Форум

Валянцін Мацкевіч


08.08.2007 13:00

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з эканамічным аналітыкам Валянцінам Мацкевічам. Тэма -- ці фатальная для Беларусі энэргетычная залежнасьць?

Валянцін Мацкевіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў Чашніках, што на Віцебшчыне. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Працаваў у будаўнічых арганізацыях і ў энэргетычнай сыстэме, у Дзяржаўным камітэце нафтапрадуктаў і да 2004 году – у міністэрстве энэргетыкі Рэспублікі Беларусь.

Валянцін Мацкевіч: "Беларускі ўрад патрапіў у пастку", 01.08.2007

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
 
Імя:: Ананім
07.08.2007 13:06

Ходзяць чуткi, што быццам бы ў гэтым месяцы будзе абвал беларускага рубля? Ваш камэнтар. Сяргей, Узда

08.08.2007

Рост цэнаў і зьніжэньне пакупной здольнасьці беларускага рубля павінна было адбыцца напачатку года пасьля росту кошту прыроднага газу болей як у 2 разы. Перад тым, каб далей адказаць на гэтае пытанне, мы павінны ўсьвядоміць, зь якім урадам мы маем справу, ці дакладней, хто кіруе і зь якіх меркаванняў прымаюцца рашэньні? Таму што, ад адказу на гэтае пытаньне залежыць і адказ на Вашае пытаньне, сп.Сяргей.

Па тым, як Белтрансгаз паўгода аплочваў толькі 55% кошту спажываемага прыроднага газу, а неаплочаны запісвалі ў пазыку і адразу набегла 460 млн.даляраў пазыкі – я кажу: гэта поўная бязглузьдзіца. І ня трэба казаць што гэта малыя грошы для нашай эканомікі! Гэта вялікія грошы для Беларусі. Для параўнання я Вам скажу, што на 1 студзеня 2001 г. запазычаннасьць за газ складала 151 млн.дал., на 1 студзеня 2002 г. – 226 млн.дал., на 1 студзеня 2003 г. – 172 млн.дал. і гэта лічылася шмат. Газпрам таксама зьніжаў пастаўкі газу. Праўда, было за часамі Кебіча і раньняга Лукашэнкі па 1 млрд.дал. запазычанасьці за год. Але тады падпісваліся “нулявыя варыянты” і Беларусь вельмі хутка пазбавілася сумеснай маёмасьці за межамі, прыналежнай кампенсацыі за сумесны ваенны і рыбалоўны флот, аружэйны плутоній, які куплялі ЗША ў Расеі пасьля скарачэньня стратэгічных узбраеньняў.

Інфляцыя тады складала пад 1000% і болей ў год. Па ўсім відаць на гэты 1 млрд.даляраў і зараз нацэліліся Лукашэнка і ўрад. Канешне, пазыка пазыцы -- розьня. І вялікая пазыка не абавязкова адразу вядзе да інфляцыі – росту цэнаў і зьніжэння пакупной здольнасьці беларускага рубля. Але адкладваць “на потым” рашэньні, якія павінны вырашацца сеньня? А якім чынам разлічвацца потым, калі ўсе будзе праедзена?

Таму мяркую, што адказ ляжыць у палітычнай сфэры. Імклівы рост цэнаў не жадае дапусціць Лукашэнка. Таму што кароль аказаўся голы. І так званы “беларускі эканамічны цуд” аказаўся пустой балбатней. Але Лукашэнка, калі б быў моцны, ен бы пайшоў на нармальнаму, дыктаванаму эканамічнай навукай шляху. А не ідзе ен на гэтыя крокі таму, што ягоная палітычная база у 2007 годзе вельмі моцна звузілася. Па тым, якія чысткі ен праводзіць у вышэйшага чынавенства, сілавых структурах, наганяе страх на бізнэсоўцаў, “выкрывае шпіенаў”, кідае маладых актывістаў у турмы, я раблю выснову – стварылася “рэвалюцыйная сітуацыя”. Памятаеце: вярхі ня могуць кіраваць па-новаму, нізы ня хочуць жыць па-стараму. Лукашэнка гэта добра вывучыў у сваіх палітпрасветвучэльнях і спрабуе утаймаваць усе грамадства сваімі “прэданнымі” адфільтраванымі кадрамі.

На гэты раз грамадства павінна не паддацца, трэба супраціўляцца. Разам.

Калі сыходзіць з выкладзенай логіцы, тады адказ на Вашае простае пытанне будзе – так павінна быць. Але як будзе, залежыць ад нас, калі мы ня проста назіральнікі.


Імя:: Ананім
07.08.2007 13:07

Як зьберагчы беларускiя рублi? Куды лепш iх укласьцi? Антон, Вялейка

08.08.2007

Рост цэнаў і абясцэньваньне беларускага рубля непазьбежныя, сп.Антон. Гэта многія зразумелі, таму назіраецца вялікі попыт на нерухомасць. У першаю чаргу – гэта жыльле. Адсюль – рост кошту жыльля. Ну і, канешне, зберажэнне грошаў у замежнай валюце – даляры, эўра.


Імя:: Ананім
07.08.2007 13:41

Спадар Мацкевіч, Японія ня мае сваіх радовішчаў нафты і газу, але жыве цудоўна. Венесуэла багатая нафтай, але народ там у жабрацтве. Калі ўжо да нашых кіраўнікоў дойдзе, што дабрабыт вызначаецца зусім не ўглевадародамі?

08.08.2007

На словах кіраўніцтва гэта разумее. І час ад часу праз размовы пра каткі, газ і нафту праскользвае тэма высокатэхналягічнай прадукцыі. А на справе мала чаго зроблена за 16 гадоў незалежнасьці для пераўтварэньня нашай эканомікі ў сучасную эўрапэйскую канкурэнтаздольную. Указамі такую прадукцыю не вырабіш. На сучасную тэхналогію трэба вялікія грошы. А дамаўляцца і гуляць па прынятых у цывілізаваным свеце правілах сенняшнее кіраўніцтва так і не навучылася.


Імя:: Ананім
07.08.2007 16:22

Ці рэальна вярнуцца да ідэі Пазьняка пра Баліа-Чарнаморскі саюз уключна з калектарам ? Фактычна, Украіна, Польшча і Балтыя ўжо рэалізоўваюць гэтую ідэю Пазьняка, але без Беларусі.

08.08.2007

Сеньняшняе кіраўніцтва ня здольнае дамаўляцца ня толькі са старымі дэмакратыямі, але і з бліжнімі суседзямі. Гэтае супрацоўніцтва можа быць наладжана дэмакратычным урадам, зацікаўленным ня тым, як усядзець на кіруючым крэсле, а для якога інтарэсы народа не пустыя словы, а вышэйшы сэнс працы.

У гэтым годзе пра ідэю Чарнаморска-Балтыйскага рэверсыўнага нафтапровада кіраўніцтва ўспомніла праз 15 гадоў. Але згублена шмат часу. Сеньня рэалізацыя гэтай ідэі магчыма часткова, толькі для забяспячэньня патрэб беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. А ідэя была -- атрымаць каспійскую нафту ня толькі для сябе, а стварыць транзытны шлях на Эўропу. Але ўжо падпісаны дамовы, што гэтая нафта пойдзе праз Украіну на Румынію і далей у Эўропу. Беларусь аказалася ў баку і адзін на адзін з расейскім нафтавым шантажом. Дарэчы, ідэя нафтавага калектару належыць Станіславу Гусаку – выдатнаму палітыку, які ў свой час уваходзіў у каманду Пазьняка на выбарах 1994 году і ў склад Ценевага кабінэту БНФ. Ен па прафесіі – энэргетык і я разам зь ім працаваў.


Імя:: Ананім
07.08.2007 17:20

Што будзе, калі ў выніку газпромаўскай палітыкі шантажу ў Еўропе пачнуць спажываць не расейскі газ, а паўночны? Беларусь згубіць статус транзытнай краіны? Як гэта адаб’еца на эканоміцы?

08.08.2007

Рэаліі такія, што патрэбы эўрапэйскіх краінаў у энэрганосьбітах вялікія і яны ўсё болей узрастаюць. Хаця тая ж Нямеччына сяньня спажывае газ ня толькі расейскі. Расейскі газ складае 37% спажываньня Нямеччыныі. Але ж працягваецца будаўніцтва газапроваду па дне Балтыйскага мора “Паўночны паток” у абыход Польшы, Прыбалтыкі і Беларусі. Дарэчы, яго кошт у 3 разы большы, чым па сушы, а значыць і эксплюатацыя даражэйшая ў столькі ж разоў. Расея гуляе ў сваю газаваю і нафтавую гульню з эўрапейскімі краінамі, скупляе газапровады, купляе танкеры для перавозкі звадкаванага прыроднага газу, а потым мае аргумэнты для размовы з эўрапэйскімі краінамі паасобку. А беларускі транзытны рэсурс, і выгоды нашага гэаграфічнага становішча могуць аказацца незапатрбаванымі. Але ж треба працаваць з Эўропай, а не насіцца па Венесуэлах


Імя:: Ананім
08.08.2007 09:56

Вы долгое время работали в правительственных структурах. Скажите, есть ли в белорусском правительстве люди, которые способны мыслить стратегически и именно интересами государства, а не в категории "взятка-коттедж-собственный бизнес"? И где эти люди?

08.08.2007

Я нядоўга там папрацаваў - гэта было пасьля абвяшчэньня Лукашэнкам лібэралізацыі эканомікі. І тады мне паступіла прапанова, і я, падумаўшы і ўзважыўшы, вырашыў пайсьці працаваць у Міністэрства энэргетыкі. Працаваў я там кансультантам ва Ўпраўленьні інвэстыцыяў. Праца складалася якраз з кантактаў з супрацоўнікамі Міністэрства эканомікі і іншых ведамстваў. Адмыслоўцы ва ўпраўленчым апараце вельмі прафэсійныя, вельмі падрыхтаваныя, маюць добрую адукацыю. прыватных размовах людзі якраз выяўляюць разуменьне нацыянальнага інтарэсу. Але часам ёсьць мысленьне не маштабамі стратэгічных інтарэсаў, так бы мовіць, недадумваньне да канца тых рашэньняў, якія прымаюцца. Гэта бачна і на газавых праблемах. Апарат прафэсійны, але ёсьць вялікая частка правінцыйшчыкаў (хаця я таксама з правінцыі). Але апарат у цэлым прафэсійны і здольны працаваць. І калі Лукашэнка сабе прыпісвае нейкія эканамічныя дасягненьні – дык я скажу, што яны зробленыя якраз ня ім.


Імя:: Ананім
08.08.2007 10:26

Як Вы мяркуеце, ёсьць альтэрнатыва газу і нафце ў Беларусі???

08.08.2007

Альтэрнатывы няма. Таму што мясцовае паліва (дровы, водныя рэсурсы і г.д.) – гэта, усё ж, ня вырашыць праблему энэргазабесьпячэньня эканомікі. Увогуле, энэргія – як кроў, без яе эканоміка ня здольная працаваць. Ва ўсім сьвеце найбольшае спажываньне энэрганосьбітаў – якраз нафты і газу, для розных краінаў у розных прапорцыях. Для Беларусі газ займае 80 адсоткаў, астатняе – нафтапрадукты. Ёсьць і атамная эрэргетыка, пра якую ідзе сёньня гаворка.

Камэнтары 1-7 (з 7)