Форум

Зянон Пазьняк

Радыё Свабода
30.05.2008 12:20

Зянон Пазьняк нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўейскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе скончыў Беларускую Мастацкую Акадэмію (тады – Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкі Інстытут), мастацтвазнаўчае аддзяленьне. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце Этнаграфіі, Мастацтвазнаўства і Фальклёру Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.

Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна-адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў інстытуце Мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у адзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі. (Раскопкі Менска, Лоска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.) Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.

У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных ворганамі НКВД. Зянон Пазьняк – адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988 г.).
З траўня 1990 года па студзень 1996 г – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, кіраўнік дэпутатцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, гэрбу Пагоня і суверэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» савецкай імпэрыі на радзіму.

У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця дэмакратычнай незалежнай Беларусі (апублікавана у «Народнай газэце» 16.04.1992 г.).

З траўня 1996 году – у палітычнай эміграцыі. Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ . Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. (Біяграфія друкуецца паводле афіцыйнага сайту Зянона Пазьняка www.pazniak.org).

У інтэрвію Радыё Свабода, ацэньваючы значнасьць Курапатаў для асэнсаваньня беларускай нацыяй сваёй гісторыі,  Зянон Пазьняк сказаў: "Цераз усьведамленьне праўды пра генацыд Курапаты мабілізавалі народ (лепшых ягоных прадстаўнікоў) на змаганьне за Беларусь, за волю і справядлівасьць. Курапаты далі штуршок да зьмёртвыхустаньня Беларускай нацыі".

Гэтая дыскусія закрытая.

 
Імя:: Віталь Горад:: Менск
01.06.2008 13:54

Паперад усім вялікі дзякуй Вам!
Ці маеце Вы адносіны да блёгу zianon-pazniak.livejournal.com?

01.06.2008

Ня ведаю, што гэта такое, і нават па вашым адрасе не палічыў патрэбным цікавіцца. Сеціва – гэта ня толькі добрая інфармацыя, але і клаака дрэні. Мне шкада часу ва ўсім капацца. Мой карабель плыве і вецер у ветразях вее.


Імя:: Дзьмітры Горад:: Менск
01.06.2008 14:40

Дзе можна прачытаць аб Вашых дасьледваннях па археалогіі і архітэктуры старога Менску? Ці не ўдзельнічалі Вы ў раскопках подмуркаў былога кляштара ля касьцёлу на пл. Свабоды?

Якія месцы ў Менску і ўвогуле на Беларусі Вам асабліва дарагія?
Жадаю посьпехаў і здароўя!

01.06.2008

Ня толькі ўдзельнічаў, але і распачынаў (у 1978 г., разам з Валянцінам Собалем) першыя раскопкі Верхняга Горада, Траецкага прадмесьця, Новага месца, падмуркаў кляштара Бенедыктынак, Дамініканскага, Бэрнардынаў, Езуітаў, Сьвятадухаўскай царквы, ратушы і г.д. У той час акрамя артыкулаў я пасьпеў выдаць папулярную кніжку пра Менск (“Рэха даўнага часу”, Мн. 1985, zianonpazniak.de), дзе напісана пра раскопкі. (Дарэчы, гэта былі першыя ў Беларусі археалягічныя дасьледаваньні пластоў 17-19 ст. Да гэтага ў савецкай белархеалёгіі з сярэднявечнага пэрыяду дасьледвалі толькі пласты 11-13 ст.ст. і называлі гэта фантомнай назвай “древнерусский период”. Пласты Вялікага Княства і пазьнейшыя ішлі ў адвал (зьнішчаліся). Фактычна, мы з В. Собалем першымі пачалі дасьледаваць гэты пазьнейшы Менск.


Імя:: nicolaev Горад:: Miensk
01.06.2008 15:27

Pan Zianon, vitajem. Cikava daviedacca na vaspana staŭlieńnie da bielaruskaj lacinki. Jak časta karystajeciesia ź jaje, jakim bačycie jejnuju budučyniu? Zdaroviejka panu! Žyvie Bielarusia! LJ-user nicolaev, coipish, rejka

01.06.2008

З усіх так званых “фанэмных” шрыфтоў лацінка самая дасканалая, адэкватная, збалянсаваная, эканамічная, графічна і эстэтычна гнуткая і вельмі багатая (гэта значыць -- варыянтная і разнастайная). Па ўсіх гэтых крытэрыях лацінскі шрыфт ёсьць дасканаласьць, шэдэўр графічнай творчасьці. Беларускія выданьні часта выходзілі на двух шрыфтах адначасна (тыповы прыклад – “Наша Ніва”). У 1912 годзе “Наша Ніва” правяла ўсебеларускае апытаньне (“Рэфэрэндум”). Бальшыня выказалася за кірыліцу. Гэтае рашэньне тады было разумнае, своечасовае і правільнае, паспрыяла адзінству нацыі.
Трэба ўсьведамляць, што кірылічнае напісаньне ёсьць старажытная базавая аснова нашай пісьменна-графічнай культуры, якая аказала ўплыў на ўвесь суседні”кірылічны сьвет”. Гэта наша ўкарэненая, пазнавальная традцыя – Літоўкая Мэтрыка нашай беларускай фэнамэнальнасьці.
Беларуская лацінка як дасканалая частка нашай пісьменна-графічнай культуры павінна, на мой погляд, вывучацца ў беларускай вышэйшай школе. Кожны адукаваны беларус павінен ведаць два беларускія шрыфты, каб мець доступ да ўсёй беларускай культурнай рэчаіснасьці. Неафіцыйнае ўжываньне лацінкі ў нашай культурнай традыцыі – гэта справа хаценьня.
Я ўжываю беларускую лацінку ўсё жыцьцё і даволі часта ў прыватных запісах і перапісцы. Не выключаю яе публічнага ўжываньня. Агонь нашай багатай беларускай культуры павінен гарэць вечна.


Імя:: Алесь Мірановіч Горад:: Менск
01.06.2008 20:38

Зянон Станіслававіч, у кнізе Малы Кансьпіратар (Варшава, 1983) напісана, што «Самаахвяраванне і праца на грамадскіх пачатках - гэта жахі камунізму […] За добра зробленую працу трэба добра плаціць. Камуністы знічтожылі культуру працы шляхам недаплаты […]. Нашыя незалежныя самаўпраўляемыя фірмы не могуць сабе гэтага дазволіць. Патрэбна цвёрда плаціць столькі, каб нашы кааперанты маглі нармальна жыць. Сарамлівыя адносіны да грошаў («не дзеля грошаў працуем у падпольі») з’яўляецца лішняй прытворнай сарамлівасцю». Як Вы ставіцеся да такога падыходу, чаму ён адкідаецца сярод сяброў Партыі і Фронта? Ці былі за апошнія 5 гадоў спробы наладзіць беларускае фінансаваньне беларускай справы (а не з замежных фондаў і з дапамогай грантаў - тут пазыцыя вядомая) і чым гэта скончылася? Ці ня лічыце, што адмова ад такіх мэтадаў працы ў значнай меры абумовіла падзел Фронта ў 99-ым і прывяла да таго, што нейкая частка беларусаў увогуле працуе за замежныя грошы з усімі дэструктыўнымі наступствамі, якія ўсе мы бачым сёньня? Дзякуй.

01.06.2008

Цытата, якую Вы прыслалі, выбрана вельмі няўдала. Тое, што Вы цытуеце, мог напісаць поўны прафан.
Грамадзкая праца (чытай – і грамадзка-палітычная) -- гэта такая дзейнасьць, якой людзі добраахвотна аддаюць свой вольны (альбо магчымы) час. Гэтая індывідуальная праца не аплочваецца як зарплата. Грошы тут патрэбны толькі на арганізацыю і ўладкаваньне самой грамадзка-палітычнай працы і яе мерапрыемстваў. Індывідуальную аплату (па дамоўленасьці і па статуту( тут могуць атрымліваць у нармальных умовах толькі асобныя катэгорыі тэхнічнага і іншага пэрсаналу, альбо ў іншых умовах – па дамоўленасьці некаторыя асобы, то часова выконваюць спэцыяльную функцыю. Гэтакі прынцып дзейнічае паўсюдна ў дэмакратычных арганізацыях у дэмакратычным сьвеце і зьяўляецца натуральным і аптымальным падыходам.
Адыход ад гэтага прынцыпу можа мець розныя нэгатыўныя наступствы, у тым ліку і стаць прычынай распаду грамадзка-палітычнай арганізацыі.
Для інфармацыі: у БНФ у першай палове 1990-х было чатыры штатныя “бюракраты” (улічваючы прыбіральшчыцу). Усе фінансавыя паступленьні і расходы маглі ісьці толькі за подпісам старшыні і бухгалтара. Уся фінансавая дзейнасьць правяралася рэвізійнай камісіяй, якая складала справаздачу перад Зьездам.
Грамадзка-палітычная арганізацыя, у якой няма жорсткіх фінансавых правілаў і фінансавай дысцыпліны, доўга не праіснуе.
Тое, што здарылася ў Фронце пасьля майго вымушанага ад’езду – гэта парушэньне ўсіх прынцыпаў і дзейнасьць па правілу “грошы ня пахнуць”. Але ў сапраўднасьці, - аказваецца, яны ня толькі пахнуць, але й сьмярдзяць. (Успомніце лапідарныя выказваньні прагматыкаў з БНФ пасьля маёй вымушанай эміграцыі: “Пазьняк не даваў зарабляць бабкі”. Раскол Фронту прагматыкамі – гэта павучальная лекцыя шмат для каго).
У дэмакратычных краінах (асабліва ў ЗША, на выбарчую кампанію, напрыклад), партыі зьбіраюць шматмільённыя сумы. Але ніхто ня плоціць індывідуальна валанцёрам, прыхільнікам і тым больш сябрам партыі.
Дзікія фінансавыя адносіны, якія завяла падстаўная апазыцыя, прыйшлі з дзікай у гэтым сэнсе Расеі, дзе нават галасы дэпутатаў парлямэнту – Думы – купляюць за грошы.


Імя:: Уладзімер Горад:: Менск
01.06.2008 21:11

Прывітаньне, Зянон Станіслававіч. Вы ўжо выказваліся пра «неабходнасьць падрыхтаваць абгрунтаваньне няўдзелу беларусаў у чарговых выбарах рэжыму (размова ідзе пра байкот)», таму ў гэтым рэчышчы паўтару сваё пытаньне, якое ўжо задаваў спадару Беленькаму на канфэрэнцыі РС 24.10.2007, але тады я нажаль не пачуў ці не зразумеў на яго адказа. як Вы ставіецся да байкоту з рэгістрацыяй і здыманьнем кандыдатаў? Справа ў тым, што ня ўсе палітычныя сілы можна пераканаць (колькі б прыкладаў з канфіскацыяй улётак зарэгістраванага Вячоркі на мясцовых выбараў не прыводзіць) у тым, што ў прынцыпе рэгістрацыя фактычна нічога не дае… Але шмат хто станоўча ставіцца да ідэі актыўнага байкоту і яны мяркуюць што рэгістрацыя кандыдатаў можа дапамагчы распаўсюджваньню матэрыялаў аб байкоце. Лёгіка безумоўна тут ёсьць. Дык вось пытаньне: калі ва ўлётках і заявах зарэгістраваных кандыдатаў будзе адразу прапісана "байкот", калі яны адразу будуць казаць пра сваё зьняцьцё яшчэ да пачатку датэрміновага галасаваньня - ці будзе гэта шкодным і ці павінна жорстка крытыкавацца і чаму?

01.06.2008

Паважаны Ўладзімер, магчыма, Вы вельмі малады, што не задумаліся прыслаць мне такую нягеглую прапанову. Калі б Вы падумалі, дык, відаць, не прыслалі б. Ну хто гэта ходзіць на выбары, каб агітаваць выбаршчыкаў і адначасна казаць ім аб зьняцьці сваёй кандыдатуры? Ня трэба прымаць людзей за ідыётаў. Гэта нагадвае мне стары, стогадовы анэкдот (вельмі беларускі). Чарнасоценцы пачалі арганізоўваць габрэйкі пагром і кажуць мужыку: “Пайшлі!”. Навошта спрачацца з “Союзом русского народа”, падумаў мужык і згадзіўся. Аде тут жа пабег у карчму і кажа: “Ты, брат Іцка, схавайся. Мы заўтра цябе граміць прыйдзем”. Прапанова, апісаная Ўлазімерам, нагадвае паводзіны гэтага мужыка.


Імя:: Зміцер
01.06.2008 21:45

Сотні сьвядомых Беларусаў вымушаны былі зьехаць з краіны. Ці можна гэта назваць сучаснымі Курапатамі?
Ці настаў час абьядноўваць палітычную эміграцыю якая не ведае іншага палітыка акрамя Пазьняка?
Зянон Станіслававіч, як Вы лічыце, ці магчыма, што пад час выбараў адбудзецца чарговы ганебны рэферэндум і сёньняшнія штатныя апазыцыянеры зноў будуць выступаць ў якасьці загоншчыкаў?
Дзякуй Богу, што Вы ёсьць!
Жыве Беларусь!

01.06.2008

Загоншчыкамі яны могуць перастаць быць толькі пры адной умове: калі ні Захад, ні Масква не дадуць грошай на выбары. Але такога ня будзе, бо кожны з гэтых бакоў па-свойму зацікаўлены ў выбарах на Беларусі.


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
02.06.2008 00:34

Шаноўны Зянон Станіслававіч,беражы вас Бог за ўсё тое што вы зрабілі дзеля нашай Бацькаўшчыны.Ёсьць 2 пытаньня.Калі вернецеся на Радзіму,што найперш зробіце,вашыя пляны?Якая з партый вам найбольш здаецца дзеязьдольнай(БХК,МФ,ОГП і г.д)?

01.06.2008

Дзякуй за добрае зычэньне. Як вярнуся (а вярнуся абавязкова) – тады і пабачыце. З усіх беларускіх партыяў мне найбольш падабаецца Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя – БНФ.


Імя:: Белый Росс
02.06.2008 07:17

Скажите, Зенон Станиславович, а как мне можно попасть в ваш антижидобинский список? Заявление написать на ваше имя или что? Хочется, знаете ли, быть рядом с лучшими людьми Белоруссии

02.06.2008

Дашліце сваю фатаграфію, копію мэтрыкі (сканэр), працоўнай кніжкі і аўтабіяграфію. (А то невядома, хто Вы ёсьць, хоць , кажуць, што ў Сеціве Вы ўсім надакучылі).


Імя:: Міхась Горад:: Менск
02.06.2008 09:55

Шаноўны Зянон Станіслававіч, што трэба рабіць з сотнямі тысячаў адстаўных асаднікаў савецкай арміі і КГБ, якія камфортна жывуць у Беларусі і не хаваюць сваёй антыбеларускай пазыцыі, пасьля адбудовы незалежнай дэмакратычнай Беларусі? Міхась

02.06.2008

Пры зьмене ўлады на дэмакратычную і беларускую “асаднікам” застанецца добры выбар: ляяльнасьць да беларускай дзяржавы і культуры. Яны, у бальшыні, яго і зробяць. У каго ня хопіць розуму гэта зрабіць, той можа ўскладніць сабе жыцьцё па ўласнай дурасьці.


Імя:: Сямён
02.06.2008 11:25

Паважаны Зянон!
Вы сделали большую работу для Беларуси по возвращении стране Независимости. Вам обязательно будет поставлен памятник где-нибудь во дворике Дома Правительства как символа Адраджэння Беларуси.
Планируете ли Вы возвращение в Беларусь в этом году?
Только сам факт анонсирования Вашего приезда в Беларусь собрал бы десятки тысяч людей на площади. Убежден, что если бы Вы были 19 марта 2006 года в Минске, то режим был бы свергнут. Но Милинкевич и компания получили иной приказ выводить людей от центра города.
Когда Вы прогнозируете новую ситуацию выхода людей на улицы и готовы ли вы будете возглавить победную акцию протеста?
Жыве Беларусь!

02.06.2008

Уж очень странен мне
Ваш стиль и слог,
И мысли бренные,
Сямён.
Пройдут года
И во дворе,
Как шпак весенний
На заре,
Где Дом Правительства,
Сквозь сон,
Продрав глаза,
Поправ закон,
Вас встретит
Гипсовый Зянон.
Паважаны Сямён, за вершык не крыўдуйце, але пішыце што-небудзь сэнсоўнае, каб можна было адказаць.


Імя:: Ілля
02.06.2008 11:26

Почему БНФ никогда не придумывает и не использует неординарные акции протеста и нестандартные места их проведения? Дайте комментарий по каждому из примеров.
Первый вариант, можно 3 июля во время парада консервных банок и холодильников призвать оппозиционного настроенных граждан смешаться с толпой и в нужный момент развернуть свои требования. Эффект был бы поразительный. Именно так пал режим Чаушеску.
Второй вариант, совместить празднование Нового года с призывом выхода под политическими лозунгами. На Новый год в центре Минска всегда выходит в центр города сотни тысяч человек. Можно выйти с лозунгом «В новый год с новой властью».
Третий вариант, анонсировать проведение акции протеста на Привокзальной площади Минска. Это приведет к тому, что будет порализовано половина транспортных коммуникаций города. Кстати, этот вариант самый эффективный в том случае, если Зенон Позняк решит вернуться на поезде и прибыть в Минск на вокзал.

02.06.2008

Уважаемый "Иля". Думаю, все Ваши хорошие варианты преждевременны. Нам необходимо сначала забрать Дарданеллы. И если только Вы скооперируетесь с господином Семёном, господином Иваном и господином Костасом, тогда, как в песне поётся – “нет таких крепостей, которых не могли бы взять большевики”.


Імя:: Kostas
02.06.2008 11:28

Почему Вы не встречаетесь с лидерами Европы, США, России и т.д.?
Вот Милинкевич умудряется делать встречи за встречами, а Вы нет. С чем это связано?
Как Вы оцениваете фигуру Милинкевича как политика? Сможет ли он стать президентом?

02.06.2008

Мілінкевіч прэзыдэнтам стаць ня зможа, бо ня хоча. Яму напісана іншая роля, якую ён ужо выканаў.


Імя:: Иван
02.06.2008 11:30

Изменилось ли Ваше мнение по поводу Козулина? Как Вы считаете сможет ли Козулин стать президентом?

02.06.2008

Казулін не мяняецца. І ў прынцыпе, ужо ня зьменіцца. Пахаваньне яго мілай, без пары памерлай жонкі паказала, што ён нічога не зразумеў, што зь ім адбылося. Па-чалавечы яго шкода, і я яму спачуваю, але бліжэйшы лёс яго марны. Ягоны прыклад іншым навука (хто мае хоць трохі здольнасьці вучыцца), як ня трэба гуляцца з КГБ (ФСБ) і бавіцца з Масквой.


Імя:: Mikola Горад:: Polacak
02.06.2008 12:56

Спадар Зянон! скажыце калі ласка аб плянах правядзеньня чарговага зьезду партыі.

02.06.2008

Па Вашым пытаньні, спадар Мікола, я адразу зразумеў, што Вы вельмі разумны чалавек.


Імя:: Skomoroh Горад:: Минск
02.06.2008 13:30

На какие источники финансирования существует партия и вы лично ?

02.06.2008

Партыя існуе на партыйныя сродкі, якія ахвяруюць для партыі яе члены. Я “лично“ існую разам з сям’ёй на сродкі, якія зарабляем мы з жонкай.


Імя:: Skomoroh Горад:: Минск
02.06.2008 13:41

Знаете ли вы о том, что на значительных белорусских интернет-ресурсах от вашего имени и от имени КХП-БНФ вещает некая группа лиц. Зачастую в крайне глупом, резком и оскорбительном тоне, что служит причиной крайне создания крайне негативного мнения о вас и вашей партии ?
Это ваши "засланцы" ?

02.06.2008

На жаль, пра гэта ня ведаю.


Імя:: СерГей
02.06.2008 14:01

добрый день! Как Вы относитесь к геям? Будут ли разрешены однополые браки в Беларуси если Вы станете президентом?

02.06.2008

Пакуль што гэтае пытаньне для Беларусі цалкам маргінальнае. Але, улічваючы, што маральны рэгрэс у сьвеце (прынамсі ў бліжэйшым часе) яшчэ будзе доўжыцца, дык, мяркую, трэба прыняць заканадаўчае палажэньне аб ахове чалавечай тоеснасьці і аб злачынстве супраць чалавечай прыроды. Прапаганда гомасэксуалізму і іншай збочанасці людзкай істоты будзе пастаўленая па-за законам.


Імя:: Беларус
02.06.2008 14:47

Паважаны Зянон Станіслававіч,

як пазбавіцца ад псэўдаапазіцыі?

02.06.2008

Стварыць праўдзівую.


Імя:: Георгій Несьцер Горад:: Берасьце
02.06.2008 14:48

Добры дзень, шаноўны Зянон Станіслававіч. Вялікае дзякуй за ўсё, што Вы зрабілі і робіце для нашай Бацькаўшчыны.

Скажыце, калі ласка:
1. На Вашу думку, калі адбудуцца перамены ў Беларусі? Што стане іх перадумоваю? Што самае галоўнае цяпер для Грамадзянаў, а што другаснае?
2. Якім Вам прадбачыцца Беларускае будачае?
3. Хто для Вас узоры ў палітыцы, жыцьці?
4. Хто зрабіў на Вас найбольшы ўплыў? Я маю на увазе і жывых людзей і асобаў мінулага.
5. Якое месца ў Вашым жыцьці займае мастацкая творчасьць?
6. З чаго і з каго пачаўся паэт Зянон?
7. Што блізка Вам з нашай нацыянальнай і замежнай літаратуры?

З павагай, Георгій

02.06.2008

Паважаны Георгій, дзякуй за добрае слова і прыхільную настроенасьць Прызнацца, аднак, мне цяжка адказваць на пытаньні, пабудаваныя па прынцыпу жаўцізны. І нават не таму, што сапраўды цяжка, але ад усьведамленьня іх поўнай непатрэбшчыны. Мяркую, і для Вас самога -- таксама. І сапраўды: “з каго пачаўся паэт Зянон?” Або я ведаю? Ці “Як Вам прадбачыцца будучыня?”. А хто ж гэта ведае? Дарагі дружа, збаўце мяне ад адказу на такія пытаньні і не крыўдуйце, ды пазьбягайце чытаньня сучасных газэт.


Імя:: Беларус
02.06.2008 14:51

Паважаны Зянон Станіслававіч,

як зрабіць для простых беларусаў больш зразумелым "сэнс ды спосаб нацыянальнага змаганьня". Прывядзіце, калі ласка, прыклады.

Праблема ў тым, што адпаведна са сваім жуцьцёвым розумам многія прыхільныя беларусы тлумачаць на прыклад зьнішчэньне беларускай школы не палітыкай русіфікацыйнага рэжыма, а банальнай адсутнасьцю грошай на беларускую школку...

02.06.2008

Гэта ня “простыя беларусы” так тлумачаць, гэта ім так растлумачылі іхныя нішчыцелі. “Сэнс і спосаб нацыянальнага змаганьня” не патрэбны людзям, якія ня хочуць абараняць сябе. З сябе трэба і пачынаць, з сваёй хаты, агарода, зямлі, здароўя, дрэва, суседа, вуліцы, горада, паветра і г.д. Людзям, якія не супраціўляліся нішчэньню краю, меліярацыі, спрастаньню рэк, высяленьню з “непэрспэктыўных” вёсак і г.д. -- лепш не дурыце мазгі “сэнсам і спосабам”. Пачніце ад усьведамленьня неабходнасьці абараняць сябе, сваё асяродзьдзе. Нават зьвер пазначае і бароніць сваю тэрыторыю.