Форум

Аляксандар Мілінкевіч


10.10.2007 13:00

У сераду 10 кастрычніка а 13-ай гадзіне паводле менскага часу на вэб-сайце Свабоды адбылася он-лайн канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам.

Аляксандар Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000). У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.

Ініцыятар руху “За свабоду”, якому адмоўлена ў рэгістрацыі.

Выступаючы ў празе на прадстаўнічай сустрэчы FORUM 2000, Аляксандар Мілінкевіч зазначыў, што савецкая спадчына надалей пакідае людзей у Беларусі дэмаралізаванымі, але дух свабоды жыве, асабліва сярод моладзі. 2006 год зьмяніў сытуацыю, людзі адчулі надзею і працягваюць выходзіць на вуліцы, каб наблізіцца да Эўропы. А. Мілінкевіч сказаў, што “свабода – гэта гонар, свабода – гэта адказнасьць перад Богам”. Ён заклікаў дапамагчы свабодзе ў Беларусі – “не пераносіць да нас вашу свабоду, а дапамагчы будаваць нашу”.

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-14 (з 14)
 
Імя:: Ананім
08.10.2007 23:32

добры дзень спадар Алесь! а працаваў як валянтэр у вашай камандзе на мінулых прэзідэнцкім выбарах, і подпісы збіралі, і агітацыяй займаліся. Я пасля выбараў з'ехаў на стажыроўку за мяжу і толькі зараз вярнуўся, я б хацеў папрацаваць падчас намтупных парламэнціх выбараў, ці будуць прадстаўнікі вашага штабу влучацца кандыдатамі ў дэпутаты.Ці будзе байкот?

10.10.2007

У нас ёсьць розныя сцэнары. Галоўнае – гуляць не па іх правілах, а па нашых. Нам вельмі неабходная дапамога такіх людзей, як Вы. Прапаную зьвязацца праз свой сайт.


Імя:: Ананім
08.10.2007 23:54

Уважаемый Александр! 1. Каким будет Ваше участие в Европейском и Социальных маршах? 2. Насколько вы знаете ещё до выборов существовала компания "За свабоду", которая активно вас поддерживала. Так зачем создавать рух "За свабоду", если уже аналогичная сетка существует? 3. Когда будет окончена работа над сайтом milinkevich.org? 4. Ваш прогноз о политическо-экономической ситуации в стране на ближайший год. Спасибо

10.10.2007

Я вырашыў сканцэнтравацца на Эўрапэйскім маршы, бо калі мы абярэм шлях у Эўропу, то і дабрабыт у нас зьявіцца.

Рух “За Свабоду” – гэта працяг той удалай кампаніі, і ён дазволіць яшчэ больш пашырыць сетку арганізацый, што нас падтрымліваюць, і далучыць асобных актывістаў.

Сайт фактычна гатовы. Спадзяюся, днямі пачне працу. Там прадугледжаныя інтэрактыўныя кантакты. Спадзяюся на дыялёг з Вамі.

Экспэрты лічаць, што сытуацыя будзе пагаршаццца, бо беларуская эканоміке нерэфармаваная, і неканкурэнтназдольная. Неабходна яе лібэралізацыя, і дэмакратызацыя ў грамадзтве. Улада не змагла скарыстацца на працягу 10 год з танных нафты і газу, каб мадэрнізаваць эканоміку.


Імя:: Ананім
09.10.2007 09:12

Вы зараз ствараеце “Савет еўрапейскай інтэграцыі” і сабралі на першы сход людзей з розных партый і з рознымі думкамі. Ці не адмоўна гэта адаб'ецца ў працы "СЕО"?


Імя:: Ананім
09.10.2007 10:52

Добры Дзень, спадар Аляксандр. Заўсёды быў Вашым прыхільнікам, падабаліся Вашыя паводзіны, мова, рэакцыя на падзеі. Але апошнім часам проста ўражваюць Вашыя каментары. Скажыце, калі ласка хто іх Вам піша? Ці гэта праблемы з камандай? Я чуў, што ад Вас пачынаюць сыходзіць адукаваныя людзі. З павагай, Юрась Андрусевіч

10.10.2007

Я разумею, што ня ўсе мае камэнтары могуць падабацца. У нас з Вамі могуць быць розныя думкі. У мяне добрая маладая прафэсійная каманда, і я ёй давяраю. Давайце падыскутуем на маім інтэрнэт-сайце.


Імя:: Ананім
09.10.2007 11:37

Прывiтанне Аляксандр Уладзiмiравiч! Па дадзеных арганізацыі за інфармацыйныя тэхналогіі і інавацыі (ITIF) Беларускі інтэрнэт зараз самы дарагі ў свеце. Для параўнання: у Расеі інтэрнэт танней нашага ў 300 раз, а ў Японіі ў 3,5 тысячы (!), у Еўропе прыкладна такая ж сітуацыя. Белтэлекам тлумчыць ГЭТА фінансаваннем нейкіх "сацыяльных праграм"... У сувязі з гэтым у мяне да вас 2 пытання: 1) Як зменіцца сітуацыя пасля прыходу вашай каманды да ўлады? 2) Хто адкажа за Белтелекамаўскi рэкет і нахабны ТАТАЛЬНЫ кантроль над карыстальнікамі (парушэнне прыватнасці, цэнзуру, праслухоўванне тэлефонаў і т.п.)? Cетку зараз практычна перадалі ў карыстанне КДБ.! Чаму апазіцыя якая рэгулярна складае спісы "невыязных" абыходзіць бокам гэтую сферу? Дыктатура - гэта не толькі працаўнікі праваахоўных і судовых органаў... З павагай, Снежны Чалавек.

10.10.2007

Сытуацыя з Інтэрнэтам абавязкова зьменіцца на лепшае, бо ня будзе манаполіі дзяржавы і будзе канкурэнцыя правайдэраў.

Я не прыхільнік паляваньня на вядзьмарак, але ўсе тыя, хто парушае сёньня закон, панясуць адказнасьць. Абяцаю цьвёрда.


Імя:: Ананім
09.10.2007 13:11

Спадар Аляксандар!Дзень добры! Як Вы ўвогуле ставіцеся да тых беларусаў, якія маюць самасьвядомасьць,ужо не маладыя, якія памятаюць як жылося за часоў "саветаў" і ведаюць як людзі жывуць на захадзе, не уваходзяць у палітычныя рухі, працуюць, выкарыстоўваючы гэта, робяць усё магчымае, каб чымсьці дапамагчы актывістам у іх змаганьні за Будучыню. Ці не здаецца Вам, што пра іх апазыцыя ўвогуле ня хоча ведаць, не кажучы пра тое, што яны Ваш электарат.

10.10.2007

...


Імя:: Ананім
09.10.2007 13:12

Але такіх нават сярод чыноўнікаў, ніжэйшага альбо сярэднягя ўзроўню, зашмат.Ці зьбіраецеся іх выкарыстоўваць - здаецца што нейкая справа на іх месцах працы магчыма параўнальна да выхаду на плошчу,альбо распаўсюджваньня ўлёткаў, а пасьледствы могуць быць нават большыя і не па адміністрацыйным кодаксе-Вы ж ведаеце,што калі каго-небудзь зь чыноўнікаў падазраюць у нелаяльнасьці ўладзе, дык адразу шукаюць на яго нешта на працы і вынікі гэткага пошуку нашмат больш вялікія ў параўнаньні зь маладзёвымі затрымкамі,ня гледзячы на тое,што тое,што робіць моладзь таксама вельмі важка(прыгадайце Казуліна,Клімава,Скрабца...)

10.10.2007

...


Імя:: Ананім
09.10.2007 13:13

Яны ўсёй массай(чыноўнікі) не карупцыянеры,як гэта можа падацца,гэта дзяржава зараз такая, й вышэйшая ўлада сама распачынае гэткую карупцыю,а потым, атрымаўшы што было патрэбна, зь ёй змагаецца,караючы чыноўнікаў! Нам таксама трэба будучыня!!!

10.10.2007

У мяне няма фобіі супраць чыноўнікаў. Сярод іх вельмі шмат прафэсыйных і сумленных людзей. Яны маюць усе шанцы, каб застацца ва ўладзе і разам з намі будаваць новую Беларусь.


Імя:: Ананім
09.10.2007 13:27

Сп. Мілінкевіч, дзякуй за Вашую працу! Мяне цікавіць, што будзе зь візамі ў суседнія краіны. Няўжо "жалезная заслона"?

10.10.2007

Я і мае калегі па дэмсілах робім усё магчымае, каб візы былі таннейшыя. Напрыклад, два апошнія дні размаўляў аб гэтым з міністрамі замежных і ўнутраных справаў Чэхіі. Яны разумеюць гэтую праблему і спрабуюць яе разам з намі вырашыць. Вельмі важна, каб улада пачала дзейнічаць разам з намі, у інтарэсах народа. Мы ня можам дазволіць увесьці новую “бэрлінскую сьцяну”. Веру, што шанцы – ёсьць.


Імя:: Ананім
10.10.2007 09:01

Прывітаньне! Мне падаецца, што Эўрапейскі марш не зусім адэкватны часу. На дадзеным гістарычным этапе абсалютна бесперспектыўны. Лукашэнка будзе правіць яшчэ пару тэрмінаў. Эўрапейскі марш – гэта спроба паказаць фундатарам, што выдзеленыя гранты не былі змарнаваныя дарма. Хто галаву мае, той гэта разумее. Найбольш перспектыўна, мне падаецца, – апазіцыя павінна ўзначаліць прадпрымальніцкі рух. Узняць сьцяг. Зараз гэта больш актуальна. ПУПы (унітарныя прадпрыемствы) 95% прадпрымальнікаў не пацягнуць і ўвогуле ствараць не будуць. Аднак, дзяржава кажа: “Прысуд канчатковы і абмеркаваньню не падлягае. Зваротнай дарогі няма!”. Аднак і тут не ўсе прадпрымальнікі разумеюць, – з гэтым яшчэ не сутыкаліся,– што стварыўшы ПУП дадуць потым 2 калгасы ў прыдачу і будуць даіць на розныя фэсты. Праўдападобна, перад дзвярыма эканамічнага крызісу, дзяржава захацела загнаць усіх, хто не з прэзыдэнтам, у ПУПы. Вось тут – перспектыва! Так і бацьку разам можна заваліць. Уладзімір.

10.10.2007

Беларусь сёньня вырашае пытаньне цывілізацыйнага выбару. І тэма руху ў Эўропу – надзвычай актуальная. Без такога выбару прадпрымальнікі будуць зьнішчаныя, і грамадзянскія свабоды – таксама. Я заклікаю ўсіх прадпрымальнікаў прыйсьці на ДАЗВОЛЕНЫ “Эўрапэйскі шлях”, бо гэта таксама спосаб вырашэньня іх праблемаў. Мы мусім быць разам!


Імя:: Ананім
10.10.2007 09:20

Александр Николаевич какое ваше отношение к Зянону Пазьняку сейчас, когда он вас обвиняет в проросийскости? Разговаривали вы с ним когда либо лично?

10.10.2007

Адносіны нармальныя. Я не прымаю гэтага абвінавачваньня. Мы зь ім знаёмыя даўно, і шмат дыскутавалі. Хаця ў апошні час не сустракаліся.


Імя:: Ананім
10.10.2007 09:56

Аляксандр Уладзіміравіч, Вы абяцалі паспрабаваць знайсці паразуменьне з Вінцуком Вячоркам. Што перашкаджае вашаму дыялогу? Як Вы ставіцеся да магчымага новага расколу партыі БНФ (маецца на ўвазе канфлікт паміж Вячоркам і Міхалевічам)

10.10.2007

З Вінцуком у нас адносіны не папсаваныя, хаця ёсьць розныя погляды на стратэгію дэмакратычных сілаў. Я не маю маральнага права ўплываць на выбары, якія маюць адбыцца ў БНФ, і лічу, што актывісты самі будуць рабіць вой выбар. Усе прэтэндэнты, з майго пункту гледжаньня – дастойныя людзі.


Імя:: Ананім
10.10.2007 10:02

Dobryj dzien shanouny spadar Aliaksandar. Ci nia lichycie Vy, shto Vashyja dziejanni nanosiac shkodu usej sprawie apazicyji? I jashche adno nakont ruhi "Za svabodu", urazhanie skladajecca, shto geta chargowaja fikcyja dziejnasci i vyciagvannie grishaj z Zahadu? Dziakuj.

10.10.2007

Не, я так не лічу. Галоўная мэта руху “За Свабоду” – гэта аб’яднаць у дзеяньні максымальную колькасьць прыхільнікаў волі, і выйсьці за рамкі выключна партыйнай кааліцыі. Тыя, хто мяне добра ведаюць, “грантасмокам” – ня лічаць.


Імя:: Ананім
10.10.2007 10:14

Добры дзень, Аляксандар Уладзіміравіч! Віншую з узнагародай! Ад мяне не зусім пытаньне, але цэлая праблема. (Зразумела, што шляхі яе вырашэньне не на старонках форума). Але тут, на форуме Свабоды, хацелася б пачуць Вашыя думкі на гэты конт. А калі справа дойдзе да дзеяньняў, я - як і тысячы студэнтаў - гатовыя будзем падтрымаць і працаваць. Наступная праблема, на мой погляд, адна з галоўных, якая павінна быць вырашана дэмакратынымі сіламі, ці Рухам у прыватнасьці. Я маю на ўвазе студэнцкую тэму. Трэба нешта рабіць, каб не толькі нават абудзіць неабароненую студэнцкую грамаду (сухімі клічамі да дэмакратыі і свабоды можна зачапіць толькі адзінкі), а стаць бліжэй і даступнее студэнцаму асяродзьдзю. ЗБС, Студфармат (гэта такія студэнцкія аб'яднаньні) нешматлікія, бо даволі далёкія студэнтам. Думаю, ня трэба тлумачыць, якую моц ўяўляе зь сябе студэнцтва. Толькі ў тым выпадку, канешне, калі яно ўсьведамляе сябе тою сілаю. Маё галоўнае пытаньне да Вас: Як беларускім дэмакратам (назаву нас усіх так) стаць бліжэй беларускаму (не па мове ці глыбока асэнсаванай нацыянальнай прыналежнасьці, але па паходжаньні і грамадзянству) студэнту? Юрась Алейнік, сёлета выключаны з Акадэміі кіраваньня студэнт (yuras2006@gmail.com).

10.10.2007

Моладзь і студэнты -- галоўная сіла пераўтварэньня ў любой краіне. За вамі – будучыня, і каму, як ня вам, яе набліжаць. Я ўпэўнены, што мы будзем павялічваць наш уплыў на студэнцкае асяродзьдзе, але самае галоўнае – гэта ваша самаарганізацыя, якой мы гатовыя спрыяць. Прапаную сустрэцца і абмеркаваць пытаньне.

Камэнтары 1-14 (з 14)