Форум

Артур Фінькевіч

Радыё Свабода
05.02.2008 16:16

10 траўня 2006 году Першамайскі суд Менску прысудзіў Артуру Фінькевічу два гады зьняволеньня на так званай “хіміі” за графіці палітычнага зьместу. Ад 29 чэрвеня 2006 году да 26 кастрычніка 2007 году Артур Фінькевіч адбываў пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры № 43.

20 сьнежня Кастрычніцкі суд Магілёва асудзіў Артура Фінькевіча на паўтара года зьняволеньня з адбыцьцём пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Судзьдзя Натальля Крашкіна прызнала яго вінаватым у парушэньні артыкула крымінальнага кодэксу “Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня”.

Ад 26 кастрычніка Артур Фінькевіч утрымліваўся ў Магілёўскай сьледчай турме № 4. 5 лютага быў вызвалены з-пад варты.

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 21-30 (з 30)
 
Імя:: Даўні знаёмы
06.02.2008 13:42

Што думаеш пра сучасны курс Дашкевіча на аб'яднаньне МФ зь Мілінкевічам? Які ў гэтым сэнс? Што такога зрабіў Мілінкевіч для беларускай справы, каб МФ так упарта імкнуўся яго падтрымаць?

06.02.2008

Малады Фронт падтрымлівае Аляксандра Мілінкевіча, паколькі ён для нас ёсьць лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў. А наконт фарматаў “зьліяньня” ці “незьліяньня” – я першы раз пра такое чую. Супрацоўніцтва, безумоўна, было і будзе.


Імя:: Даўні знаёмы
06.02.2008 13:44

Апантаныя беларусы патрэбныя беларускай справе ды нацыі, але вогуле непатрэбныя акупацыйнаму рэжыму. Ці не цяжка быць апантаным беларусам ў балоце?

06.02.2008

Не, ня цяжка.


Імя:: Даўні знаёмы
06.02.2008 13:48

На жаль, твая дзейнасьць у тым выглядзе, як гэта рабіў ты, выклікала наступствам толькі 2 згубленых гады ў няволі, дык мо трэба пераасэнсаваць формы ды метады барацьбы? Відавочна, што беларускай справе патрэбны беларускі народы ўвесь, а не адзін апантаны беларус Артур Фінькевіч, які згубіў 2 гады ў няволі... ці спрабаваў ты пераасэнсаваць формы ды метады барацьбы? Беражы сябе. Акупацыйнага быдла тысячы, а беларусаў адзінкі.

06.02.2008

Мне ўвогуле не падабаюцца такія фармулёўкі. – “акупацыйнае быдла“ і г.д. Калі мы імкнемся да цывілізаванай дэмакратычнай краіны, трэба неяк крышачку мякчэй казаць. А двух гадоў “страчаных” мне не шкада абсалютна, і ў нейкім сэнсе яны пайшлі на карысьць.


Імя:: Виктор Горад:: Зельва
06.02.2008 13:51

Вы Человек , достойны уважения, так как не совершая никаких преступлений , отстаивая принципы своей совести попали в политический изолятор(тюрьму). Как Вы оцениваете перспективу смены власти в Беларуси? Когда она может наступить?

06.02.2008

На днях, а то і раней:-)


Імя:: Людміла
06.02.2008 14:18

Віншую з вызваленнем! Пачула ўчора па радыё "Свабода" і так узрадавалася ўся мая сям'я!Здароўя табе,мужны хлопча, тваім бацькам і поспехаў!

06.02.2008

Дзякуй вялізны! Вам і Вашай сям'і -- усяго найлепшага!


Імя:: Таццяна Елавая
06.02.2008 14:47

дарагі Артур! шчыра віншую цябе з доўгачаканым вызваленнем. пытанне наступнае: якія твае прагнозы наконт "гарачай вясны"-2008, перадусім што тычыцца святкавання Дня Волі?

06.02.2008

На жаль, я ня быў на Аргкамітэце. Таму пакуль не магу казаць нешта канкрэтна.


Імя:: Вэб-рэдактар. Горад:: Прага
06.02.2008 15:14

Завяршаем нашу онлайн-канфэрэнцыю.

06.02.2008

Дзякуй вялікі за ўвагу ўсім слухачам Радыё Свабода, наведнікам вэб-сайту. Таксама хацеў бы падзякаваць тым, хто дамагаліся вызваленьня майго, вызваленьня Зьмітра, якія выходзілі на вуліцы, сядзелі за гэта на “сутках”. І ўсім неабыякавым, якія пісалі лісты. Бо лістоў прыходзіла вельмі шмат, там былі вельмі цёплыя і прыемныя словы. Жыве Беларусь!


Імя:: mikita Горад:: mensk
06.02.2008 16:01

Артур віншую цябе з вызваленнем.. якія твае першыя пачуцці былі калі выйшаў? Ці збіраешся ехаць на сесію?


Імя:: Александр Горад:: Брест
26.07.2008 02:39

а что по Русски сдесь не говорят?


Імя:: ку
26.07.2008 02:41

дзякуй

Камэнтары 21-30 (з 30)