To get best possible experiance using our website we recommend that you upgrade to a newer version or other web browser. A list of the most popular web browsers can be found below.
Just click on the icons to get to the download page
Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Паводле менскага часу
06:00 - 07:00
07:00 - 08:00
18:00 - 19:00
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі
Год таму ў абласной сухотнай лякарні, што ў гарпасёлку Багушэўск 100 чалавек распачалі галадоўку. Пацыенты былі незадаволеныя ўмовамі знаходжаньня ды абыходжаньня мэдпэрсаналу – на 320 месцаў ляжала паўтысячы хворых. На ўсіх мелася адна ванна і адзін душ. Пры нішчымнай ежы ў палатах бегалі пацукі з прусакамі... Якая сытуацыя цяпер? У Багушэўску пабываў Віталь Сямашка.
Беларуская Народная Рэспубліка - дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паўсталае ў 1918 годзе. Незалежніцкая палітычная эліта называе БНР паўнавартаснай дзяржавай. Савецкія і сучасныя афіцыйныя гісторыкі трымаюцца нэгатыўных мітаў: БНР - марыянэтачная дзяржава, ці БНР - дзяржава на паперы... У перадачы з цыклу "Жыцьцё і сьмерць мітаў" аўтар Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з гісторыкам Валянцінам Мазецам.
19:00 - 20:00
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з паэтам Алесем Разанавым.
Нам піша Аляксандар Тарасаў зь Вёскі Гайцюнішкі Воранаўскага раёну: “Вось Лукашэнку многія называюць дыктатарам. Так, гэта дыктатар, але які? Ягоная дыктатура пастаўленая на службу дзяржаве. Яна паказала, як трэба кіраваць...” Лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
20:00 - 21:00
21:00 - 22:00
22:00 - 23:00
23:00 - 00:00
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі.