Дазвол на выкарыстаньне матэрыялаў Радыё Свабода
Перадрук артыкулаў, выкарыстаньне аўдыё- і відэаматэрыялаў
Радыё Свабода вітае выкарыстаньне, перадрук і пашырэньне тэкставых матэрыялаў, апублікаваных на гэтым сайце. Мы таксама вітаем рэгулярную перасылку матэрыялаў Радыё Свабода на сайты, сьпісы рассылкі, навінныя групы і базы дадзеных. Продаж матэрыялаў Радыё Свабода строга забараняецца.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў Радыё Свабода просім даваць спасылку, якая мусіць уключаць:
* пастаянны лінк на артыкул на сайце svaboda.org,
* наступную інфармацыю ў кожным артыкуле:
Копірайт (с) 2011. RFE/RL, Inc. Перадрук з дазволу Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа, 1201 Connecticut Ave., N.W. Washington DC 20036.
Пры выкарыстаньні фрагмэнтаў артыкулу просім пазначаць, што выкарыстаны матэрыял уяўляе сабою фрагмэнт, і устрымацца ад зьмены сэнсу, назвы і цэльнасьці прадукту. Радыё Свабода пакідае за сабой права ў любы час адклікаць дазвол на выкарыстаньне сваіх матэрыялаў.
Разьмешчаныя ў інтэрнэце жывыя і заархіваваныя радыёпраграмы Радыё Свабода прызначаюцца выключна для пэрсанальнага ўжытку нашых слухачоў. Трансьляцыя, рэтрансьляцыя або іншае выкарыстаньне гэтых праграмаў магчымае выключна з спэцыяльнага пісьмовага дазволу Радыё Свабода.
Для атрыманьня дазволу на выкарыстаньне тэкставых, фота-, аўдыё- або відэаматэрыялаў Радыё Свабода зьвяртайцеся на адрас:
web@rferl.org.
Матэрыялы пабочных крыніцаў
Некаторыя інфармацыйныя прадукты Радыё Свабода ўтрымліваюць у сабе матэрыялы, створаныя іншымі мэдыя-арганізацыямі («Матэрыялы пабочных крыніцаў»), такімі як Assosiated Press, Reuters, Agence France-Presse, ITAR-TASS і г.д. Перш чым выкарыстаць любы прадукт Радыё Свабода, у якім утрымліваюцца матэрыялы пабочных крыніцаў, неабходна атрымаць дазвол ня толькі ад Радыё Свабода, але і ад уладальніка правоў на матэрыялы пабочных крыніцаў.
Лінкі на іншыя сайты
Радыё Свабода часам падае на сваім сайце лінкі на сайты іншых асоб ці ўстановаў, не зьвязаных арганізацыйна з Радыё Свабода. Пры вырашэньні пытаньня аб разьмяшчэньні лінка на іншы сайт на сайце Радыё Свабода перавага аддаецца непрыбытковым, пазапартыйным арганізацыям, якія дзейнічаюць у інтарэсах грамадзтва. Радыё Свабода не кантралюе гэтыя іншыя сайты і не рэклямуе іх зьмест, аўтараў, прадукты і паслугі. Акрамя гэтага Радыё Свабода не нясе адказнасьці, у тым ліку юрыдычнай, за зьмест, аўтараў, даступнасьць, дакладнасьць, якасьць, рэкляму, прадукты, паслугі або іншыя матэрыялы, разьмешчаныя або даступныя на такіх сайтах. Радыё Свабода не нясе адказнасьці, прамой або ўскоснай, за любую шкоду або страту, спрычыненую рэальна ці меркавана выкарыстаньнем або ў сувязі з выкарыстаньнем або даверам да матэрыялаў, прадуктаў або паслугаў, даступных на такіх сайтах або празь іх.
Цытаваньне
Пры выкарыстаньні матэрыялаў Радыё Свабода ў навуковых працах просім падаваць цытату.
АБАРОНА ПРЫВАТНАЙ ІНФАРМАЦЫІ
Радыё Свабода лічыць, што карыстальнікі інтэрнэту маюць права на абарону прыватнай інфармацыі і на некантраляваны доступ да інтэрнэту і навігацыю ў ім.
У працэсе забесьпячэньня нашым карыстальнікам як мага лепшых інфармацыйных паслугаў мы зьбіраем два віды інфармацыі аб нашых карыстальніках і ад іх: адрасы электроннай пошты, якія дасылаюць нам самі наведнікі сайту, якія жадаюць падпісацца на публікацыі Радыё Свабода праз электронную пошту, і агульныя статыстычныя дадзеныя для вывучэньня наведаньня сайту.
Адрасы электроннай пошты
Падпісчыкі на электронныя інфармацыйныя бюлетэні Радыё Свабода падаюць свае адрасы электроннай пошты для атрыманьня бюлетэняў. Радыё Свабода ні пры якіх абставінах не перадасьць дасланыя з гэтай мэтай адрасы нейкаму трэцяму боку. Лісты падпісчыкаў ня будуць выкарыстоўвацца ўнутры Радыё Свабода ні зь якай іншай мэтай апрача рассылкі бюлетэняў. Падпісчыкі могуць у любы час спыніць падпіску на любы бюлетэнь паводле інструкцыяў, падаваных у бюлетэні і на сайце. У выпадку праблемаў са спыненьнем падпіскі яны могуць зьвярнуцца да супрацоўніка Радыё Свабода на адрас, падаваны ў кожным бюлетэні, або напісаць у Інтэрнэтны аддзел Радыё Свабода на адрас
web@rferl.org
Статыстычныя дадзеныя
Як і на бальшыні вэб-сайтаў, на сайце Радыё Свабода зьбіраюцца зьвесткі падчас наведаньня сайту. Мэта гэтага збору дадзеных – падлічыць колькасьць наведнікаў, выявіць зь якіх яны краінаў, якія старонкі чытаюць і г.д. Працэс збору гэтых дадзеных не дазваляе Радыё Свабода выявіць асобу наведніка, а толькі факт злучэньня з сэрвэрам кампутара з канкрэтным нумарам. Праграмнае забесьпячэньне, якое мы выкарыстоўваем для складаньня справаздачаў на падставе гэтых дадзеных, мае ў сабе стандартны мэханізм (cookies) для выяўленьня наведваных старонак. Гэтыя cookies ствараюцца адвольна пры кожнай новай сэсіі злучэньня і зьнікаюць пасьля таго, як наведнік пакіне сайт. Справаздачы, складзеныя на падставе гэтых дадзеных, прызначаныя для ўнутранага ўжытку, каб палепшыць сайт і лепш задавальняць наведнікаў сайту з улікам іх звычак спажываньня інфармацыі.
З пытаньнямі і камэнтарамі зьвяртайцеся на адрас
web@rferl.org