Нашы карэспандэнты ў міжнародны жаночы дзень зрабілі фотаздымкі ў краінах, на якія вяшчае Радыё Свабода. Жанчыны, якія патрапілі ў аб'ектыў журналістаў у гэты дзень, займаліся рознымі справамі: несьлі ганаровую вахту,перапісвалі Каран, пасьвілі статак альбо, расслабіўшыся, гулялі ў футбол.
Праца і адпачынак у Міжнародны жаночы дзень
Нашы карэспандэнты ў міжнародны жаночы дзень зрабілі фотаздымкі ў краінах, на якія вяшчае Радыё Свабода. Жанчыны, якія патрапілі ў аб'ектыў журналістаў у гэты дзень, займаліся рознымі справамі: несьлі ганаровую вахту, перапісвалі Каран, пасьвілі статак альбо, расслабіўшыся, гулялі ў футбол.
1
Аўганская каліграфістка перапісвае тэкст Карану ў Кабуле.
2
Прадавачкі ў сталіцы Малдовы Кішынэве.
3
Дворнічыхі ў Казані, сталіцы Татарстану (Расейская Фэдэрацыя).
4
Эркэгул Балат, адзіная жанчына-дворнік ў Астане, сталіцы Казахстану.
5
На ганаровай варце ля помніка Перамогі ў Менску.
6
Прадавачка ў Бішкеку, Кіргызстан.
7
Акцыя пратэсту ў Падгорыцы (Чарнагорыя).
8
Цырульніца Айжан Мукашава з Астаны (Казахстан).
9
Прадавачка патрыманага адзеньня ў Аўганістане.
10
Украінскія паліцыянткі раніцай 8 сакавіка пасьля начнога дзяжурства.
11
Жанчыны ў сталіцы Малдовы Кішынэве.
12
Жанчына корміць птушак у Казані, сталіцы Татарстану.
13
Кандуктар Лазат Калдабаева з Астаны (Казахстан).
14
Кандытарка ў сталіцы Грузіі Тбілісі.
15
Прадавачка кветак у Кішынэве.
16
Супрацоўніца "Макдональду" ў Казані.
17
Дворнічыха ва Ўзбэкістане.
18
Прадавачка кветак у Туркмэнабаце (Туркмэністан).
19
Прадавачка кветак у Бялградзе (Сэрбія).
20
Армянсакя жанчына-паліцыянтка.
21
Прадавачка ў Бішкеку.
22
Футбалісткі на турніры ў Менску.
23
У кавярні ў Саравеве (Босьнія-Герцагавіна).
24
Прадавачка на рынку ў Душанбэ (Таджыкістан).
25
Прадавачка ў Ташкенце (Узбэкістан).
26
У бакінскай краме (Азэрбайджан).
27
Крымская татарка Хадзіджа пасьвіць рагуляў ля Фэадосіі ў Крыме.