To get best possible experiance using our website we recommend that you upgrade to a newer version or other web browser. A list of the most popular web browsers can be found below.
Just click on the icons to get to the download page
Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Паводле менскага часу
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі
06:00 - 07:00
07:00 - 08:00
18:00 - 19:00
Эканамічны крызыс моцна ўдарыў па фінансавай сыстэме Беларусі. Якія прагнозы наконт дэвальвацыі беларускага рубля? Ці выгадна захоўваць грошы ў банках? Ці павялічыўся аб’ём банкаўскіх укладаў? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” фінансавы аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Уладзімер Тарасаў і прафэсар Барыс Жаліба. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.
Суайчыньнікі за мяжой маюць шмат пытаньняў да уладаў Беларусі, а таксама патрабуюць увагі як да сваіх уласных праблем, так і да праблем па захаваньні і разьвіцьці нацыянальнай культуры. Два беларускія міністры і прадстаўнікі уладаў цягам двух дзён слухалі крытыку, прапановы і адказвалі на пытаньні дыяспары на Пятым зьезьдзе згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Ці атрымаўся дыялёг? Што варта чакаць ад уладаў дыяспары і ці з'явіцца закон аб суайчыньніках за мяжой – у новай перадачы “Беларускае замежжа”.
19:00 - 20:00
Ці ня самая гучная містыфікацыя ў беларускай літаратуры на мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў – паэтка Леся Беларуска. Яе на дзіва лёгка прызналі і крытыкі, і гісторыкі літаратуры, і ўкладальнікі паэтычных анталёгій. Калі ж Леся Беларуска пачала выходзіць з-пад кантролю яе стваральніцы, містыфікацыя была раскрытая. А нядаўна ў менскім выдавецтве “Лімарыюс” выйшаў у сьвет паэтычны зборнік Лесі Беларускі “Малітва да Калымы”, дзе ў выходных дадзеных пазначана і імя сапраўднай аўтаркі вершаў Валянціны Коўтун, з якой у нашай менскай студыі сустрэўся Міхась Скобла.
Бэнэдыкт XVI за "рынкавы сацыялізм"? Блог Яна Максімюка
20:00 - 21:00
21:00 - 22:00
22:00 - 23:00
23:00 - 00:00