Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч


У сераду 18 лютага а 13-ай гадзіне адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынём «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам.

Камэнтуючы брутальныя разгоны акцыяў у Менску і рэпрэсіі супраць актывістаў «Маладога фронту», Зьміцер Дашкевіч у інтэрвію Свабодзе сказаў:

«Лукашэнка і ягоныя адэпты са спэцназу яшчэ раз яскрава засьведчылі, што ў Беларусі не адбываецца і ня будзе адбывацца ніякіх дэмакратычных пераўтварэньняў. Усе гэтыя перамены, якія мы назіраем у цяперашні момант, ёсьць зьнешнімі, яны накіраваныя на зьнешняга спажыўца. Сыстэмных пераўтварэньняў у Беларусі не адбываецца».
XS
SM
MD
LG