Вітаем вас на новым сайце svaboda.org!
9 гадоў таму, 10 сьнежня 1998 году, у Міжнародны дзень правоў чалавека пачаў працаваць сайт Беларускай службы Радыё Свабода - адзін зь першых сярод службаў нашага радыё. Чарговую гадавіну мы адзначылі пераходам на новы дызайн. За 9-гадовую гісторыю гэта ўжо чацьвёртая вэрсія сайту svaboda.org.
Сярод навінак:
- Новы дызайн, навігацыя і прынцыпы функцыянаваньня
- Магчымасьць камэнтаваць і абмяркоўваць матэрыялы
- Форумы на актуальныя тэмы
- Новыя тэмы i рубрыкі
- Асобны разьдзел грамадзкай журналістыкі
- Расклад радыёперадачаў
- Блогі супрацоўнікаў РС і гасьцей
- Больш фота, больш відэа, больш інтэрактыўнасьці
Мы будзем удзячныя вам за парады, заўвагі, ідэі і прапановы - пішыце нам на адрас: svaboda@rferl.org