Форум

Лявон Баршчэўскі

Лявон Баршчэўскі выступае на зьезьдзе Партыі БНФ, 9.12.2007

Радыё Свабода
10.12.2007 17:13


Зьезд БНФ абраў Лявона Баршчэўскага новым старшынёй партыі. У сераду ён адкажа на вашы пытаньні на онлайн-канфэрэнцыі на нашым сайце.

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

 
Імя:: іван
11.12.2007 23:40

Віншую з абраннем. Дзякуй, што ахвяравалі асабістым жыццём дзеля грамадзянскага абавязка. Мяне толькі ўстрывожылі вашы заявы пасля абрання: нібы ўсё нармальна, усё як трэба, толькі хтось воду замуціў. Тым часам наш уплыў пры Вячорку змалеў, нашы лідэры не арыентуюцца ў эканамічных пытаннях, наша рыторыка не змянілася з 1995 года, хоць многае вакол памянялася. Нават інтэлігенцыя пры Вячорку дыстанцыіравалася ад партыі (Колас, Грыцкевіч, Барадулін...). Замест таго каб прыцягваць кожнага, хто не супраць нас, Вячорка 8 гадоў адсякаў усіх патэнцыяльна нелаяльных. Нядаўна прачытаў на сайце "Нашай Нівы", што ён ужо з адзінай беларускамоўнай газетай сварыцца. Ну і палітык!!! Гаў-гаў, а не палітык. А вы - всё хорошо, прекрасная маркіза, за ісключэннем Міхалевіча з Губарэвічам... А цяпер пытанне: чаму газеты ПКБ і АГП трапляюць у нас у Брэсце ў кожную скрыню, а БНФ сваёй газеты для раздачы не мае і не мае? Як жа нам тады даносіць незалежніцкія ідэалы да людзей? І хто, па-Вашаму, персанальна здольны такую зрабіць? (толькі не гаварыце, што Вячорка, ён ужо Спадчыну і граматыку выдае, бог яму суддзя)

11.12.2007

Я не прыхільнік партыйных газэт. Я прыхільнік таго, каб партыя ўплывала і займала больш выразныя пазыцыі ў наяўнай прэсе. Хоць і АГП і ПКБ маюць свае партыйныя выданьні, прынамсі я ведаю пра газэту “Товарищ”. Ну, не скажу, каб рэйтынг ПКБ вырас за апошнія гады ці іхны ўплыў на грамадзтва ўзмацніўся. Справа ня ў гэтым. Час чыста партыйных газэт прайшоў. Партыйныя газэты выдаюцца для сяброў партыі – гэта партыйныя бюлетэні. Заклікаю лепш сапраўды – хай падтрымаюць сваім удзелам, сваёй падпіскай, хоць яе мэханізм крыху складаны, наяўныя незалежніцкія беларускія выданьні – “Нашу ніву”, “Народную волю”, пару расейскамоўных або часткова расейскамоўных выданьняў, якія засталіся і засьведчылі свой аўтарытэт. А партыйная прэса – гэта ўнутраная справа партыі. Чыста партыйнай прэсе нашы людзі верыць ня будуць, таму што яны не прывыклі верыць проста партыям.


Імя:: Сяргей Горад:: Менск
11.12.2007 23:40

Спадар Лявон, па-першае, мае вiншаваньнi з нагоды абраньня старшынём Фронту. У мяне два пытаньнi. Некаторыя палiтолягi лiчаць, што час франтоў прайшоў. А якое вашае меркаваньне? Цi перакладалi вы каго-небудзь з французскай класiчнай лiтаратуры на беларускую мову? Калi так, то каго? Дзякуй.

11.12.2007

Мінуў час тых франтоў, якія былі ў канцы 80-х. Але рэч у тым, што фронт мяняецца, застаецца гэтая назва, яна абумоўленая гістарычна. Арганізацыя зьмянілася – і колькасна, і паводле ўзросту – сёньня мы маем самае маладое кіраўніцтва сярод усіх партыяў Беларусі, калі браць сярэдні ўзрост. І мэты цяпер таксама іншыя. Так што назва і традыцыі захоўваюцца, мэтады працы і ацэнкі сытуацыі мяняюцца. Наконт перакладаў францускай клясычнай літаратуры – перакладаў я ў асноўным паэзію, таго ж Поля Вэрлена, іншых паэтаў таго пакаленьня. З прозы нічога вялікага, здаецца, не перакладаў.


Імя:: Аляксей
11.12.2007 23:41

Абранне Баршчэўскага гэта вынік дзейнасці группы людзей якіх не здавальнял ні Вячорка, ні Міхалевіч. Зьезд праходзіл па іх плану. Віншую фронт з новым кіраўніком і всем сябрам фронту жадаю поспехаў.

11.12.2007

Дзякую. Скажу шчыра – ніякага пляну не было. Я проста адчуваў, што Вінцук Вячорка выйграе ў другі дзень выбараў, але выйграе зь вельмі малой перавагай, у некалькі галасоў. І калі так здарыцца, гэта створыць у партыі небясьпечную сытуацыю – не раскол, а адчуваньне расколу. Трэба было, каб старшыня быў выбраны абсалютнай большасьцю, і ў гэтай сытуацыі ў залі не было дастатковай колькасьці кандыдатураў, якія б маглі гэта забясьпечыць. Таму мне давялося пагадзіцца на гэта. Але пляну ніякага не было.


Імя:: garadzenec
11.12.2007 23:41

сп.Лявон скажыце, чаму Вы самі адразу ня вылучылі сп.Міхалевіча на намесьніка? І як Вы мяркуеце, ці бы лі б Вы абраныя, калі б Вам далі прамовіць перад галасаваньнем, як Вы і хацелі і Вы адразу агучылі сьпіс сваіх намесьнікаў? І ці разумееце, што адмова Міхалевіча ад намесніцтва, што Вамі было ўспрынята як нечаканасьць, была папросту немагчымаю - бо дэлэгаты галасавалі не за асобу ягоную, але за кірунак разьвіцьця партыі і гэтая адмова успрымалася як здрада. Зычу разважлівасьці й абачлівасьці ў якасьці старшыні Партыі. Дзякую.

11.12.2007

Я б і сам не балятаваўся ў старшыні, калі б ведаў, што людзі, якія падпісваюць дамовы, потым здраджваюць і забываюць пра гэтыя дамовы. Падчас перапынку, які быў зроблены ў зьезьдзе, сп. Міхалевіч вусна пацьвердзіў, што ён ня будзе балятавацца на намесьніка. Але гэта было парушана – як і пісьмовая дамова. Ніякага спэцыяльнага кірунку сп. Міхалевіч не прапануе, я ня ведаю, якую пазыцыю ён прадстаўляе, але калі ўжо яго выбралі, я буду зь ім супрацоўнічаць, даручаць і кантраляваць канкрэтныя даручэньні, якія ён будзе выконваць. Так што з майго боку пазыцыя была абсалютна маральная, ну а паводзіны сп. Міхалевіча хай ацэняць іншыя.


Імя:: Сяргей Горад:: Валожын
11.12.2007 23:48

Як спяваецца у вядомай песні "Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць". Каб любіць нашу мову трэба параўнаць яе з іншымі. Спадар Лявон, вы ведаеце шмат моў і беларуская, я мяркую, для вас не проста сродак зносін. Якія захады на пасадзе старшыні партыі БНФ вы плануеце рабіць у абароне і адраджэнні нашай роднай, выміраючай на жаль мовы?

11.12.2007

Тут мая пасада абсалютна ні пры чым. Трэба ў сям'і выхоўваць сваіх дзяцей па-беларуску, і ўсё зробіцца само сабой. Каб такіх людзей было больш, трэба, каб гэтыя людзі адчувалі падтрымку адзін аднаго – у грамадзкіх арганізацыях, у партыях, і так далей.Таму выхоўваць беларусаў, дапамагаць ім у сілу сваёй шматгадовай працы ў ліцэі – я толькі гэтым і займаўся. Не скажу, што дай бог яшчэ многім параўнацца са мной – колькі я людзей “завэрбаваў” для беларушчыны, колькі людзей стварылі ў сваім жыцьці беларускія сем'і дзякуючы майму ўплыву. Вядома, хочацца, каб гэтага было ў шмат разоў больш. Чалавек ня можа адзін зрабіць тое, што павінна рабіць нацыя, тое, што павінна рабіць і дзяржава, калі яна беларуская.


Імя:: revanshist
12.12.2007 00:14

Вы много говорили о приемственности в партии. Преемственности чего? Вечных неудач и поражений? Надувания щек в Брюсселе? И рейтинг партии среди населения и то доверие которое получил на съезде оппозиционный Вечеркам кандидат, говорит о том что надеждой многих является именно прекращение этой "преемственности". Исходя из сказанного, простой вопрос - что вы предложите тому фронту, который хотел перемен в своей партии? Чем вы будете ОТЛИЧАТЬСЯ от предыдущего руководителя?

11.12.2007

Наша пакаленьне фронтаўцаў якраз мае на сваім рахунку рэальныя перамогі, а не на ўзроўні абраньня дэпутатам мясцовага савету. Наша пакаленьне дамаглося незалежнасьці Беларусі, наша пакаленьне напужала да сьмерці намэнклятуру, якая і да гэтай пары ваюе з нашым пакаленьнем і прычым часта подлымі мэтадамі. Каб зрабіць тое, што ўжо зрабіла наша пакаленьне, частцы таго “новага” пакаленьня трэба яшчэ вельмі шмат папрацаваць і дарасьці да гэтага. Тут было не сутыкненьне пакаленьняў. Тут было сутыкненьне мэтадаў і разуменьня – што можна і што нельга рабіць у партыі. Мы якраз спынілі выбар на традыцыі, на пераемнасьці, на адсутнасьці рэзкіх рухаў у любы бок.


Імя:: Яков Горад:: Нью-Йорк
12.12.2007 04:53

Браце Лявон! Шчыра вiншую з обраннем на пасаду. Беларускiя гябрэi заужды будуць памятаць пра тое, што Вы зрабiлi дзеля ушанавання памяцi ахвяр Халакосту у Беларусi, захавання нашай агульнай гiстарычнай спадчыны. Шчыра спадзяюся, што пасля перамен у Фронце пачнуцца перамены у апазiцыi, а пасля гэтага - у Беларусi. Якау

12.12.2007

Дзякую за віншаваньне. Я прыйшоў зь місіяй, каб кансалідаваць фронт, навесьці пэўны парадак у арганізацыйных структурах, і можа гэта будзе сапраўды добрым прыкладам для ўсёй апазыцыі і яна таксама ўзмоцніцца. Я больш сьціпла бачу сваю задачу на гэтым этапе.


Імя:: Дзяніс
12.12.2007 08:14

Дзень добры, спадар Лявон! Віншую з абраньням! Якое, калі ласка, Вашае меркаваньне на конт будучыні беларускае мовы? У прыватнасьці, ці верыце Вы ў неабходнасьць адраджэньня клясычнага правапісу ці беларусам у гэтым пляне трэба шукаць нейкі капраміс?

12.12.2007

У эпоху глябалізацыі пад пагрозай апынулася ня толькі беларуская мова. Мноства, сотні моваў у сьвеце пад пагрозай і нават вельмі, здавалася б, моцныя мовы – і тое выцясьняюцца з пэўных сфэраў жыцьця. Мы павінны выхаваць беларусаў, тады будзе жыць і беларуская мова. Пытаньне правапісу – я тут “дыхаю роўна”, лічу, што і адзін і другі правапіс маюць за сабой пэўную традыцыю, і гэта ўсё мяшаць у кучу нельга. Трэба ўдасканальваць мову і ні ў якім разе не прымаць ніякіх адміністрацыйных захадаў на карысьць або на шкоду аднаму з правапісаў.


Імя:: Сяржук
12.12.2007 08:49

Лявон, віншую з перамогай! Як Вы ставіцеся да спробы далучыць да БНФ вядомых беларускіх палітыкаў - Бараўкіна, Марыніча, Краўчанку, Вайтовіча ды іншых?

12.12.2007

Кожнае з гэтых прозьвішчаў трактуецца па-рознаму. Зразумейце, мне ня важны сьпісачны склад партыі. Калі людзі рэальна працуюць на карысьць незалежнасьці Беларусі, то не заўсёды абавязкова, каб яны былі фармальна сябрамі партыі, калі гэта праца не палітычная. Калі яны захочуць займацца актыўнай палітыкай, то ўсіх запрашаем у фронт. Дарэчы, ужо шмат людзей мне тэлефанавала, што хочуць вярнуцца – тыя, што адыйшлі ў 1999 годзе.


Імя:: Сяржук Горад:: Менск
12.12.2007 08:51

Лявон, предлагаю Вам со знаковыми беларускими деятелями (абстрагируйтесь от оппов) инициировать встречу с Филаретом.

12.12.2007

З уладыкам Філарэтам я заўсёды быў у добрым чалавечым кантакце, праўда, апошнімі гадамі мы не сустракаліся, і я не магу прасіцца на сустрэчу. Калі ён запросіць – у мяне ёсьць пра што зь ім пагаварыць.


Імя:: дэлегат
12.12.2007 09:44

Вы казалі, што Міхалевіч парушыў пагадненне паміж трыма прэтэндэнтамі, якое абавязвала яго не вылучаць сваю кандыдатуру ў намеснікі ў выпадку абрання аднаго з трох. Ці Вы падпісалі гэтае пагадненне? Прынамсі публічна пра гэта Вы не заявілі. Якія абавязкі ў гэтым выпадку мусіў мець перад Вамі Міхалевіч?

12.12.2007

Я чытаў тэкст пагадненьня, там было напісана, што калі новаабраны старшыня не прапануе кагосьці зь іх у новы склад намесьнікаў, то яны ня будуць балятавацца. Здаецца, там не было напісана – хто канкрэтна прапануе. Па-мойму, гэтае пагадненьне ўсё ж парушанае паміж менавіта гэтымі людзьмі – гэта іхні ўнутраны абавязак. Але я ня мог прымусіць чалавека зьняць сваю кандыдатуру, у мяне такіх магчымасьцяў не было.


Імя:: Ales
12.12.2007 09:58

Darahi dziadzka Barszczeuski, Ci nie padaecca vam, szto vy u czargovy raz hoczyce vypuscice paru u svistok? Bo jedzecca nie pra stratu niezalezhnasci pa visice VVP, a pra toje, szto Ryhoravicz usio bolsz vyszodzic z-pzd rasejskaha kantrolu. Varta paczakac czarhovyh niezalezhnickih zajavau Lukaszenki, na tle jakih vy budziece vyhliadac ludzmi z jahonaj kamandy.

12.12.2007

Незалежнасьць – вельмі шырокая рэч, і тое, што краіна трапляе ва ўсё большую эканамічную і вайскова-палітычную залежнасьць – у гэтым ужо няма ніякага сумневу. Змагацца трэба за незалежнасьць або прынамсі за раўнапраўе Беларусі ў дачыненьнях з усімі сваімі суседзямі і ў гэтых сфэрах. Фармальна можна гаварыць пра незалежнасьць, фармальна можна кантраляваць гэтую тэрыторыю, мець спэцслужбы, усялякія вайсковыя сілы, усё гэта рабіць. Але вымушэньне ад Лукашэнкі эканамічных саступак, распродаж важных стратэгічных аб'ектаў не на канкурэнтнай аснове – гэта падрывае незалежнасьць ня ў меншай ступені, чым падпісаньне нейкіх фармальных абавязаньняў і дамоваў. Таму гэта вельмі небясьпечная тэндэнцыя, і пагроза Беларусі, яе незалежнасьці будзе існаваць яшчэ не адзін год і не адно дзесяцігодзьдзе.


Імя:: Сябра Партыі
12.12.2007 10:00

Пераглядзеў яшчэ раз партыйны Статут. Там ні слова не сказана ні пра "першага намесніка" ні пра яго нейкія асаблівыя функцыі. Ці не падаецца Вам, што Вячорка з такім жа посьпехам мог атрымаць тытул "самага лепшага" намесніка ці "найразумнейшага"?

12.12.2007

Гэта ўсё абсалютна другарадныя пытаньні. Вячорка – намесьнік старшыні Партыі БНФ, але зьезд прагаласаваў за тое, што ён будзе выконваць усе абавязкі старшыні па яго даручэньні ці падчас яго адсутнасьці. Таму яго нефармальна называюць першым намесьнікам. Статут ні ў чым не парушаны.


Імя:: Гарадзенец Горад:: Горадня
12.12.2007 11:12

Віншую Вас з прыняццем мужнага рашэння. Дай Вам Бог не дапусціць да расколу так важнай для Беларусі партыі.

12.12.2007

Расколу ня будзе, менавіта з той прычыны, пра якую я гаварыў – партыя ідэйная. Могуць быць больш здатныя або менш здатныя кіраўнікі, у нас мэханізм абсалютна дэмакратычны, мы – самая дэмакратычная партыя ў сваім унутраным жыцьці, і калі нават нейкае рашэньне па выбарах будзе памылковае, яго можна выправіць і палепшыць сытуацыю. Так што пытаньне пра раскол не стаіць, як не стаіць пытаньне, за што мы змагаемся – за Беларусь ці яшчэ за што-небудзь.


Імя:: Іосіф Клямята Горад:: Віцебск
12.12.2007 11:32

Шчыра вітаю Вас напасадзе старшыні БНФ. На мой погляд. Вам, як і іншым дэмакратычным партыям, трэба сур'ёзна заняцца сродкамі інфармацыі насельніцтва. Іх вельмі мала і з мізэрнымі накладамі. Было б ня лішнім, каб сябры партыі арганізавалі падпіску на газэты "Народная воля", "Наша Ніва" і іншыя.

12.12.2007

Я – за тое, каб партыя актыўна ўдзельнічала ў прапагандзе названых выданьняў. Гэта важны момант дзейнасьці. Я думаю, што так і рабілася, ці можа рабілася неэфэктыўна. Гэтае пытаньне мы разгледзім спэцыяльна.


Імя:: Ігар Горад:: Званок на Свабоду
12.12.2007 11:36

Прывітаньне, спадар Баршчэўскі! Ці праіснуе партыя БНФ праз два гады пасьля паўторных выбараў. Вялікі дзякуй.

12.12.2007

Партыя БНФ – партыя ідэйная, яна грунтуецца не на пэрсаналіях, а не на ідэях, і таму яна будзе існаваць ужо як мінімум столькі, колькі будзе існаваць пагроза незалежнасьці Беларусі. А гэта пагроза будзе існаваць, на жаль, яшчэ не адно дзесяцігодзьдзе.


Імя:: Иван Горад:: Менск
12.12.2007 12:06

Не так давно на форумах tut.by обсужадалась тема встретить Новый год на площади. Предлагается, чтобы оппозиция собралась 31.12.2007 в 23.30 или 01.01.2008 в 1 час ночи на Октябрьской площади под бело-красно-белыми флагами и лидеры оппозиции поздравили Беларуский народ с Новым годом. Как Вам эта идея? Неужели Лукашенко станет на новый год разгонять людей? Это ж юудет позор на весь мир, разгон 100 тысяч человек с площади.

12.12.2007

Любая такая прапанова пасылаецца не на онлайн-канфэрэнцыю, любыя прапановы такога кшталту трэба арганізоўваць. Ёсьць магчымасьць зьвярнуцца да адпаведных структураў і спакойна гэта ўсё адпрацаваць. Я, напрыклад, не прыхільнік таго, каб палітызаваць Новы Год, наш народ гэта не зразумее, у гэты дзень, у гэтую ноч ён хоча адпачыць ад усялякай палітыкі. Дарэчы, на жаль, ня толькі ў гэты дзень.


Імя:: Oberst Горад:: Менск
12.12.2007 12:12

Спадар Лявон! Чым, на Ваш погляд, тлумачыцца тое, што добрая частка сяброў ПБНФ увайшла ў фракцыю "Рэгіёны за свабоду" на апошнім кангрэсе? Ці ня тым, што інтарэсы партыяў (і ПБНФ у прыватнасьці)на гэтым этапе увайшлі ў супярэчнасьць зь інтарэсамі нацыі (наяўнасьць адзінай ідэалягічнай, структурнай і пэрсакнальнай альтэрнатывы рэжыму без падзелу паводле ідэалягічных прынцыпаў)? Ці Вы лічыце такой альтэрнатывай АДС з сустаршынямі?

12.12.2007

Галоўнае – гэта арганізацыя працы – пад якой шыльдай чалавек працуе, калі ён робіць справу на карысьць Беларусі, такой, якой мы хочам яе бачыць – гэта й ёсьць галоўны крытэр. Але я – за яснасьць, я павінен ведаць, на каго я магу разьлічваць у сваёй працы, што чалавек выканае гэтую працу, а на каго я не магу разьлічваць, бо ён аддасьць прыярытэт іншаму чалавеку. Тут усё вельмі проста: я – за гранічную яснасьць і празрыстасьць адносін і з АДС, і з рухам сп. Мілінкевіча, і яны ўжо ведаюць гэтую маю лінію.


Імя:: Scooter
12.12.2007 12:15

Ці будзеце Вы, сп. Баршчэўскі, намагацца зьменаў у Статуце ПБНФ, каб для абраньня старшыні была неабходна простая большасьць галасоў, а не 50%+1 голас дэлегатаў зьезду? І што тады рабіць, калі нягледзячы на тое, што "за" кагосьці прагаласавала больш чым "за" іншага, тым ня менш "супраць" гэтага кандыдата прагаласавала больш чым "за"?

12.12.2007

Пытаньне статуту – гэта пытаньне заўсёднае, статут трэба мяняць, удасканальваць, і рэглямэнт трэба мяняць. Статут не забараняе ніводную з гэтых мадэляў, проста той рэглямэнт, які быў падрыхтаваны да зьезду, не прадугледжваў некаторыя моманты. Безумоўна, я думаю, што такіх сытуацый у бліжэйшыя 6-8 гадоў больш ня ўзьнікне, што будуць такія калізіі – адзін голас туды, адзін сюды. Думаю, што будуць прапаноўвацца на пасаду старшыні кандыдатуры, якія будуць мець значную пераважную большасьць.


Імя:: Анатоль
12.12.2007 12:53

Вы збіраліся перакласці "Махабхарату". Ці працуеце над гэтым? Выбар гэтага твора не выпадковы? :)

12.12.2007

Я зьбіраўся загітаваць знаўцаў санскрыту на гэтую працу, але гэтыя знаўцы разьехаліся за мяжу, а я сам не лічу сябе гатовым перакладаць “Магабгарату”.