Расклад праграмаў

Час паводле Грынвіча
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Праскі акцэнт
06:03 - 06:30

Выязны турызм зьяўляецца своеасаблівым люстрам беларускага грамадзтва. Хто ён, беларус, які едзе адпачываць за мяжу? Як мяняўся паток такіх турыстаў ад году да году, як ён залежыць ад ваганьняў эканамічнага дабрабыту? Якія нацыянальныя асаблівасьці беларусаў праяўляюцца ў выязным турызме? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: мэнэджар адной зь беларускіх турфірмаў Васіль Грынь, рэдактар газэты “Туризм и отдых” Лілія Кобзік і дырэктар турагенцтва “Зьнешінтурыст” Уладзімер Макоўскі. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

Званкі на Свабоду
06:33 - 06:44

Агляд тэлефанаваньняў слухачоў

Вольная студыя
06:45 - 06:59

“Газэта Слонімская” – адзінае незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне на Гарадзеншчыне. Аднак і над ім навісла пагроза закрыцьця: мясцовыя ўлады перасьледуюць журналістаў газэты, а саму рэдакцыю днямі змусілі пакінуць займанае памяшканьне. Пра сытуацыю вакол “Газэты Слонімскай” Міхась Скобла гутарыць з намесьнікам галоўнага рэдактара Сяргеем Чыгрыном.


Ранішні жывы эфір
07:00 - 08:00

* Актывісты грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” зьбіраюць подпісы за ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз

* Наўпроставы эфір з Ганнай Соўсь: сёньня 20 год, як “ЛіМ” надрукаваў славуты артыкул пра Курапаты

* Вокс-поп сярод моладзі: “Што вы ведаеце пра Курапаты?”

* Сёньня зьяжджаюць дадому амэрыканскія студэнты. У Беларусі яны аднаўлялі закінутыя могілкі габрэяў, расстраляных гітлераўцамі

* Пачалося лета. Як адпачыць інвалідам?

* Інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч



Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.
18:03 - 18:30

Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі.

Праскі акцэнт
18:33 - 18:59

Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня


Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.
19:03 - 19:30
Дом літаратара
19:33 - 19:59

Літаратурны агляд: аўтары, крытыкі, выдаўцы


Вечаровы эфір
20:00 - 21:00
Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.
20:03 - 20:30
Праскі акцэнт
20:33 - 20:59

Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня


Вечаровы эфір
21:00 - 22:00
Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.
21:03 - 21:30
Дом літаратара
21:33 - 21:59

Літаратурны агляд: аўтары, крытыкі, выдаўцы


Начная Свабода
22:00 - 23:00

Вечаровы госьць, сацыяльныя досьледы, галасы людзей.

Госьць "Начной Свабоды" – старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзау Аляксандар Ярашук. Ёні цяпер у Жэнэве, дзе на сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы будуць абмяркоўваць сытуацыю з правамі прафсаюзаў у Беларусі.

У "Досьледах": пра наступствы для Беларусі ўсясьветнага гандлёвага крызысу; пра меркаванае вяртаньне да 11-гадовага навучаньня ў школах, а ў апытаньні людзі выкажуць сваё стаўленьне да такой зьмены.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў – пра гурт "Тарнада", у "Начной чытанцы" – творы Вольгі Іпатавай.



Начная праграма
23:00 - 00:00
Праскі акцэнт
23:03 - 23:30

Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня

Дом літаратара
23:33 - 23:59

Літаратурны агляд: аўтары, крытыкі, выдаўцы