Форум

Алег Казлоўскі

Радыё Свабода, Прага
08.04.2008

Алег Казлоўскі – кіраўнік цыганскай дыяспары Беларусі, прэзыдэнт асацыяцыі цыганскіх суполак краінаў СНД і Балтыі. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Менску. Скончыў гуманітарна-эканамічны інстытут, спэцыяліст у сфэры міжнародных адносінаў. З 1998 году ўзначальвае цыганскую дыяспару Беларусі.
 
Камэнтуючы праблемы цыганоў у сучасным грамадзтве, Алег Казлоўскі ў інтэрвію “Свабодзе” сказаў: “У Эўразьвязе — гэта цэлая праграма, якую яны выконваюць і пераадольваюць гэтыя стэрэатыпы. А тут такой праграмы няма. І ва ўрадзе ня вельмі хочуць гэта рабіць. Маўляў, у нас і так хапае праблемаў нашых беларусаў, нам тут цыганы яшчэ ў галаве — і такое бывае. Дзякаваць Богу, што хоць АБСЭ ўзялася за гэтую справу. А то, мяркую, мо праз 10-15 гадоў яшчэ гэта было б”.
 

Гэтая дыскусія закрытая.

Камэнтары 1-10 (з 10)
 
Імя:: jan
08.04.2008 20:18

jakiaj samyja znakamityja cyhane u belarusi -- jakuja zajmali pasady, ci napisali knihi, chym praslavilisa?

08.04.2008

Найперш, назаву Вальдэмара Калініна, які цяпер жыве ў Лондане. Ён пераклаў Біблію, а таксама зрабіў невялікую энцыкляпэдыю цыганоў, якія жывуць на Беларусі. А да вайны быў такі цыган Міткевіч. Ён працаваў у камітэце па нацыянальнасьцях. Пасьля вайны быў такі Іван Сіманценкаў. Ён быў першым сакратаром райкома партыі Сьвінцянскага раёну, потым усё жыцьцё працаваў настаўнікам гісторыі на Магілёўшчыне. У яго брат быў, Сіманценкаў Аляксей, лётчык, загінуў у час вайны пад Масквой. Усе яны выйшлі з цыганскага калгасу, які быў у Віцебскай вобласьці. Назаву Казлоўскага Аляксандра Аляксандравіча, які загінуў у Кранштаце ў 1943 годзе. Ён паходзіў з беларускіх цыганоў (прыходзіўся дваюродным братам майму дзеду), быў капітанам першага рангу інжынэрных войск, ён валодаў сыстэмамі міннай абароны. Ён меў дзьве вышэйшай адукацыі. Прычым другі дыплём яму ўручаў Калінін. І Калінін тады сказаў, што ўпершыню ў Савецкім Саюзе зьявіўся цыган з двума вышэйшымі адукацыямі. А ягоны сын зараз – Казлоўскі Аляксандар Аляксандравіч -- дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі ад партыі “Единая Россия”.


Імя:: jas
08.04.2008 20:19

ci cyhan lukashenka?

08.04.2008

Не, няма такіх зьвестак, каб мы гэта ведалі. Мы пыталіся ў нашых старых цыганоў, якія жылі ў тых краях, але яны такога ня ведаюць.


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
09.04.2008 00:41

У мяне пытаньне:наш прэзыдэнт таксама вашых каранёў,як вы адносіцеся да яго асабіста і да ягонай палітыкі.

08.04.2008

Наконт нацыянальнасьці Лукашэнкі я ўжо адказваў. Самае добрае ў ягонай палітыцы – што ён вітае мір паміж нацыямі, а гэта – залог стабільнасьці ў дзяржаве. А наконт палітыкі... Нам, цыганам, цяпер не да палітыкі. Нам важна. Каб зрабіць першыя крокі да нармальнага статусу, каб былі і адукацыя, і праца. Хаця мы таксама ходзім на выбары, і выбіраем. Мы таксама хацелі б свабодна езьдзіць у краіны Эўразьвязу да нашых братоў, кале зараз ня маем такой магчымасьці, як вы ведаеце. Маё асабістае меркаваньне, і меркаваньне майго народу -- – у Беларусі павінна гучаць беларуская мова. Няма мовы – няма дзяржавы. Па гісторыі, і цар не даваў размаўляць на беларускай мове, і саветы не давалі, і зараз не даюць. Беларуская мова сапраўды павінна быць дзяржаўнай. І дзяржаўныя чыноўнікі павінны размаўляць на беларускай мове, бо мы ж жывем не ў Расеі ці ў Польшчы.


Імя:: Николай Петрушенко Горад:: Толочин
09.04.2008 08:43

Долгое время в Толочине сущенствовала цыганская школа. Её посещали т олько детитшки цыган. Она была расположена около вокзала - в районе проживания компактного цыган...
Плохо это или хорошо - судитьт трудно. Но я лично предлагал узаконить ёё существоание и обрапщался даже к депутату Палаты Представителей Адашкеивчу.
Он - не поддержал.
Сылаясь на отсутствие у школы формального статуса.
Школу закрыли. Проблема не исчезла.
Может стоит попытаться возродить. В том числе и путём запроса средств от Евросоюза на поддержку культуры через школы.
С уважением полдковник запаса, член ЦК ПКБ Николай Петрушенко

09.04.2008

Асобныя школы нам не патрэбныя. Калі мы аддзяляем сваіх дзяцей ад іншых, мы лічым гэта сапраўдным гета. Гэта ненармальна. Вопыт былога Савецкага Саюза – у гэтым сэнсе добры вопыт. Беларускія, рускія, цыганскія дзеці могуць разам навучацца. Мы за тое, каб былі цыганскія шкалы – гэта так. Але ў гэтым класе могуць быць і беларусы, і яўрэі і хто заўгодна, хто хоча вывучаць нашу мову і гісторыю. А аддзяляць дзяцей ад іншых дзяцей – гэта нядобра. Я ведаю пра падобны вопыт, які быў у Чэхіі. У Славакіі, і ён нічога карыснага ня даў. У Чэхіі дайшло навогул да абсурду. На шыльдах у магазінах і рэстаранах было напісана: “Уваход з сабакамі і цыганам забаронены”. Ці ж гэта нармальна? Дзеці павінны вучыцца разам, і ў гэтым ёсьць самая сапраўдная дэмакратыя.


Імя:: Міхась Горад:: Менск
09.04.2008 10:44

Спадар Алег. Колькі, па Вашых падліках, цыганоў пражывае ў Беларусі?

09.04.2008

Каля 60 тысяч. Плюс-мінус 500-1000 чалавек, бо мігруюць, зьязжаюць у Украіну ці ў Расею. Ле і сюды прыязжаюць цыганы, напрыклад, з Малдовы. Ёсьць нават цыганы з Румыніі, але я ня ведаю. Як яны сюды даязджаюць. Часам прыязджаюць цыганы з Прыкарпацьця, з Букавіны.


Імя:: А.
09.04.2008 10:56

Якія самыя ктуальныя праблемы стаяць перад цыганскай дыяспарай?

09.04.2008

Найперш, праблема адукацыі, сацыяльнай палітыкі (працаўладкаваньне) і юрыдычная абарона цыганоў. Што да праблемы адукацыі. Наша моладзь не атрымлівае нават сярэдняй адукацыі. Часам прычына ў тым, што яны самі гэтага не жадаюць, а найчасьцей таму – што няма грошай. Бацькі маюць пяць, сем, а то і восем дзяцей, і на ўсіх не хапае грошай, каб іх можна было вывучыць. А па праблема працаўладкаваньня – ёсьць стэрэатып, калі ня хочуць браць цыганоў на працу. А таксама таму, што ў цыганоў няма прафэсіі. Наконт юрыдычнай абароны. У рэгіёнах шмат выпадкаў, калі забіраюць ў міліцыю цыганоў ні ў чым не вінаватых. А здараецца таму, што нехта нешта зрабіў, і міліцыя кажа: скралі вашыя, і адказвайце вы, самі разьбірайцеся. У гэтым сэнсе мы зьвярталіся і ў Міністэрства ўнутраных спраў, і трэба сказаць, што атрымлівалі ад іх дапамогу ў гэтым. Выязжалі на месца, і пасьля разьбіральніцтва прыносілі прабачэньні. Але такіх спраў шмат. Калі б цыган ведаў, што ў раёне ёсьць юрыст, да якога ён можа зьвярнуцца, калі яго не бяруць на працу толькі з-за таго, што ён цыган – сытуацыя была б лепшай. Здараецца і так, што скралі коней. Ловяць нейкага цыгана і на яго усё спісваюць. І што той цыган, непісьменны, можа даказаць? Такое здаралася неаднойчы.


Імя:: БР
09.04.2008 12:14

Не напоминает ли Вам польская инициатива по введению "карты поляка" и, соотвественно, определению, кто "истинный поляк", а кто не поляк, действия фашистской Германии по отделению "истинных арийцев" от недочеловеков?

09.04.2008

Я мяркую, што калі даваць – дык даваць усім. А рабіць нейкі выбар – гэта дрэнна. Скажам, мой прадзед – з польскіх цыганоў. Мы каранямі з Вільні. Нас называлі “віленчукі”. А зараз у мяне ёсьць сват з Украіны, і што, я – добры і чысты, а ён – дрэнны? Гэта няправільна. Мы павінны мець аднолькавыя шанцы.


Імя:: Уладзімер Дарагуш Горад:: г. Чэрвень
09.04.2008 12:20

За сваё жыцьцё пераканаўся, што цыганы – народ як народ: мудры, таленавіты, працавіты. Сярод іх, як і сярод любога іншага народу, ёсьць людзі добрыя, але, напэўна, трапляюцца і кепскія. І добрых, дзякуй Богу, значна болей. Спадар Алег, чаму за столькі стагоддзяў, вандруючы, цыганскі народ захаваў сваю мову, песьні, звычаі, ня страціў сваю самабытнасьць? Ён не растварыўся сярод іншых народаў, не асіміляваўся. Здаецца, нам беларусам, ёсьць чаму павучыцца ў цыганскага народу.

09.04.2008

Пачнем з таго, што я хачу падзякаваць аўтару за мудрыя словы. Няма дрэннай нацыі – ёсьць дрэнныя людзі. І калі б усе ў грамадзтве гэтак разважалі, у нас было б усё добра. А чаму цыганы не растварыліся? Гэта самы сапраўдны парадокс. Усё таму, што мы ня мелі добрай адукацыі і іншых правоў. Мы заўсёды жылі ў сваім клане. Там былі свае законы і звычкі, якіх мы абавязкова павінны былі прытрымлівацца. А людзі, якія мелі вышэйшую адукацыю – яны ўжо па-іншаму глядзелі на гэты сьвет. Часам казалі, як можна так жыць, як мы жывем. І ў гэтым праблема. Асміміляцыя і інтэграцыя – гэта нагэтулькі побач, што нельга гэтую рысу перакрочыць.


Імя:: Вінцук
09.04.2008 12:56

Якія канкрэтна крокі павінна была б зрабіць улада, каб паспрыяць цыганскай дыяспары?

09.04.2008

Гэта адукацыя, праца і юрыдычная абарона. Супрацоўніцтва ёсьць, ёсьць некаторыя сумесныя крокі з Каімітэтам па нацыянальнасьцях. У нас была праблемная сытуацыя ў Васілевічах Гомельскай вобласьці. Там жыло шмат цыганоў з Украіны (але грамадзяне Беларусі). І ў іх былі цяжкія адносіны з мясцовым насельніцтвам. Былі бойкі на дыскатэках, у школах, дайшло да таго, што былі ўлёткі “Бейце цыганоў!”. Да нас зьвярнулася прадстаўніца цыганоў з Васілевіч. Мы зьвярнуліся ў Камітэт па нацыянальнасьцях і выехалі ў Васілевічы. Дзе мэр гораду сабраў сход настаўнікаў, прадстаўнікоў улады і лідэраў цыганскай дыяспары з Васілевічаў. Мы паразмаўлялі, высьветлілі, чаму адбываюцца такія здарэньні, высьветлілі, хто мае рацыю, а хто не, і зараз мірна жывуць, ніякіх праблем няма. Вось такую мадэль ўзаемаразуменьня мы хацелі б бачыць па ўсёй Беларусі. Камітэт, хаця і патроху, але дае нам грошы, у тым ліку на наш часопіс. Даў нам грошы на касьцюмы для ансамблю цыганскага танца і песьні. А таксама на добрыя, дарагія гішпанскія гітары.


Імя:: Вэбрэдактар Горад:: Прага
09.04.2008 13:48

Завяршаем онлайн-канфэрэнцыю. Вашае пажаданьне слухачам Свабоды і наведнікам сайту.

09.04.2008

Свабода –гэта заўсёды, калі добра. Жадаю ўсім слухачам гэтага радыё, якое зарэкамэндавала сабе ў гісторыі, дай Бог усім здароўя. І дай Божа нашай Беларусі шчасьця, роднай мовы і цярпеньня, якое было ў беларусаў у ва ўсе часы.

Камэнтары 1-10 (з 10)