Форум

Аляксей Дзікавіцкі

Радыё Свабода
15.01.2008 16:14

Аляксей Дзікавіцкі, нарадзіўся ў 1973 годзе ў Пінску. У 1994-м скончыў Інстытут Сучасных ведаў у Менску па спэцыяльнасьці "эканоміка". Працаваў на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве "Пінскдрэў", у БХК, на Беларускай Свабодзе як карэспандэнт у Пінску, а з 2001 году ў Варшаве. Ад восені 2007 году кіраўнік Аддзелу інфармацыйных праграм "Белсату".

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

 
Імя:: Ihar Salavei Горад:: Pinsk-Katowice
16.01.2008 02:10

Прывiтаньне Алесь. Жадаю посьпехаў у Вашай працы на карысьць нашай Бацькаўшчыны. Веру ў нашу перамогу, свабоду и незалежнасьць Беларусi! Праўда i вера пераможа, нягледзячы на цяжкiя выпрабаваньнi якiя нясуць беларусы. Жыве Беларусь! З павагай, Iгар Салавей, Пiнск-Катавiцы

16.01.2008

Вітаю землякоў! Пакуль ня ведаю. Спрабуем цяпер штодзённа (праз 10-15 хвілінаў пасьля выхаду ў этэр) зьмяшчаць на старонцы прынамсі “Аб’ектыў” – нашую інфармацыйную праграму. Павінна днямі ўжо быць гэта там. Як атрымаецца, пойдзем далей.


Імя:: Николай Петрович Горад:: Менск
16.01.2008 09:21

Рассматривалась ли возможность, чтобы Павел Шеремет стал ведущим аналитической программы и вещал из студии в Москве?

16.01.2008

Калегі Паўла ў нашай рэдакцыі няма. Што да іншых праграмаў – ня ведаю ці былі нейкія перамовы.


Імя:: Яўген Горад:: Кіеў
16.01.2008 09:23

Паважаны спадар Аляксей, адкажыце калі ласка, на якую аўдыторыю разлічаны Белсат? На моладзь, на оппаў, на сталых людзей, на застабілаў? Чаму ніхто не спрабуе весьці афіцыйны дыялог з карыстачамі наконт паляпшэня якасці перадач? Чаму б не праводзіць апытанні на сайце па розных пытаннях? Такое ўражанне, што гэта лукашэнка зрабіў тэлеканал для оппаў каб тыя супакоіліся. А іншыя, паглядзеўшы, ну не скардзіцеся, не вельмі якасны тэлеканал Белсат, пачалі б глядзець якія-небудзь расійскія ці ўкраінскія каналы. Такім чынам, Белсат з-за нізкай якасьці адштурхоўвае гледачоў ад сябе.

16.01.2008

Канал – для ўсіх беларусаў. Дыялёг весьці абавязкова будзем, як толькі рушыць на поўніцу сайт, на якім будзе для гэтага пачэснае месца. Што да якасьці праграм, дык за сваю працу – “Аб’ектыў”, мне і маім шаноўным калегам, якія ўкладаюць у працу ня толькі свае ўменьні, але і сэрца, ня трэба хаваць вачэй. Мы вяшчаем толькі месяц, сябры. Ня проста ўсё зрабіць адразу.


Імя:: Александр Горад:: Минск
16.01.2008 10:04

1. Зачем Белcат на Астре? Хто его там смотрит? Спонсоры? Вы же сами прекрасно знаете что в Беларуси все тарелки на строены на спутники, где есть рускоязычные каналы. И в этот перечень ну никак не попадает Астра. 2. Как вы собираетесь привлечь телезрителя, который не очень интересуется политикой? 3. Планируются ли спортивные трансляции на Белсат? К примеру я бы не поленился настроить свою тарелку на Астру, если бы вы организовали трансляцию товарищеских матчей нашей гандболньой сборной со сб.Польши на прошлых выходных. 4. Реклама будет на канале? Считаю что появление рекламы - это залог стабильного существования канала и его интереса со стороны зрителей.

16.01.2008

канала и его интереса со стороны зрителей. 1.Белсат будзе на спадарожніку Sirius. 2. Ня ведаю, чаму мы павінны прыцягваць толькі тых, хто не цікавіцца палітыкай? У прынцыпе, палітыкі ў праграме ня шмат. 3. Са спортам праблемы пакуль – гэта ня проста зрабіць. 4. Ня ведаю, як рэкляма можа прыцягваць гледачоў. Мяне, як гледача, яна нярэдка раздражняе


Імя:: Mikołaj Saskiewicz Горад:: Warszawa
16.01.2008 10:08

Dzien dobry pan Aleksiej Dzikawicki.Pana sczitaju Nastojaszim Rzurnalistom,sluszaju pana rieportarzi w radio Svaboda i Svoboda.Pytannie.1]Skarzicie budiet li u pana wozmorznosc wziac interwju u Priezidienta Rzeczipospolita Lecha Kaczinskogo,jesli tak to o cziom by pan sprosil u Priezidienta.2.Slyszal li pan o wostanowlenii w Polsze dworca Korolej Rzeczipospolita dinastii Saski,kotoryj byl razruszen w gody 2 mirowoj wojny,jesli tak to kogda nacznut stroitielnyje raboty.3]Hotielos by cztoby pan rasskazal o swojom Zahodnie Bielaruskom gorodie Pinskie,o rzizni Pinskih Katolikah o Kosciolah o wzaimootnoszenijah mierzdu Bielaruskimi Hriscjanami Katolikami i Prawoslawnymi.Dziakuj z Pawagaj do pana.Sluchacz.Polska.

16.01.2008

Дзякуй, Мікола. Паказваць будзем і Пінск і іншыя гарады. Беларусь – вялікая


Імя:: Яўген Горад:: Смалявічы
16.01.2008 10:18

ДОбры дзень,спадар Аляксей! Адкажыце, калі ласка,на наступные пытанні: як хутка распачнецца трансляцыя Белсату на Сірыусе? і якія моладзевыя праграмы рыхтуе канал?

16.01.2008

Моладзевыя праграмы ўжо ёсьць – “Істфронт”, “Запальнічка”. Спадзяюся, калегі з праграмнай Рады рыхтуюць і наступныя. Дый і “Аб’ектыў”чаму б моладзі не паглядзець:-)


Імя:: Евгений Горад:: Могилёв
16.01.2008 10:30

Когда на телеканале появится детская телепередача? Пора формировать будущих граждан- применю свои возможности....Аляксей....

16.01.2008

Я, перадусім, адказваю за інафрмацыйныя праграмы, але як раз учора размаўляў з калегамі з праграмнай Рады пра гэта – кажуць, што пытаньне дзіцячай праграмы як раз абмяркоўваецца. Што гэта будзе за праграма, пакуль ня ведаю.


Імя:: Алесь
16.01.2008 10:38

Толькі не Шарамет! Бо перадача будзе прарасейскай.

16.01.2008

гл. раней


Імя:: Ігар Горад:: Антвзрп
16.01.2008 11:16

Добры дзень,Аляксей, ці плянуеце зрабіць шэраг праграм пра беларускае замежжа? Наколькі ведаю,Вы мелі шмат кантактаў.

16.01.2008

Ігар, ведаю, што пляны такія ёсьць – зрабіць цыкль перадачаў пра беларускае замежжа.


Імя:: Виктор
16.01.2008 11:20

Когда Вы появитесь на сириусе?

16.01.2008

гл раней


Імя:: Анэля
16.01.2008 11:25

Ці ёсць у тэлеканала канцэпцыя экраннага вобразу дыктара? Паводле якіх крытэрыяў вы абіраеце "твары эфіру"?

16.01.2008

Канешне, мы рыхтуем адпаведным чынам нашых вядоўцаў да з’яўленьня на экране. Частка зь іх ужо на 100% будуць весьці інфармацыйную праграму, над іншымі думаем яшчэ.


Імя:: Игар Горад:: Менск
16.01.2008 11:39

Почему специфика канала имеет явно пропольский уклон? На канале нет ни одного российского политолога. Даже Позняка ни разу не приглашали.

16.01.2008

За месяц працы Аб’ектыву навінаў выключна польскіх было, здаецца, тры – пра птушыны грып, адмену эмбарга на ўвоз польскага мяса ў Расею і фінал Вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі. Пра беларусаў Беласточчыны было некалькі, але гэта не ў лік. Дык пра які жа “польскі ўхіл” вы гаворыце? Вядучыя беларускія палітолягі спадары Падгол, Карбалевіч ды іншыя з’яўляюцца ў нашых навінах рэгулярна. Ня бачу аніякіх падставаў называць іх прапольскімі. Запісаць кагосьці з Масквы (калі б і была такая патрэба), нялёгка – пакуль там у нас няма здымачнай групы. Пазьняка ўжо запрасілі – Зянон Станіслававіч з’явіцца ў адной з наступных праграмаў “Госьць Белсату”. Сачыце за этэрам!


Імя:: Игар Горад:: Менск
16.01.2008 11:43

Планируется ли приглашать политологов (Суздальцева, Караганова, Мацкевича, Карбалевича и др.) для взятия интервью? Или это буду пропольские журналисты и политологи?


Імя:: Игар Горад:: Менск
16.01.2008 11:44

Каких политиков Вы будете приглашть в эфир? Можно ли будет увидеть круглые столы или передачи типа "К барьеру" с участием оппозиционный политиков?

16.01.2008

Ігар, паглядзіце праграму “Форум”.


Імя:: Яна Горад:: Минск
16.01.2008 12:00

Вельмі чакаем на "Сірыюсе"! Калі? Хутчэй...

16.01.2008

гл.раней


Імя:: Сяргей Пятровіч Горад:: Баранавічы
16.01.2008 12:16

Пытаньне - пра Sirius, калі пачнецца трансляцыя, частата транспондэра, палярызацыя, і др. тэхнічныя параметры. Добра было б і праз Хотбёрд працаваць. Нават Курдыстан мае на ім недзе пяць сваіх курдскіх каналаў.

16.01.2008

гл.раней


Імя:: сямон Горад:: Менск
16.01.2008 12:16

Планируете ли Вы обратиться в Администрацию Президента, для взятия интеревью у Лукашенко?

16.01.2008

Натуральна. Думаю, любы сродак масавай інфармацыі хацеў бы мець такое эксклюзыўнае інтэрвію. Але важна і тое, каб журналісты мелі пры гэтым магчымасьць належным чынам выконваць свае прафэсійныя абавязкі.


Імя:: Павал Горад:: Гародня
16.01.2008 12:28

Аляксей, прывітанне! Віншую канал, і цябе асабіста - цікавая і важная праца. Пытанне:ці плануе БЕЛСАТ больш актыўна займацца дубляваннем фільфаў на беларускую? Перадусім мультфільмаў самых розных для дзяцей. Апроч велізарнай сацыяльнай важнасці для грамадства гэта іагло б даць Белсату няблагі даход і дадатковую рэкламу, бо такія фільмы капіяваліся б і прадаваліся на DVD больш шырока ў Беларусі (мажліва, як і іншыя самыя цікавыя праграмы Белсату). Гэта здаейцца мне было б таксама дальнабачнай стратэгіяй каналу - невядома, як доўга канал пратрымаецца, але dvd высокаякасныя засталіся б, каб гадаваць дзяцей і дарослых выхоўваць. Трымайцеся!

16.01.2008

Вітаю! Фільмы і сэрыялы дублюем па-беларуску! Калі зьявіцца дзіцячая праграма, напрыклад, замежная нейкая, дык, натуральна, будзе таксама дублявацца па-беларуску.


Імя:: Кеша
16.01.2008 12:51

Мне нравится, как дублируются фильмы в Прибалтике. Идет фильм на английском, а внизу идут титры на языке страны. Рекомендую так же делать с Вашими фильмами.

16.01.2008

Пакуль дублюем - нашыя гледачы больш прызвычаеныя да такой формы


Імя:: Адар'я Горад:: Менск
16.01.2008 12:55

Дзень добры! Аляксей, канал "Белсат" для многіх студэнтаў журфака БДУ, якія хочуць працаваь на беларускім тэлебачаньні па-беларуску - сапраўдная радасьць. Пытаньне: як вы набіраеце карэспандэнтаў? Ці можа звычайны студэнт прыйсьці да вас са сваімі ідэямі і жаданьнем працаваць. І, адпаведна, куды ісьці? Дзякуй*)

16.01.2008

Дзякуй*) Цешуся, што студэнты так думаюць. Прапановы дасылайце на наш мэйл - ахвотна пазнаёмімся.