пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:07

ПРАВІЛЫ ФОРУМАЎ І ДЫСКУСІЯЎ

Запрашаем вас удзельнічаць у нашых форумах і дыскусіях.


Мы ня маем намеру абмяжоўваць свабоду вашых выказваньняў, аднак просім вас быць ляканічнымі, не адхіляцца ад тэмы, устрымацца ад дасыланьня меркаваньняў, якія ўтрымліваюць наступныя элемэнты або лінкі на сайты з гэткімі элемэнтамі:

- паклёп
- пагрозы
- запалохваньні
- нецэнзурныя выразы
- тролінг
- абразы, як асабістыя, гэтак і на этнічнай, рэлігійнай або сацыяльнай глебе
- заклікі да злачынстваў, гвалту і распальваньня варажнечы
- камэрцыйную рэкляму
- піяр палітычных, грамадзкіх, рэлігійных і да т.п. акцый, ініцыятываў
- празьмерна доўгія цытаты
- спам, у тым ліку шматразовае паўтарэньне таго самага камэнтара
- парушэньні аўтарскіх правоў
- выкарыстаньне ў полі ”Імя” рэальнага імя іншай асобы


Нашы форумы, дыскусіі і онлайн-канфэрэнцыі працуюць паводле прынцыпу прэмадэрацыі – усе дасланыя меркаваньні папярэдне праглядаюцца мадэратарам і, калі ў іх няма пералічаных вышэй недазволеных элемэнтаў, выстаўляюцца на сайт.

 

Камэнтары ня правяцца, не рэдагуюцца і выстаўляюцца (у залежнасьці ад наяўнасьці або адсутнасьці парушэньняў правілаў) паводле прынцыпу “або ўсё, або нічога”.