Форум

Аляксей Дзікавіцкі

Радыё Свабода
15.01.2008

Аляксей Дзікавіцкі, нарадзіўся ў 1973 годзе ў Пінску. У 1994-м скончыў Інстытут Сучасных ведаў у Менску па спэцыяльнасьці "эканоміка". Працаваў на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве "Пінскдрэў", у БХК, на Беларускай Свабодзе як карэспандэнт у Пінску, а з 2001 году ў Варшаве. Ад восені 2007 году кіраўнік Аддзелу інфармацыйных праграм "Белсату".

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 48)
 
Імя:: Vaykalaka
15.01.2008 18:27

Chamy ne magchima gljadzec' kanal ci navat njahai neikija pragrami y internece???

15.01.2008

Гл.вышэй


Імя:: Par
15.01.2008 18:51

1. Ці спрабавалі атрымаць акрэдытацыю для журналістаў, якія працуюць у Беларусі? 2. Чаму ў выпусках навінаў часьцяком паведамляецца пра тое, што адбылося ўчора? 3. Ці будзе зьменены фармат навтнаў? Ці зьявяцца вядучыя, аўтарскія рэпартажы альбо надалей "Аб'ектыў" будзе нагадваць Эўраньюз? 4. Ці плянуеце разьмяшчаць тэксты навінаў на сайце каналу?

15.01.2008

1.Пакуль займаемся пытаньнямі, зьвязанымі аз адкрыцьцём бюро ў Беларусі. 2. Тэлебачаньне – не радыё і не інэрнэт-старонка. У такім фармаце, як мы працуем цяпер , ёсьць жалезнае правіла: няма здымкаў, няма інфармацыі. А здымкі мы ўсё ж маем! Здараецца толькі часам, што пазнавата яны прыходзяць, таму навіна застаецца на наступны дзень. 3. Будзе добрая студыя і вельмі сымпатычныя вядоўцы! Аб’ектыў будзе даўжэйшы 4. плянуем ставіць на сайт перадусім відэа і некалькі тэкстаў навінаў.


Імя:: Mikola
15.01.2008 18:54

АСАБІСТА A. Дзікавіцкаму ----------------------------------- Пан Аляксей, ці патрэбен БелСат-у аналітык па Беларусі? Я пэўны час працаваў у Дэпартаманце дзяржбяспекі Летувы па беларускай тэматыцы, цяпер беспрацоўны. Я жыву ў Каунасе, 2 разы засьвечваўся на Форуме у мінулым раку. Мая асабістая кар'ера ў ДДБ Летувы скончылася у 1997 р. раскрыцьцём і нейтралізацыяй спробы замаху на прэзыдэнта РБ у Вільні у 1997 р. перад саммітам прэзыдэнтаў рэгіёну. Пазьней ў Беларусі былі нябожчыкі сярод арганізатараў замаху расейскіх шпіёнаў ("загінуў" гэнэрал КДБ СССР). Прапаную зрабіць па матывам гэтага эпізода адну перадачу "Наш госць" у кантэксце мэтадаў працы беларускіх спэцслужбаў за мяжой і унутры Беларусі.Я перадаваў вам гэтую прапанову праз вашых віленьскіх калег. Мікалай Бірыцкі. E-mail: KTBKNB@Gmail.COM Тэл. + 370-699 35019


Імя:: Vitaut
15.01.2008 19:05

U pragrame Belsat polskia serialy i inshyia pragramy zasnavanyia na polskim materyiale. Ci ne zdaecca Vam, shto kiravnik BELSAT mae i inshuiu metu, spradvechnuiu dla paliakau: pastupovaia palanizacyia belarusau? Vedau , shto va Uzbikistane dla telebachania nezalezhnaga vykarystouvaecca t.zvanaia shpionskaia tekhnika. Ci budze u vas magchymasc mec analagichnuiu techniku menavita dla zbirania navin, ci pracuie hto nad prystasavannem videa z mabilnykh telefonau? Vam ne daiuc i ne daduc u Belarusi zdymac . Dziakui. Pospekhau u stvarenni infarmacyi dla demakratyzacyi nekhliamiazhnykh belarusau.

15.01.2008

Вітаўт, калі б я так думаў, дык не працаваў бы тут. Спадзяюся, што шпіёнская тэхніка нам не спатрэбіцца. На здымкі гледачоў з мабільнікаў – чакаем! abjektyu@belsat.eu (будзе актыўны праз пару дзён).


Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
15.01.2008 19:54

Ці будзе вяшчаць Белсат у звычайным эфіры з сумежных дзяржаў?

15.01.2008

Не.


Імя:: Сяржук
15.01.2008 20:37

Андрэй, як Вы ставіцеся да таго, што на Беларусі, паводле Interfax, забаранілі прадаваць у віртуальных sexshopax прадукцыю садамаза (плеткі, кайданы і інш)?

15.01.2008

Ой, Сяржук, гэта, мяркую, сур’ёзны ўдар для мільёнаў нашых суайчыньнікаў! Сёньня паставім першай навіной, калі дасьцё камэнтар на камэру :-)


Імя:: neznajomy
15.01.2008 22:03

1. Czamu menawita Wy -ne prafesijanal u zurnalistycy, zaniali geta welmi waznaje dla kanala stanowiszcza - kiraunika addzelu infarmacyji? I szto ci chto Wam peraszkadzaje zrabic jago bolsz prafesijnym, nebanalnym i cikawym?

15.01.2008

Я ў журналістыцы ўжо 12 гадоў і, спадзяюся, што досьведу крыху за гэты час назьбіраў. Паспрабаваць заняць гэтую пасаду можаце і вы – ніхто не перашкаджае. Зрабіць больш цікавымі выпускі навінаў мы намагаемся кожны дзень.


Імя:: Уладзімір Горад:: Брэст
15.01.2008 22:30

Аляксей, прывітанне Вам! Я пакуль не задаволены Вашым каналам, хаця глядзеў яго толькі адзін раз, бо АСТРУ не прымаю. Цалкам згодзен з ацэнкай Вашых першых перадач, якая была надрукавана у Белгазэце і лічу, што Вы зрабілі памылкі, пачаўшы трансляцыю праз Астру па-першае, і па- другое, не падрыхтаваўшы тэхнічна ўсе. Таму мае пытанні такія: 1.Ці згодны Вы з артыкулам ў Белгазэце і што скажаце ў адказ? 2.Калі ўбачым Белсат на Сірыусе І калі нармальна запрацуе Ваш сайт? Са спадарожнікам праблемы яшчэ можна разумець, а праблемы з сайтам незразумелыя, павучыцеся хоць бы у ''Свабоды'' 3. Калі няма што перадаваць, няма магчыма яшчэ патрэбнай колькасці праграм, то перадавалі хоць бы якую застаўку, напрыклад, выяву бел-чырвона- белага сцяга пад сучасную музыку, каб гледачы хоць бы знайшлі Ваш канал, магчыма каму спатрэбіцца і талерку пакруціць, і прыемней жа гэта зрабіць у светлы час cутак.Тым больш, што многія каналы пачынаюць працу ў так званым "теставым рэжыме". 4Можа Вам патрэбны тэхнічныя спецыялісты? Ці іншыя працаўнікі? Есць яшчэ шэраг пытанняў, але буду ўдзячны, калі адкажаце хоць на гэтыя, да пабачэння.

15.01.2008

Думаю, цяжка сфармаваць нейкае меркаваньне пра канал, глядзеўшы яго адзін раз. Гэта тычыцца і матар’ялу ва ўзгаданай вамі газэце. Пра спадарожнік і сайт – гл.вышэй. Тэхнічныя супрацоўнікі, наколькі я ведаю, не патрэбныя, прынамсі на дадзены момант. Ужо цяпер 6 гадзінаў этэру, будзе больш – застаўкі, спадзяюся, не спатрэбяцца.


Імя:: Алякс
15.01.2008 22:41

Ну дык калі забачым гэты "Белсат" у інтэрнэце?

15.01.2008

Гл.раней


Імя:: Зміцер
15.01.2008 23:22

1. дата пачатку вяшчання са спадарожніка "Сірыюс" і тэхнічныя параметры? 2. як можна дасылаць адзнятыя матэрыялы? Дзякуй!

15.01.2008

Даты дакладнай няма пакуль. Дамова паміж нашым каналам і фірмай, у якой мы выкупляем месца на спадарожніку, знаходзіцца на этапе канчатковага узгадненьня. Спадзяемся, што пяройдзем як мага хутчэй на Sirius. Матар’ялы чакаем! Можна дасылаць цікавыя здымкі (перадусім для навінаў) на мэйл abjektyu@belsat.eu (будзе актыўны праз пару дзён, разам са старонкай).


Імя:: Ілля
15.01.2008 23:23

1. Калі будзе пашырэнне эфір да 16 гадзін?

15.01.2008

Пакуль пашырыўся этэр да 6 гадзінаў, гэта таксама нямала – дайце нам крыху часу.


Імя:: Ілля
15.01.2008 23:23

2. Калі запрацуе сайт? Абавязкова зрабіце форум і апросы.

15.01.2008

Кажуць калегі з тэхнічнага аддзелу, што цягам бліжэйшых дзён.


Імя:: Ілля
15.01.2008 23:23

3. Ёсць лі планы па інфармацыйнай кампаніі ў Беларусі?

15.01.2008

Пляны ёсьць і яны ажыцьцяўляюцца, наколькі я ведаю.


Імя:: Ілля
15.01.2008 23:24

4. Ці прагляджаваецца як-небудзь ацэнка каналу сярод людзей (напрыклад на тых жа форумах ТУТа?

15.01.2008

Калегі глядзяць часам. Я – вельмі рэдка. Часу няма, нажаль.


Імя:: Ілля
15.01.2008 23:24

5. Калі Саша і Сірожа пачнуць рабіць свае перадачы менавіта для Белсата?

15.01.2008

Ужо робяць. Будзе супэр! Варта пачакаць.


Імя:: Zmicier
16.01.2008 00:03

Sp. Dzikavicki, jak Vy lic^ycie, kolki sapraudnyh palituciekac^ou, zyvie na emigracyi? Kali nad Bielarussju zalunaje biel- c^yrvona-biely scjag, ja vjarnusja na Bielarus, a Vy? Zyvie Bielarus!

15.01.2008

Ня ведаю, спадар Зьміцер! Але сярод іх напэўна ёсьць шмат сапраўдных патрыётаў, а ня толькі эканамічныя імігранты. Выехаць ці застацца і прычыны прыняцьця таго ці іншага рашэньня – справа асабістая кожнага чалавека. Так як і зь вяртаньнем. Я думаю, што вярнуся.


Імя:: ZV Горад:: Варшава
16.01.2008 00:11

Усё ж такі ці ёсьць яшчэ магчымасьць патрапіць у грона супрацоўнікаў каналу альбо інфармацыйнай рэдакцыі, ці надалей пераважаючым для Вас з'яўляецца вялікая вядомасьць чалавека ў апазыцыйным асяроддзі? Проста вялікага жаданьня несьці карысьць дзеля агульнай справы не дастаткова?

15.01.2008

Вось зьдзівілі вы мяне! Першы раз чую, што галоўнае для Рэдакцыі інфармацыйных праграм, каб чалавека, які будзе там працаваць, ведалі ў апазыцыйным асяродзьдзі! Я асабіста фармаваў калектыў, але пра такое патрабаваньне нічога ня ведаю. Нашай рэдакцыі пакуль не патрэбныя людзі, але CV можна дасылаць – канал разьвіваецца. Мэйл агульны : info@belsat.eu (працуе ўжо), нашай рэдакцыі: abjektyu@belsat.eu (будзе актыўны праз пару дзён).


Імя:: Jozef_Joco Горад:: Pinsk
16.01.2008 00:29

Witam Alexej Jak chutka, mahczyma budze gliadziec telekanal Belsat va rezymu On-line praz internet??? Z pavagaj z Pinsku

15.01.2008

Вітаю землякоў! Пакуль ня ведаю. Спрабуем цяпер штодзённа (праз 10-15 хвілінаў пасьля выхаду ў этэр) зьмяшчаць на старонцы прынамсі “Аб’ектыў” – нашую інфармацыйную праграму. Павінна днямі ўжо быць гэта там. Як атрымаецца, пойдзем далей.


Імя:: марыя Горад:: магилеу
16.01.2008 00:30

падскажыце.на яких частотах будзе вяшчаць белсат на сириусе.дзякуй.

15.01.2008

Сачыце, калі ласка, за нашай старонкай. Калі пяройдзем на Sirius, там будуць падзрабязныя інструкцыі.


Імя:: Iван Горад:: Карэя
16.01.2008 01:55

1. Спадабаліся дакументальныя стужкі: Госціца, Пішчалаўскі замак. Гэта толькі тое, што я глядзеў праз ітнэрнет. Мабыць ёсць і іншыя але да інтэрнету яны не дайшлі. Параіў бы я вам больш рабіць вось такіх вось дакументальных, гістарычных ды культурных стужак. У меншай ступені пра палітыку і больш пра людзей, пра беларусаў. 2. У ЖЖ існуе суполка belsat_by, зразумела, што гэта неафицыйная суполка, але ж. Зараз інтэрнет становіцца самым моцным сродкам інфармацыі, можа на Беларусі гэта пакуль не зусім так, то на захадзе гэта так, і ў нас будзе. Таму хачу вам сказаць, што трэба выкарыстоўваць інет на "ўсю катушку", у тым ліку і суполку ў ЖЖ belsat_by, выкладваць відэа, каметаваць, рабіць нейкія анонсы. Дзякуй.

15.01.2008

У інтэрнэце поўна нашых праграм – і навінаў і кліпаў і музычных перадачаў. Людзі самі аператыўна выстаўляюць гэта ў інтэрнэт – дзякуй ім за гэта! Што да нашай старонкі, дык спрабуем цяпер штодзённа – праз 10-15 хвілінаў пасьля выхаду ў этэр - зьмяшчаць на старонцы прынамсі “Аб’ектыў” – нашую інфармацыйную праграму. Павінна днямі ўжо быць гэта там. Як атрымаецца, пойдзем далей.

Камэнтары 1-20 (з 48)