To get best possible experiance using our website we recommend that you upgrade to a newer version or other web browser. A list of the most popular web browsers can be found below.
Just click on the icons to get to the download page
Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Паводле менскага часу
У прадмове да турэмнай кнігі Аляксандра Фядуты «Амэрыканскія вершы» вядомая расейская праваабаронца Натальля Гарбанеўская піша, што аўтару выжываць у вязьніцы дапамагалі дзьве рэчы – вершатворства і гумар. Пра свае творчыя пакуты і радасьці ў «амэрыканцы», пра літаратуразнаўцаў у пагонах і саграваньне паэзіяй у прамерзлых камэрах сп. Фядута раскажа ў «Вольнай студыі».
06:00 - 07:00
Чым быў выбух, які здарыўся ў Менску падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці – хуліганствам, тэрактам, правакацыяй? Каму мог быць выгадны гэты выбух? Якімі будуць палітычныя наступствы злачынства? Пра ў “Праскім акцэнце” разважаюць: шэф-рэдактарка газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна, супрацоўнік электронага выданьня “Ежедневник" Аляксандар Нікалайчук і дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.
Агляд тэлефанаваньняў слухачоў за тыдзень.
Стагодзьдзямі “Слова пра паход Ігараў” лічылася ананімным творам. А між тым яшчэ 50 гадоў таму маскоўскі дасьледчык Аляксандар Зімін аргумэнтавана давёў, што аўтарам славутага шэдэўру мог быць беларус Іван Быкоўскі. І толькі нядаўна праца Зіміна пабачыла сьвет у Санкт-Пецярбургу, на жаль, пасьля сьмерці навукоўца. Праблема аўтарства “Слова пра паход Ігараў” – тэма гутаркі Міхася Скоблы з супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук, дасьледчыкам старажытнай беларускай літаратуры Вячаславам Чамярыцкім.
07:00 - 08:00
18:00 - 19:00
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі.
Чым быў выбух, які здарыўся ў Менску падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці – хуліганствам, тэрактам, правакацыяй? Каму мог быць выгадны гэты выбух? Якімі будуць палітычныя наступствы злачынства?
19:00 - 20:00
Літаратурны агляд з удзелам Джэці, Ганны Кісьліцынай, Алеся Чобата.
20:00 - 21:00
21:00 - 22:00
Літаратурны агляд: аўтары, крытыкі, выдаўцы
22:00 - 23:00
23:00 - 00:00