To get best possible experiance using our website we recommend that you upgrade to a newer version or other web browser. A list of the most popular web browsers can be found below.
Just click on the icons to get to the download page
Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Паводле менскага часу
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі
06:00 - 07:00
07:00 - 08:00
18:00 - 19:00
Масква ўсё часьцей кантактуе з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Ці захоча Крэмль рэалізаваць у Беларусі свой сцэнар выбараў? Якія ў яго магчымасьці ўплыву на беларускія палітычныя працэсы? Якія электаральныя шанцы ў прарасейскага кандыдата ў Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі зь Менску.
Калі чалавек прыяжджае жыць у іншую краіну, а тым больш на іншы кантынэнт, зьмяняецца яго штодзённая ежа, яе смак і складнікі. Як гэта ўплывае на настрой і здароўе, чаму так хочацца страваў роднай нацыянальнай кухні, па якім смаку сумуюць беларусы і як беларускія нацыянальныя стравы зьмяняюцца за мяжой, але тым ня меней застаюцца беларускімі – расказваюць беларусы з ЗША, Чылі і Новай Зэляндыі.
19:00 - 20:00
Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка на афіцыйных і забаўляльных мерапрыемствах, а таксама на міжнародных прэзыдэнцкіх самітах нярэдка зьяўляецца са сваім малалетнім сынам Міколам. Сын ня толькі суправаджае бацьку, але й прысутнічае на адказных дзяржаўных перамовах і нават выконвае пэўныя палітычныя заданьні. У чым яны – адна з тэмаў гутаркі Міхася Скоблы з палітолягам Уладзімерам Падголам.
З нагоды гадавіны грузінска-расейскай вайны на пытаньні наведнікаў нашага сайту адказаў дырэктар грузінскай службы Радыё Свабода Давід Какабадзэ.
20:00 - 21:00
21:00 - 22:00
22:00 - 23:00
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі.
23:00 - 00:00