Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Канадзе адзначалі Купальле (ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Беларусы Канады зладзілі традыцыйны Купальскi фэстываль у Слуцку, які знаходзіцца ў канадыйскай правiнцыi Антарыё. Фэст арганiзавала беларуская дыяспара Таронта i фольк-гурт «Яваровы людзi» пад кiраўнiцтвам Вiялеты Кавалёвай. Падчас Купальля былi арганiзаваныя майстар-клясы па пляценьні паясоў, вянкоў, вышыўцы, валеньнi, танцах, беларускiх сьпевах, арганiзаваны парад купальскiх строяў. Удзельнiкаў таксама чакаў Кiрмаш, дзе можна было набыць разнастайныя рэчы, зробленыя рукамi, салёныя агуркі, печыва i шмат iншага. Фота Васіль Гусакоў і Зьміцер Доўнар

XS
SM
MD
LG