Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Як можна слухаць аўдыё на вашым сайце? Сайт svaboda.org падтрымлівае большасьць мэдыяплэераў і ў залежнасьці ад канфігурацыі вашага кампутара мы можаце слухаць аўдыёфайлы ў фармаце mp3 на розных плэерах. Калі вы ўжываеце апэрацыйную сыстэму Windows, у вас ужо мае быць усталяваны Windows Media Player. Найлепш ужываць вэрсію 9 або вышэйшую. Калі вы ўжываеце Real Player, рэкамэндуецца вэрсія 10 або вышэйшая. Windows Media Player і Real Player можна скачаць бясплатна. Інструкцыі на адпаведных сайтах дапамогуць вам інсталяваць і падрыхтаваць іх для працы.
Што рабіць, калі аўдыёспасылка не працуе?Калі ў вас інсталяваная адпаведная вэрсія аўдыёплэера і мы маеце дастаткова шырокі канал інтэрнэт-сувязі, дык тады, магчыма, вам трэба зьмяніць парамэтры файрволу, каб дазволіць прыём аўдыёпатоку. На жаль, канкрэтныя парады залежаць ад канкрэтнай сытуацыі. Калі гаворка ідзе пра кампутар на пацы або ў інтэрнэт-кавярні, зьвярніцеся па дапамогу да тэхнічнага адміністратара.
Якія браўзэры падтрымлівае сайт svaboda.org?Сайт svaboda.org падтрымлівае амаль усе браўзэры, але аптымізаваны пад Internet Explorer 7.x і Mozilla Firefox 1.x або 2.x.
Як зрабіць svaboda.org стартавай старонкай?Internet Explorer 6 і вышэйшыя вэрсіі- Адкрыць мэню "Tools" і выбраць "Internet Options..."- Выбраць закладку "General"- У верхняй частцы знайсьці сэкцыю "Home Page"- У акне "Address" напісаць http://www.svaboda.org- Націснуць "OK" у нізе акнаFirefox 2.x для Windows- Адкрыць мэню "Tools" і выбраць "Options..."- Выбраць закладку "Main"- У акне " Home Page " напісаць http://www.svaboda.org- Націснуць "OK" у нізе акнаFirefox 2.x для MacOS X- Адкрыць мэню "Tools" і выбраць "Options..."- Выбраць закладку "Main"- У акне " Home Page " напісаць http://www.svaboda.org- Націснуць "OK" у нізе акна