Форум

Хведар Караленка

Belarus-Karalenka-akavita

Радыё Свабода
29.04.2008

Хведару Караленку 33 гады, ён нарадзіўся ў Жодзіне, паступіў пасля школы ў МРТІ, скончыў ужо БДУІР па спецыяльнасці "інжынер тэлекамунікацый". Працаваў 3 гады ў Белтэлекаме, 2 гады ў інтэрнэт-правайдэры "Network Systems".   
 
Зараз – займаецца сваім праектам akavita.by.

Гэтая дыскусія закрытая.

Камэнтары 1-16 (з 16)
 
Імя:: Павал
29.04.2008 21:18

Чым Вы патлумачаце хакерскую атаку на сайт радыё Свабода? Як на Вашу думку, гэта спэцслужбы альбо аматары? Два дні сайт не працаваў...

29.04.2008

Спецслужбы калі хацелі прыпыніць працу непажаданых сайтаў, раней ніколі не дзейнічалі так прымітыўна і "тапорна", рабілася далікатнае "абмежаванне доступу з Беларусі", так што нельга было і сказаць адназначна: ці гэта праблемы на самім сайце, ці праблемы ў правайдэра, ці нейкія штучныя перашкоды. Таму, на маю думку, гэта больш падобна на правакацыю. Замовіць такую атаку сёння мажліва не зусім і дорага, так што па жаданні гэта мог зрабіць любы недабразычлівец; пры гэтым момант абраны такі, што у першую чаргу будуць падазраваць спецслужбы. Гэта, вядома, толькі версія.


Імя:: В.
29.04.2008 21:25

Як Вы ацэньваеце аб'ём рэклямы ў беларускім Інтэрнэце (памятаецца, гады два таму Зісер казаў нешта пра 250 тыс. даляраў на год. Гэта лічба нібыта і не малая, але ў параўнаньні з іншымі краінамі гэта нішто).

29.04.2008

Экспэрты прыблізна сыходзяцца ў ацэнках аб'ёму беларускай інтэрнэт-рэклямы за 2007-ы год каля 3 млн. даляраў; гэтая лічба усе папярэднія гады падвойвалася, такім чынам сёлета чакаецца аб'ём не меней за 5 млн. Так, мы пакуль не можам пахваліцца аб'ёмамі інтэрнэт-рэклямы перад суседзямі, але ж беларускі інтэрнэт толькі-толькі становіцца на ногі, таму чакацімем. А зь іншага боку - ёсць выдатны шанец займаць пустыя нішы, бо адносна невялікі аб'ём інтэрнэт-рэклямы тлумачыцца толькі адным: адсутнасцю пляцовак для рэклямы! Паглядзіце: усе вядомыя сайты абвешаныя рэклямай і яна раскупленая на месяцы наперад! Стварайце якасныя, цікавыя сайты - і рэклямадаўцы створаць чаргу.


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
29.04.2008 21:31

Як вы ставіцеся да таго што Лукашэнка хоча падпарадкаваці беларускі інтэрнэт?

29.04.2008

Адмоўна стаўлюся, бо я хачу зрабіць гэта сам.


Імя:: Andrej
29.04.2008 23:02

1. Чаму рэйтынгі Акавіты часьцяком абнаўляюцца са спазьненьнем у некалькі гадзінаў?
2. У апошняй вэрсіі статысткі Акавіты падрабязная інфармацыя пра наведваньні сайтаў даступная толькі па стане на сёньняшні дзень. Зьвесткі за ўчорашні прагледзіць нельга. Чаму?

29.04.2008

1) Гэта адваротны бок росту беларускага інтэрнэту: павялічэньне колькасьці наведваньняў вядзе да таго, што наступае нейкі крытычны момант, калі сыстэма не спраўляецца з нагрузкай, не пасьпявае апрацоўваць запыты і яны ствараюць чаргу. Зараз мы працуем над вырашэньнем гэтай праблемы досыць глябальна, каб надалей усе мадэрнізацыі адбываліся незаўважна для карыстальнікаў. 2) Гэтая новая вэрсія неўзабаве стане старой :) Зараз усё перапісваецца і ўдасканальваецца, бо практыка паказала, што не ўсе новаўвядзеньні ў гэтай вэрсіі атрымаліся ўдала... З улікам пажаданьняў карастальнікаў шмат што будзе зьменена, перероблена і ўдасканалена; маем намер выпусціць сапраўды варты прадукт для вэб-майстроў. Дарэчы, калі Вы маеце нейкія пажаданьні, нейкае сваё бачаньне, чаго не хапае - калі ліска, паведамце пра гэта ў форме зваротнай сувязі на akavita.com, любыя прапановы будуць уважліва разгледжаны.


Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
29.04.2008 23:41

Чаму ў вашага праекту такая назва - АКАВIТА? Што гэта азначае?

29.04.2008

Калі праект толькі ствараўся, я хацеў даць яму нейкае імя, бо калі нешта робіцца для людзей - яно таксама мае душу. Гартаючы слоўнік Ірыны Шкрабы "Самабытнае слова", натрапіў на гэтае прыгожае і мілагучнае слова, якое адразу спадабалася; колькі больш варыянтаў не траплялася - усё неяк было не тое. Што азначае? Тлумачэнне было прыкладна такое: "Чароўны напой, які дае прыгажосць і маладосць". Без аналізу статыстыкі наведванніў - незразумела, ці ёсць сэнс у існаванні любога сайта, так што добры статыстычны сэрвіс - сапраўды як глыток жывой вады для вэбмайстра, прыкладна так :)


Імя:: Слухач зь Вялейкi
30.04.2008 09:39

Добры дзень. Спадар Караленка, калi ласка, распавядзiце пра сябе й сваю дзейнасьць, мала што ведаю пра гэта.

30.04.2008

Пра біяграфію ў двух словах сказаў у анонсе (гл. уверсе), ня ведаю, якія падрабязнасьці Вас больш цікавяць - калі ласка, удакладніце :) Захапляюся айкідо, танцамі, музыкай; падарожнічаю аўтастопам і гуляю ў покер; граю на дудзе, флейце і гітары. Гэта пра сябе. Пра дзейнасьць - гэта развіцьцё беларускага інтэрнэту, стварэньне сэрвісаў (у асноўным бясплатных) для ўладальнікаў сайтаў: гэта рознага кшталту інтэрнэт-статыстыка і аналіз, бясплатны хостынг і г.д. Вось зьлева ад гэтага тэксту можаце бачыць выяву лічыльніка з ляьгатыпам Акавіты - гэта на сёння асноўны прадукт. Спадзяюся, карысны.


Імя:: Натальля
30.04.2008 13:07

Як Вы думаеце, ці карыстаецца Лукашэнка Інтэрнэтам?

30.04.2008

Некалі я слухаў дыскусію, як пастаяльцы форумаў на тут.бай, на поўным сур'ёзе разважалі пад якім нікам там піша Лукашэнка; пры гэтым сам факт ягонай прысутнасьці нават не ставіўся пад сумненьне :) Мяркую, што карыстаецца. Яму ж таксама, напэўна, цікава з аднакласнікамі пра жыцьцё пагаварыць?


Імя:: Андрэй Горад:: Менск
30.04.2008 13:14

Дзень добры!
Чаму навіны на пешай старонцы Акавіты абнаўляюцца так рэдка?

30.04.2008

Стужка навіны на першай старонцы - самая апэратыўная ў беларускім інтэрнэце, бо тамака трансьююцца навіны з усіх беларускіх онляйн-крыніц у аўтаматычным рэжыме, а не рэдактарам, як у іншым месцах. Калі ж стужка "завісла" і не абнаўляецца - значыць проста робат памёр і трэба яго раскачарагыць :) Нажаль, сачыць за гэтым апэратыўна не заўсёды атрымліваецца, бо усе сілы зараз накіраваны на мадэрнізацыю асноўнага сэрвіса - статыстыкі; навіны - сэрвіс важны і пэрспэктыўны, але ўсё ж другасны для нас, таму бывае і пазбаўляецца ўвагі... Можа некалі будзе і тут свой рэдактар, паглядзім :)


Імя:: П.
30.04.2008 13:29

Патлумачце, што Вы мелі на ўвазе, калі сказалі, што жадаеце падпарадкаваць сабе беларускі Інтэрнэт.

30.04.2008

Інтэрнэт - гэта не толькі навіны і размовы, але вялізны і вельмі пэрспэктыўны рынак. Маю намер істотны пашыраць прысутнасьць у ім сваіх праектаў, старых і новых.


Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
30.04.2008 13:53

Dzien dobry pan Hwiedar Karalienko.Pytania do pana.1.Pan kiem siebia liczy Zahodnim ili Wshodnim czielowiekom,pana pogliady?.Dziakuj.Rzywie Bielarus.

30.04.2008

Дзякую за пытаньне. Не магу сказаць, што я чалавек заходняй культуры. Але і Усход, маючы на ўвазе нашую суседку, таксама сваім не лічу. Мяне заўсёды цягнулі краіны Паўднёвай Амэрыкі - Перу, Аргентына, Чылі, а таксама Тыбэт - мару там пабываць. Тым не меней, месяц таму я пахрысьціўся ў праваслаўнай царкве, як гэта рабілі мае бацькі і бацькі маіх бацькоў.


Імя:: Павал
30.04.2008 14:11

Давайце пафантазуем. Што будзе з сябе ўяўляць беларускі інтэрнэіт праз пяць гадоў?

30.04.2008

Інтэрнэт, безумоўна, стане яшчэ больш мабільным, адпаведна будуць развівацца і мабільныя тэхналёгіі. Сумнеўна, што праз інтэрнэт будзем галасаваць на выбарах, як у некаторых краінах, але тэндэнцыя прасоўваньня інтэрнэту ва ўсе галіны жыцьця працягнецца інтэрнэт-крамы з любым асартымэнтам, аплата любых паслуг, не адыходзячы ад кампутара ці мабільніка - стане яшчэ прасьцей і даступней. Толькі што Белтэлекам рэалізаваў тэлебачаньне праз інтэрнэт - ужо не толькі ў сталіцы можна глядзець 40 каналаў, а і ў любым кутку Беларусі, без усякіх спадарожнікавых талерак; праз 5 год, напэўна, інтэрнэт-тэлебачаньне запіхаюць і ў мабільнікі :) У галіне лакальных тэматычных рэсурсаў таксама, напэўна, адбудзецца насычэньне, нарэшце.


Імя:: Алег
30.04.2008 14:30

Як Вы думаеце, ці кантралюецца спэслужбамі скайп?

30.04.2008

скайп - аддзін з нямногіх сродкаў інтэрнэт-камунікацый, які працуе па закрытым, шыфраваным канале; таму, калі баіцеся магчымасці праслухвання - карыстайцеся ім смела. астатнія сродкі, той жа ICQ,- не абаронены не толькі ад спецслужбаў, але і ад суседа па офісу.


Імя:: Андрэй Горад:: Менск
30.04.2008 14:35

На абнаўлённай Акавіце частка сэрвісаў даступна толькі ў расейскамоўнай рэдакцыі. Чаму?

30.04.2008

Шматмоўную вэрсію любога праекта ствараць і падтрымліваць непараўнальна цяжэй і даўжэй; некаторыя сэрвісы мы рыхтавалі хутка да канфэрэнцыі, таму рабілі як хутчэй. беларускую вэрсію крыўдзіць не плянуем, паступова выправім сытуацыю.


Імя:: Андрэй Горад:: Менск
30.04.2008 14:36

Ці не баіцеся вы канкурэнцыі з боку бесплатнага сэрвіса google analytics? У чым перавага Акавіты перад канкурэнтамі?

30.04.2008

Так, google analytics - магутны аналітычны інструмэнт. але глябальнае заўсёды застанецца глябальным. google analytics нават ня ведае такога пошукавіка, як TUT.BY, хаця ён найбольш папулярны ў беларусаў, больш папулярны чым той жа Гугл. Акавіта - адзіная ў сьвеце сыстэма, якая зьбірае статыстыку не толькі на усіх наведвальніках разам, але і асобна па беларусах. Калі нехта трымае, скажам, беларускую інтэрнэт-краму - яму не цікавыя паводзіны на яго сайце украінцаў і пакістанцаў, яму цікавая паводзіны беларусаў - патэнцыйных пакупнікоў! google analytics вам гэтага не скажа. А пасьля мадэрнізацыі ўсёй сыстэмы будуць і іншыя перавагі, не сумнявайцеся ;)


Імя:: Андрэй Горад:: Менск
30.04.2008 15:02

Цікава б было даведацца на тэхнічныя дэталі рэалізацыі праекту Акавіта:
1) канфігурацыя сэрвера
2) якая БД выкарыстоўваецца?
3) памер БД са статыстыкай
4) на якой мове створана праграма

30.04.2008

1) канфігурацыя сэрвера == увесь час спраўляўся адзін сэрвэр, пачынаючы з AMD K5-100 (здаецца), і сканчаючы dual xeon 3.2, 4G RAM. усе праблемы з перагрузкамі раней вырашаліся аптымізацыяй праграмнай часткі. гэтымі днямі сістэма перарабляецца на модульную архітэктуру, з магчымасцю распаралельвання. 2) якая БД выкарыстоўваецца? ==першая рэалізацыя была ўвогуле без БД, усе астатнія - mysql 3) памер БД са статыстыкай ==у межах 100Г 4) на якой мове створана праграма ==C+Perl


Імя:: вэб-рэдактар Горад:: Прага
30.04.2008 15:25

Завяршаем канфэрэнцыю. Вашыя пажаданьні слухачам Свабоды і наведнікам нашага вэб-сайту?

30.04.2008

Хай Свабода будзе не толькі адрасам у інтэрнэце, але і адчуваньнем у вашых сэрцах!

Камэнтары 1-16 (з 16)