To get best possible experiance using our website we recommend that you upgrade to a newer version or other web browser. A list of the most popular web browsers can be found below.
Just click on the icons to get to the download page
Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Місія Радыё Свабода – падтрымка дэмакратычных каштоўнасьцяў і інстытутаў шляхам пашырэньня інфармацыі і ідэяў.Ад Цэнтральнай Эўропы да Ціхага акіяну, ад Балтыкі да Чорнага мора, ад Расеі да Цэнтральнай Азіі і Пэрсыдзкай затокі, народы вядуць змаганьне супраць аўтакратычных уладаў, парушэньняў правоў чалавека, цэнтралізаванай эканомікі, этнічнай і рэлігійнай варажнечы, рэгіянальных канфліктаў і кантролю над сродкамі масавай інфармацыі.Стабільнасьць ва ўсім гэтым рэгіёне – заснаваная на прынцыпах дэмакратыі і свабоднага рынку – мае ключавое значэньня для міру ва ўсім сьвеце. Грунтуючыся на перакананьні, што першая неабходная ўмова дэмакратыі – гэта добра інфармаванае грамадзтва, і маючы за сабой паўстагодзьдзя традыцыі альтэрнатыўнага вяшчаньня на згаданы рэгіён:1. РС перадае аб'ектыўныя навіны, аналітыку і дыскусіі на мясцовыя і рэгіянальныя тэмы, важныя для посьпеху дэмакратычных і рынкавых пераўтварэньняў.2. РС умацоўвае грамадзянскую супольнасьць, пашыраючы дэмакратычныя каштоўнасьці.3. РС змагаецца супраць этнічнай і рэлігійнай нецярпімасьці і пашырае ўзаемаразуменьне паміж народамі.4. РС падае прыклад мясцовым сродкам масавай інфармацыі, дапамагае ў падрыхтоўцы журналістаў для павышэньня іх прафэсіяналізму і незалежнасьці і разьвівае партнэрскія сувязі зь мясцовымі інфармацыйнымі арганізацыямі.5. РС спрыяе разьвіцьцю цясьнейшых сувязяў паміж краінамі рэгіёну і краінамі з глыбокімі дэмакратычнымі традыцыямі.