Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне </B>


Ганна Соўсь, Брно Чэскі горад Брно стаў сталіцаю вольнай беларускай літаратуры на ўвесь ліпень. У тэатры “Husa na provázku” праходзіць найбольшы чэскі літаратурны фэстываль, дзе ганаровымі гасьцямі – каля трыццаці беларускіх літаратараў.

Фэстываль называецца "Месяц аўтарскага чытаньня", ён ладзіцца пры спрыяньні міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга. Сярод беларускіх гасьцей фэстывалю – Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч.

Фэстываль адкрыўся ўвечары 1 ліпеня. Тут – фотарэпартаж з адкрыцьця.

Брно, 1.07.2007. Будынак тэатру “Husa na provázku”, дзе адбываецца чэска-беларускі літаратурны фэстываль Бел-чырвона-белы сьцяг на тэатрам “Husa na provázku”

 Брно, 1.07.2007. Дырэктар беларускай Дырэктар беларускай "Свабоды" Аляксандар Лукашук і Францішка Сокалава перад пачаткам фэстывалю

 Брно, 1.07.2007. Пэтар Млынаржак – кіраўнік чэскага выдавецтва “Ветракі”, арганізатар “Месяца аўтарскага чытаньня” Адкрывае імпрэзу Пэтар Млынаржак, кіраўнік чэскага выдавецтва “Ветракі”, арганізатар “Месяца аўтарскага чытаньня”

 Брно, 1.07.2007. Уладзімер Арлоў чытае “Ордэн Белай Мышы” Уладзімер Арлоў чытае “Ордэн Белай Мышы”

 Брно, 1.07.2007. Арганізатар фэстывалю зь беларускага боку Сяргей Сматрычэнка і дырэктар беларускай Арганізатар фэстывалю зь беларускага боку Сяргей Сматрычэнка і дырэктар беларускай "Свабоды" Аляксандар Лукашук: “Брно – сталіца вольнай беларускай літаратуры”

На гэтым тыдні свае творы ў Брне будуць чытаць Лявон Вольскі (2 ліпеня), Аляксандар Лукашук (3 ліпеня), Алесь Разанаў (4 ліпеня), Ева Вежнавец (5 ліпеня), Андрэй Курэйчык (6 ліпеня) і Зьміцер Вішнёў (7 ліпеня).

• У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007

Вэб-сайт фэстывалю
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG