварылі ў многіх краінах Эўразьвязу.
Нямецкая дэпутатка Эўрапарлямэнту ад Партыі зялёных Віёла фон Крамон-Таўбадэль стала «хроснай» беларускага палітвязьня Вяргілія Ушака.
Эўразьвяз таксама заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх, хто быў затрыманы ў сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй.
Марыя Захарава адзначыла «крайнюю палітызаванасьць і эмацыйны характар» дыскусій на сэсіі аб сытуацыі ў шэрагу краін, у тым ліку і ў Беларусі.
Эўразьвяз выказаў занепакоенасьць з нагоды «невыкананьня Беларусьсю асноўных свабод і, як уяўляецца, наўмыснага выключэньня кандыдатаў з выбарчага працэсу».
Міністры замежных справаў Беларусі і Латвіі абмяркуюць стасункі, «асабліва прымаючы да ўвагі разьвіцьцё палітычнай сытуацыі ў Беларусі», піша латвійскі бок.
Колькасьць іншаземцаў у Польшчы, у якіх ёсьць від на жыхарства, перавысіла 450 тысяч чалавек.
Італьянская берагавая ахова на няпэўны час затрымала нарвэскае выратавальнае судна Ocean Viking, якое ратуе ўцекачоў у Міжземным моры.
Ян Максімюк гутарыць пра прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі з эўрадэпутатам Робэртам Бедранем з Польшчы.
Дэманстранты прайшлі шэсьцем па Сафіі, патрабуючы адстаўкі прэм’ер-міністра Бойкі Барысава пасьля таго, як парлямэнт адхіліў вотум недаверу ўраду.
Група чальцоў Сэйму Літвы і эўрапарлямэнтароў заклікала ўвесьці санкцыі ЭЗ супраць прадстаўнікоў уладаў Беларусі.
Краіны Эўразьвязу 21 ліпеня ўзгаднілі самы буйны бюджэтны і фінансавы пакет у сваёй гісторыі.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, які цяпер бярэ ўдзел у паседжаньні Эўрапейскай рады ў Брусэлі, не перастае сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі.
Актыўнасьць простых грамадзян «сьведчыць пра вялікую патрэбу ў зьменах і стомленасьць ад кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі».
Выдзелена мае быць не 500 мільярдаў эўраў, як прапаноўвалі Нямеччына і Францыя, а 390 мільярдаў.
Кіраўнікі ўрадаў чатырох нямецкіх земляў зьвярнуліся да чальцоў Кангрэсу ЗША з просьбай заблякаваць пляны вываду амэрыканскіх войскаў зь Нямеччыны.
«Хацелася б мець магчымасьць адзначыць месяц гонару і выйсьці за свае правы ў Данецку, Іркуцку або Кустанаі».
Літоўскі ўрад разгледзіць магчымасьць уключэньня прадстаўнікоў уладаў Беларусі ў «чорны» сьпіс за іх ролю ў рэпрэсіях супраць апазыцыі і незалежных СМІ.
Гэта першая асабістая сустрэча прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча і прэм’ер-міністра Косава Аўдулы Хоці за 20 месяцаў.
Кандыдат у прэзыдэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі накіраваў пратэст у Вярхоўны суд з патрабаваньнем перагледзець вынікі галасаваньня.
Ян Максімюк размаўляе з эўрадэпутаткай Мірыям Лексман пра сытуацыю ў выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ