To get best possible experiance using our website we recommend that you upgrade to a newer version or other web browser. A list of the most popular web browsers can be found below.
Just click on the icons to get to the download page
Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Паводле менскага часу
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі
06:00 - 07:00
Паўтор інфармацыйнага блёку папярэдняга вечара (18.03-18.30)
Літаратурны агляд: аўтары, крытыкі, выдаўцы
07:00 - 08:00
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. "Экспэртыза Свабоды": ці палепшацца беларуска-амэрыканскія дачыненьні пасьля візыту ў Беларусь памочніка дзяржсакратара ЗША Філіпа Гордана?
18:00 - 19:00
Якімі былі вынікі перамоваў памочніка дзяржсакратара ЗША Філіпа Гордана і міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава і кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімера Макея? Які наагул цяперашні стан беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў? Як уплывае на іх новая палітыка “Ўсходняга партнэрства” Эўразьвязу? Ці мяняюць пазыцыі бакоў у дыялёгу Менску з Вашынгтонам складаныя адносіны паміж Беларусьсю і Расеяй? Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць палітоляг Дзяніс Мельянцоў, палітык Віталь Рымашэўскі і публіцыст Алясандар Фядута.
Тэмы агляду тэлефанаваньняў за тыдзень: Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён падпіша дамову аб стварэньні ў рамках АДКБ калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня; Расея і беларуска-расейскія стасункі; камэнтары да заявы Лукашэнкі, што з 2011 году “мы будзем жыць, як у Эўропе"; водгукі на працу "Свабоды"; творчасьць нашых слухачоў.
Балота яшчэ ў першай палове ХХ стагодзьдзя было неадымнай часткаю беларускага краявіду. Нездарма Іван Мележ свой панарамны раман пра калектывізацыю ў Беларусі назваў “Людзі на балоце”. Нават пасьля актыўнай мэліярыцыі, калі быў асушана мільён 200 тысяч гектараў забалочанай зямлі, Беларусь і сёньня можна назваць “самай балотнай” краінаю ў Эўропе. Пра фэномэн балотаў Міхась Скобла гутарыць зь Вячаславам Раковічам – супрацоўнікам Інстытуту прыродавыкарыстаньня Нацыянальнай Акадэміі навук.
19:00 - 20:00
20:00 - 21:00
21:00 - 22:00
22:00 - 23:00
23:00 - 00:00