Форум

Джонатан Мур

Радыё Свабода
27.06.2008 16:26

У чацьвер 3 ліпеня на пытаньні нашых слухачоў і наведнікаў вэб-сайту Свабоды адказаў Часовы Павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.
 
Джонатан Мур прыбыў у Беларусь 25 ліпеня 2006 года ў якасьці намесьніка кіраўніка місіі ў амбасадзе ЗША ў Беларусі. 
 

Спадар Мур пачаў дыпляматычную працу ў 1990 годзе. Яго першым месцам прызначэньня была амбасада ЗША ў Белградзе. З 1993 па 1995 год ён працаваў у аддзеле па справах былой Югаславіі Дзярждэпартамэнту ЗША, а з 1995 па 1999 год зьяўляўся кіраўніком палітыка-эканамічнага аддзелу амбасады ЗША ў Вільні. Пасьля працы на працягу году ў офісе па палітычных пытаннях сьпікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Дэніса Хастэрта, Джонатан Мур з 2000 па 2002 год займаў пасаду намесьніка дырэктара ўпраўлення Дзярждэпартамэнту ЗША па справах Расеі. На пачатку 2002 году ён таксама некалькі месяцаў выконваў абавязкі дырэктара гэтага ўпраўленьня. З 2002 па 2005 Джонатан Мур зьяўляўся намесьнікам амбасадара ЗША ў Віндхуку (Намібія). Перад прыездам у Менск ён працаваў навуковым супрацоўнікам па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі ў інстытуце Гувэра пры Стэнфардскім унівэрсытэце.
 
Джонатан Мур і яго жонка маюць двух дачок. Спадар Мур валодае шэрагам ганаровых узнагарод Дзярждэпартаменту ЗША, а таксама дзьвюма ўзнагародамі Амэрыканскай дыпляматычнай асацыяцыі за прафэсійнае валоданьне мовамі. Акрамя таго, прэзыдэнт Літвы ўзнагародзіў яго Рыцарскім крыжам ордэна Вялікага князя Гедыміна.

Джонатан Мур валодае сэрбскай і  літоўскай мовамі, а таксама размаўляе на рускай, нямецкай і дацкай мовах.
 
Разам з Кіраўніком Місіі, намесьнік амбасадара ўзначальвае і адказвае за калектыў, які складаецца з супрацоўнікаў Ураду ЗША. Выконвае абавязкі Часовага Паверанага, калі Кіраўніка Місіі няма ў краіне. (Біяграфія прадастаўленая Амбасадай ЗША ў Беларусі).

Гэтая дыскусія закрытая.

Камэнтары 1-10 (з 10)
 
Імя:: е
30.06.2008 13:36

Уважаемый господин Джонатан Мур: программа поддержки малых проектов приостановлена, будет ли она продолжена в ближайшее будущее?

30.06.2008

Наша праграма малых грантаў існуе ўжо шмат гадоў, яе мэты заўсёды былі дастаткова празрыстыя. Напрыклад, гэтая праграма дастаткова падрабязна прадстаўленая на сайце амбасады. З прычыны апошніх падзеяў мы былі вымушаныя зрабіць яе пераацэнку. Як толькі будуць прынятыя рашэньні па гэтым пытаньні, мы абавязкова апублікуем адпаведную інфармацыю.


Імя:: Виктор Горбачёв Горад:: Борисов
30.06.2008 16:21

Добрый день!
Беспокоит Виктор Горбачёв, председатель правления общественного объединения "За свободное развитие предпринимательства". Очень приятно что Вы продолжаете свою миссию на територрии нашей страны, невзирая на то давление, которое оказывают на посольство "чиновники и ястребы" нашей краины.Мы не все такие! Вменяемое население прекрасно понимает, что происходит и откуда растут "рога".
Наша организация зарегистрирована в Украине. Для нашей страны-это нормальное явление, когда регистрируются организации в других странах, так как на месте не представляется возможности и власти не имеют такого желания. Мы консолидируемся и объединяемся не по команде чиновников, а самостоятельно-это и пугает их.
Вопрос: возможно ли в вашей стране такое, люди консолидируются с благородными целями, а их "выгоняют" за пределы страны? Как долго длится у Вас процесс регистрации общественного объединения? И, если, в вашей стране есть аналогичные объединения-отстаивающие интересы
мелких предпринимателей, есть ли возможность выхода с ними на контакт для обмена опытом защиты интересов данной категории страны?
Спасибо, с уважением, Виктор.

30.06.2008

Дзякуй, Віктар, за пытаньне. Мой бацька таксама займаецца малым бізнэсам, і я ў пэўнай ступені ведаю пра сытуацыю ў гэтым пытаньні ад яго. У Амэрыцы мы вельмі актыўна падтрымліваем прадпрымальніцтва і малы бізнэс. Адміністрацыя малога бізнэсу ЗША была створаная ў 1953 годзе ў якасьці незалежнага фэдэральнага агенцтва фэдэральнага ўраду, дзеля таго, каб дапамагаць, раіць і абараняць інтарэсы малога бізнэсу, для захаваньня свабоднай канкурэнцыі. Мы прызнаем, што посьпехі малога бізнэсу маюць вялізнае значэньне для нашай эканомікі. Варта дадаць, што рэгістрацыя робіцца толькі па фінансавых меркаваньнях, і групы не абавязаныя атрымліваць рэгістрацыю дзеля таго, каб існаваць. Што датычна кантактаў з групамі, якія падтрымліваюць малы бізнэс, іх вельмі шмат у ЗША. Варта прыгадаць такія арганізацыі, як Нацыянальная Асацыяцыя індывідуальных прадпрымальнікаў (www.nase.org), а таксама Нацыянальная фэдэрацыя незалежнага бізнэсу (www.nfib.com). Я ня ведаю, ці ёсьць партнэрства з такімі групамі, як у вас.


Імя:: Smith Горад:: Менск
30.06.2008 16:32

Шаноўны спадар Мур, у выніку рашэньня ЗША прыпыніць выдачу візаў у Менску беларусы вымушаны ехаць у іншыя краіны: Расею, Літву, Украіну. Некаторыя нават ляцяць у Тбілісі, калі трэба хутчэй. Такая схема каштуе надзвычай дорага і для многіх з'яўляецца непераадольнай перашкодай. Напрыклад, паездка ўдвох у Маскву на тры дні каштуе больш за тысячу даляраў. Пры гэтым беларускія ўладныя структуры сьцьвярджаюць, што амбасада ЗША здольная працягваць выконваць консульскія функцыі ў ранейшым рэжыме праз выкарыстаньне мясцовага персаналу. Відавочна, што гэта той самы выпадак, калі санкцыі б'юць па шараговых грамадзянах, зацікаўленых у добрых дачыненьнях паміж краінамі. Разам з тым, апірышча рэжыму Натальля Пяткевіч атрымлівае амерыканскую візу без праблемаў. У гэтай сувязі пытаньне: калі ж беларусы могуць разлічваць на ўзнаўленьне амбасадай у Менску выдачы візаў у нармальным рэжыме?

30.06.2008

-- Мы вельмі расчараваныя тым, што наш штат быў скарочаны з-за прымусу з боку беларускіх уладаў, што зрабіла немагчымым ажыцьцяўленьне візавых паслуг у нармальным рэжыме ў Амбасадзе ЗША ў Менску. Наш консульскі аддзел працягвае праводзіць інтэрвію з грамадзянамі па гуманітарных пытаньнях і ў .. Як толькі нам дадуць магчымасьць вярнуць склад нашай Амбасады да мінулага ўзроўню, мы будзем вельмі рады цалкам ўзнавіць нашы візавыя паслугі ў Беларусі.


Імя:: Зьміцер Горад:: Менск
30.06.2008 18:41

Добрага дню, спадар Мур. Хацеў вось што запытаць. Людзі шмат надаюць увагі чыста палітычнай сытуацыі ў Беларусі, але мала зьвяртаюць увагу на духоўны і грамадзкі аспэкт нашага жыцьця. Як вы думаеце, можа менавіта ў гэтае сфэры магчымы цяпер у Беларусі прарыў, каторы зьменіць сытуацыю?
Няхай Бог дабраслаўляе Вас!

30.06.2008

Зьміцер, вы маеце рацыю ў тым, што палітычная сытуацыя, нягледзячы на яе важнасьць, -- гэта толькі адзін з аспэктаў жыцьця. Свабода веравызнаньня – гэта неад’емнае права чалавека. Прэзыдэнт Буш выказаў вялікую цікавасьць ў гэтым патаньні падчас сустрэчы з лідэрамі беларускай апазыцыі ў сьнежні мінулага года. У ЗША таксама былі пэрыяды ў гісторыі, калі верх атрымлівала нецярплівасьць, што парушала нашыя інтарэсы і посьпехі. Мы маем веру ў тое, што беларусы павінны самі свабодна выбіраць з кім ім маліцца і з кім зьбірацца


Імя:: Сергей
30.06.2008 22:09

Господин Мур, возможна ли встреча президента Буша и Лукашенко в Минске с участием Милинкевича и Козулина? Прорабатывался ли такой вопрос?

30.06.2008

Гэта цікавая ідэя, аднак я не чуў пра яе раней і не чакаю, што гэта адбудзецца. Прэзыдэнт Буш ужо ажыцьцявіў паездку ў Эўропу, якая, як чакаецца, стала яго апошняй паездкай туды да таго, як ён пакіне Белы дом у студзені. Акрамя таго, мы так і не адчулі гарантый таго, што спадар Казулін, таксама, як і іншыя палітвязьні будуць выпушчаныя на свабоду. Тым не менш, у выніку, калі яны усе ж такі будуць адпушчаныя, мы чакаем пэўных перамоў з уладамі, з апазыцыяй, а таксама грамадзкасьцю аб разьвіцьці адносінаў са Злучанымі Штатамі ў будучым.


Імя:: Сяржук Р.
01.07.2008 15:01

За апошняе дзесяцігодзьдзе Расея моцна зьменіла тактыку і стратэгію ў зонах свайго уплыву. Прыярытэты і мэтады выпадаюць вельмі моцнымі і дзейснымі. Не падаецца Вам, спадар амбасадар, што сучасныя тэхналёгіі і мэтоды ЗША выпадаюць бяззубастна. У першую чаргу гэта датычыцца сумесных дзеяньняў з ЭЗ супраць таталітарных рэжымаў, у другую незразумелая палітыка на эканамічным сэктару пад-расейскіх краінаў. Дзе аналіз, вэріфікацыя, праца над памылкамі?

01.07.2008

Дзякуй за Вашае пытаньне. Я моцна веру ў тое, што падыход Злучаных Штатаў правільны. Мы не шукаем прамой канфрантацыі, мы шукаем магчымасьці каб падкрэсьліць нашыя пэрспэктывы і нашыя прынцыпы. Мы хацелі б каб усе грамадзяне ва ўсіх краінах разумелі нашыя погляды, аднак мэтай ЗША не з’яўляецца насаджэньне нашых поглядаў на іншыя краіны. У тым, што тычыцца сытуацыі ў Беларусі, мы шчыльна супрацоўнічаем з Эўрапейскімі партнэрамі, а таксама падзяляем некаторыя погляды з Расеяй, у тым ліку неабходнасьць эканамічных рэформ. Гэта сапраўды так, што многае зьмяняецца не так як мы бы гэтага хацелі. Злучаныя Штаты будуць працягваць аналізаваць сытуацыю і вырашаць якім чынам мяняць нашу палітыку.


Імя:: Мікалай Горад:: Літва
01.07.2008 19:43

Пан Джонатан Мур, відавочна, што палітыка ЗША і ЭЗ у Беларусі фактычна безвыніковая і Беларусь усё больш набліжаецца да аншлюсу ў склад РФ. Ці не час ужо ўвясці ў Беларусь міратворчыя сілы ААН на тры ракі і прызначыць часовай прэзыдэнткай Івонку Сурвілу для выхаду з глыбокага палітычнага і канстытуцыйнага крызісу,
падрыхтоўкі новай канстытуцыі РБ, рэфэрэндума па канстытуцыі, правядзеньня выбараў усіх узроўняў пад наглядам ААН?
Дзякую за адказ і жадаю посьпехаў у Вашай кар'еры.

01.07.2008

Сытуацыя ў Беларусі даволі дынамічная, аднак нязьменны прынцып ЗША ў тым, каб Беларусь была незалежнай сувэрэннай і дэмакратычнай дзяржавай. Мы адкрыта данесьлі гэтую пазыцыю да народаў Беларусі і Расейскай Фэдэрацыі. Аднак я хацеў бы адзначыць, што не бачу магчымасьці разьвіцьця сцэнарыя, які Вы прапаноўваеце. Злучаныя Штаты не плянуюць зьвяртацца па гэтым пытаньні да ААН, якая ў любым выпадку павінна атрымліваць дазвол Рады Бясьпекі ААН.


Імя:: Радыё Свабода
03.07.2008 17:54

Ці заўважаеце Вы ў апошнія тыдні нейкія рэальныя зьмены ў стаўленьні афіцыйнага Менску што да беларуска-амэрыканскіх узаемадачыненьняў, і калі так, у чым гэтыя зьмены палягаюць?

03.07.2008

Паколькі я толькі што вярнуўся з ЗША, я не магу сказаць, што я заўважыў нейкія асаблівыя зьмены ў падыходзе беларускіх уладаў. З нашага боку, мы працягваем працаваць над вызваленьнем палітычных вязьняў Казуліна, Кіма, Парсюкевіча і заклікаем рэжым палепшыць сытуацыю з правамі чалавека. Заканадаўства ў галіне мас-мэдыя – сапраўдны крок назад. ЗША таксама ўважліва назірае за ўмовамі правядзеньня парлямэнцкіх выбараў. Гэты працэс зараз адбываецца, аднак мы так і не бачылі прагрэсу па іншых пытаньнях, аб якіх я тут паведаміў. Ў якасьці асобнай справы мы працягваем патрабаваць неадкладнага вызвалення на гуманітарнай аснове Эмануіла Зэльцэра, прыватнага амэрыканскага грамадзяніна, які утрымліваецца пад сьледзтвам беларускага КДБ. Спадар Зэльцэр вельмі хворы, і мы вельмі занепакоеныя станам яго здароўя. Паколькі я толькі што вярнуўся з ЗША, я не магу сказаць, што я заўважыў нейкія асаблівыя зьмены ў падыходзе беларускіх уладаў. З нашага боку, мы працягваем працаваць над вызваленьнем палітычных вязьняў Казуліна, Кіма, Парсюкевіча і заклікаем рэжым палепшыць сытуацыю з правамі чалавека. Заканадаўства ў галіне мас-мэдыя – сапраўдны крок назад. ЗША таксама ўважліва назірае за ўмовамі правядзеньня парлямэнцкіх выбараў. Гэты працэс зараз адбываецца, аднак мы так і не бачылі прагрэсу па іншых пытаньнях, аб якіх я тут паведаміў. Ў якасьці асобнай справы мы працягваем патрабаваць неадкладнага вызвалення на гуманітарнай аснове Эмануіла Зэльцэра, прыватнага амэрыканскага грамадзяніна, які утрымліваецца пад сьледзтвам беларускага КДБ. Спадар Зэльцэр вельмі хворы, і мы вельмі занепакоеныя станам яго здароўя.


Імя:: Радыё Свабода
03.07.2008 17:54

Ці пляную ўрад ЗША, нягледзячы на абвастрэньне адносінаў з афіцыйным Менскам, працягваць дапамогу Беларусі, у тым ліку ў сфэры навукі і адукацыі?

03.07.2008

У той меры, у якой гэта будзе мэтазгодна, Амбасада вельмі зацікаўленая ў сумеснай працы з беларускім народам ў самых розных галінах, у тым ліку навукі і адукацыі. Нашыя гуманітарныя праграмы таксама будуць працягвацца. На жаль, афіцыйныя беларускія ўлады прымусілі згарнуць дзейнасьць цэлага шэрагу адукацыйных і культурных праграм, у тым ліку нашыя “Амэрыканскія куткі”, а таксама праграмы, падчас якіх мы даравалі кнігі і іншыя карысныя матэрыялы мясцовым школам.


Імя:: Радыё Свабода
03.07.2008 17:59

Ці мае шанец будучая кадэнцыя “палаты прадстаўнікоў” быць прызнаная ЗША і пры якіх умовах?

03.07.2008

Парлямэнцкія выбары, якія маюць адбыцца ў гэтым годзе – асабліва стадыі рэгістрацыі і выбарчай кампаніі – выклікаюць вялікі інтарэс з боку Злучаных Штатаў і нашых Эўрапейскіх партнэраў. Мы будзем уважліва сачыць за гэтымі выбарамі, як у якасьці Амбасады, так і праз АБСЕ. Калі выбарчы працэс будзе праходзіць свабодна і справядліва, я чакаю, што Злучаныя Штаты пераацэняць нашую цяперашнюю пэрспэктыву па гэтым пытаньні.

Камэнтары 1-10 (з 10)