Форум

Анатоль Шумчанка


11.07.2007 13:00

У сераду 11 ліпеня у 13 гадзін паводле менскага часу на вэб-сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з адным з лідэраў прадпрымальніцкага руху, старшынём Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам.

Нарадзіўся 21 студзеня 1975 года. Закончыў ПТВ-22, студэнт міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Старшыня Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, якое было створанае прадпрымальнікамі для абароны сваіх правоў.

У інтэрвію Свабодзе Анатоль Шумчанка сказаў: “Днямі выйшаў указ прэзыдэнта нумар 302, па якім індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перайсьці ва ўнітарныя прадпрыемствы. Асаблівасьцю гэтага указу зьяўляецца тое, што юрыдычны адрас трэба будзе рэгістраваць па месцу жыхарства. І самае галоўнае -- уласьнік такога жылога памяшканьня ня можа перашкаджаць правядзеньню праверак, рэвізіяў фінансавай дзейнасьці і г.д. Фактычна, гэта дае магчымасьць кантралюючым ворганам міліцыі, падатковай інспэкцыі, камітэту дзяржкантролю прыходзіць у кватэры і патрабаваць дакумэнты, шукаць тавар і г.д. Калі раней трэба было санкцыю браць у пракурора -- цяпер, калі ласка, ёсьць 302-гі указ. Гэта мы лічым зьдзекам.”

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-12 (з 12)
 
Імя:: Ананім
09.07.2007 21:29

sp shumchanka, kolki u belarusi pradprymalnikau-miljanerau?

11.07.2007

Магу сказаць, што сярод прадпрымальнікаў, якіх прадстаўляем мы, такіх няма. На вялікі жаль. Гаворка ідзе пра прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках. Канкрэтна я б хацеў сказаць, Іхны лік каля 200 тысячаў, разам зь сем’ямі і наёмнымі працаўнікамі – каля мільёну.

На сёньняшні дзень у Беларусі прадпрымальнікаў-мільянэраў не існуе. Бізнэсу як гэткага ў Беларусі сёньня няма. Калі гэтыя мільянэры і ёсьць, то іхныя мільёны ім не належаць. Такім чынам, мільянэраў-прадпрымальнікаў у Беларусі няма.


Імя:: Ананім
09.07.2007 21:31

Pryvitanne vshyvym bloham! trymajcesia!

11.07.2007

Мы не вашывыя блохі, а паўнавартыя грамадзяне нашай краіны, і змагаемся, як можам, прычым робім гэта найлепш з усіх сацыяльных слаёў грамадзтва.

Лукашэнка казаў пра “вашывых блох”, але калі “Пэрспэктыва” праводзіла галадоўку віцебскіх прадпрымальнікаў у 2004 г., ён сказаў, што гэта “нашы людзі” і даў заданьне ураду паехаць і разабрацца. Вось гэтая розьніца – гэта вынік працы “Пэрспэктывы”. Канечне, гэта нямнога, але і нямала.


Імя:: Ананім
09.07.2007 23:15

Пытаньне на аўтаадказьнік Свабоды :Уладзімер Зьвернік, пытаньне да спадара Шумчанкі: “Спадар Шумчанка, асабіста я ня веру Вам і мала Вас паважаю. Падстава для гэтага былі мае асабістыя ўражаньні зімой 2005-га году, калі Вы з прыступак Палаца Рэспублікі нібы-та кіравалі мітынгам прадпрымальнікаў. Спачатку мяне насьцярожыў Ваш штукарскі заклік праз плошчу і сквэр да Лукашэнкі выйсьці на плошчу і вырашыць праблему прадпрымальнікаў. А калі было прынятае рашэньне рушыць калёнай да рэзыдэнцыі, то Вы некуды баязьліва схаваліся, а шэсьце ачоліла мужная жанчына Марына Багдановіч. Сапраўднымі сьмелымі і ўпартымі лідэрамі прадпрымальнікаў я лічу Віктара Гарбачова і Льва Марголіна, але ніяк не Вас. Таму пытаньне да Вас. Ці лічыце Вы магчымым маральным лічыць сябе лідэрам хаця б Вашага эфэмэрнага руху?”

11.07.2007

На сёньняшні дзень для мяне важна тое, на шчасьце, што мяне абіраюць людзі. І калі на сёньняшні дзень і ў Беларусі на любым рынку спытацца, ці ведаеце вы Шумчанку і “Пэсрспэктыву”, то пераважная большасьць прадпрымальнікаў на рынках адкажуць станоўча. Часткова дзякуючы падзеям, арганізаваным Шумчанкам у 2005 годзе, магчымая сёньняшняя дзейнасьць прадпрымальнікаў. Паводле нашых ацэнак, “Пэрспэктыва” ашчадзіла для прадпрымальнікаў каля мільёну даляраў – гэта тое, што ў гэтага рэжым ня здолеў забраць у прадпрымальнікаў.


Імя:: Ананім
10.07.2007 13:51

Як выглядаюць правы пардпрымальнікаў у Беларусі ў параўнаньні з Украінай? Ці маеце вы сувязі з украінцамі?

11.07.2007

Адкажу проста: на Ўкраіне падатак 20 даляраў, у Беларусі – 250 эўра. Увосень мы плянуем зрабіць афіцыйны візыт на Ўкраіну каб усталяваць цесныя кантакты зь бізнэс-грамадой.


Імя:: Ананім
10.07.2007 13:52

А какая разьница между предпринимателем и бизнисменом?

11.07.2007

Ніякай. Таму што і тых, і другіх цяжка так назваць у Беларусі. Яны пазбаўлены магчымасьцяў, якія існуюць у цывілізаваных краінах. Бізнэс - гэта тое, што падтрымлівае незалежны друк, мае сваё меркаваньне... У нас такога няма.


Імя:: Ананім
10.07.2007 14:33

В странах, где уважают чужое время, никто не приносит документы, отвешивая поклоны и расплываясь в улыбке бюрократу, а отсылает их заказным письмом, с указанием даты отправки. И всё … время пошло … на каждую форму определённый срок рассмотрения. Никаких взяток. Ибо взятка – процесс личный! Если документы не оформлены во время – спрос с бюрократа. У нас процедура регистрации и закрытия бизнеса занимает годы. Лицензирования – месяцы. Почему у нас не действует полноценный принцип «Одного окна»? И насколько актуален сегодня вопрос взяточничества? С уважением к вашей вере и пассионарности. К. Рин.

11.07.2007

На сёньняшні дзень чыноўніцкі апарат у Беларусі вельмі вялікі, ён складае частку той сыстэмы, якую пабудаваў Лукашэнка. Сыстэма “аднаго акна” – гэта скарачэньне штатаў, спрашчэньне, і гэта будзе ўдарам па самой сыстэме. У сучаснай Беларусі гэты працэс ня мае пэрспэктывы, у гэтай сыстэме гэтага ніколі не адбудзецца. Таму што яны разумеюць па свойму: “казнить, нельзя помиловать". Вы што, хочаце пазбавіць іх права ставіць коску?

Наконт хабарніцтва – пытаньне не да мяне, а да органаў, якія гэтым займаюцца. Асабіста я хабару не даваў і ня быў сьведкам хабарніцтва, але чуткі ходзяць. Думаю, гэта мае месца.


Імя:: Ананім
10.07.2007 14:34

Добрый день. Анатолий, сколько из Ваших предложений по развитию бизнеса уходит в песок? Взаимодействует ли «Перспектива» с Советом по развитию предпринимательства при Президенте Республики Беларусь, с Союзом предпринимателей и работодателей, с либеральными экономистами? Спасибо.

11.07.2007

Мы – арганізацыя будучыні, і ўсе нашыя прапановы, я ўпэўнены, будуць рэалізаваныя ў буучым, таму што цяперашнім уладам нашыя прапановы, я б сказаў, небясьпечныя. Прывяду прыклад: “Пэрспэктыва” неаднаразова прапаноўвала аддаць ва ўласнасьць гандлёвыя месцы і іншыя нежылыя памяшканьні, каб прадпрымальнік быў гаспадаром. Для сёньняшніх уладаў гэта рытарычнае пытаньне. Пры распрацоўцы і прыняцьці законаў, якія тычацца малога бізнэсу, мы прапаноўвалі абмяркоўваць папярэдне з прадстаўнікамі бізнэс-структураў. Таксама рытарычнае пытаньне.

Што да Савету па разьвіцьці прадпрымальніцтва, там знаходзяцца арганізацыі, якія сьпяваюць з уладамі ва ўнісон. “Пэрспэктыва” не зьяўляецца такой арганізацыяй, таму нас там быць ня можа па вызначэньні.


Імя:: Ананім
10.07.2007 14:36

Здравствуйте! Анатолий Васильевич, в Германии, Дании малый и средний бизнес формирует 55-60% ВВП страны, в Беларуси – 10%. И эта цифра не увеличивается. Отчего?

11.07.2007

Яна не павялічваецца таму, што ў нас існуе дзяржаўнае рэгуляваньне, і ўдзел дзяржавы ў эканамічным і палітычным жыцьці дасягнула абсалютнай формы. У адрозьненьне ад Нямеччыны і краінаў Эўразьвязу ў нас іншая сыстэма кіраваньня дзяржавай, якая ня ў лепшы бок адрозьніваецца ад эўрапейскай. Таму ўмовы, у якіх знаходзіцца малы бізнэс у Нямеччыне ці ў іншых краінах ЭЗ, магчымыя толькі ў выпадку наяўнасьці і прысутнасьці дэмакратыі, дэмакратычных свабодаў і рынкавай эканомікі.


Імя:: Ананім
10.07.2007 22:37

как Вы относитесь к Валерию Левоневскому? Какой выход найти по прекращению протокольно-конфискацонной деятельности государства в отношении мелких предпринимателей уплативших налоги но не в состоянии спать споконо? С уважением к Вам. Виктор

11.07.2007

Леванеўскі нямала зрабіў для прадпрымальніцкага руху, пацярпеў. Ён меў і спадзяюся мае актыўную грамадзянскую пазыцыю. Думаю, што такія якасьці вартыя павагі ў любой цывілізаванай краіне.

Наколькі я ведаю, канфіскацыі зараз адбываюцца з нагоды гігіенічнай рэгістрацыі. Магу сказаць, якое выйсьце знайшлі прадпрымальнікі: яны зьбіраюцца ўсе разам і пачынаюць выказваць незадаволенасьць правяральнікамі, і масава выходзяць да органаў выканаўчай улады. То бок, аказваюць ціск. І, наколькі мне вядома, у шэрагу абласьцей Беларусі ўлады вымушаны былі абвясьціць мараторый на гэтыя праверкі. Гэта значыць, супраціў дае свае вынікі. Трэба быць разам, праяўляць салідарнасьць.


Імя:: Ананім
11.07.2007 00:02

Анатолий,согласитесь,мы-предприниматели давно проиграли битву за свои права и за свою работу.Мы доживаем последние дни .Благодаря тому ,что каждый из нас -трус! И каждый трясётся только за себя !ЗА СЕБЯ!!!Иза свои деньги .Которые будет скоро невозможно заработать.Главная проблема ,что мы боимся помочь друг другу ,(в плане поддержки-забостовки итд).И это главная ваша ошибка. Что я думаю о вас лично.Все важнейшие мероприятия в защиту прав предпринимателей вы проиграли .Значит 1 из2 ,или вы-никто в этом деле,или вы -очередная гос организация типа БРСМ.Выбирайте сами. ИП Василий ТЦ Импульс

11.07.2007

Я хацеў бы назваць Васіля прадпрымальнікам, але не магу – ТЦ Імпульс не падтрымала ніводнага страйку. Прывяду толькі адзін прыклад: дзякуючы дзейнасьці “Пэрспэктывы” ў 2005 годзе, маім асабістым дзеяньням, калі былі акцыі пратэсту, што відавочна, уплата ПДВ была адкладзена на сем месяцаў. То бок, на аднаго прадпрымальніка “Пэрспэктыва” за гэты пэрыяд зэканоміла каля 700 эўра на аднаго чалавека, а тых, хто плаціць адзіны падатак – 100 тысяч. Думаю, што БРСМ і іншыя прадзяржаўныя структуры няздольныя рабіць Васілю такія падарункі. “Пэрспэктыва” – незалежная арганізацыя, яна залежыць толкьі ад волі і жаданьня саміх прадпрымальнікаў.


Імя:: Ананім
11.07.2007 01:20

Анатолий- В нашем городе (Бобруйск) никогда единства среди предпринимателей не было и не будет,сплошь и рядом лебеди и щуки. Немножко побузили,когда дело коснулось конфискации с трудом нажитого. Если с ними заводишь разговоры на тему,что все экономические требования напрямую касаются политических,сразу действует обратный процесс,нет - политика- это не наше дело. Вот и попробуй этим БАРАНАМ что-нибудь объясни. Извините,что отклонился от темы. Ваше мнение- требования предпринимателей только экономические или пора переходить под политические флаги? Планируются ли какие-либо акции (забастовки,митинги) и когда? И действительно-ли,что требования идут не об отмене 760 и последующего за ним указа,а об упрощении перехода в юрлицо? Если это так,то поясните,какой смысл упрощать то,что совершенно бессмысленно и антиконституционно? Зачем тогда все это начинать? И последний вопрос,где господин Горбачев и что он с Движением За Свободное предпринимательство планирует делать,или же вы все-таки объединитесь дадим последний бой этому ставшему для большинства из нас неродному государству??? Спасибо

11.07.2007

Што тычыцца палітычных патрабаваньняў – прадпрымальнікі маюць што згубіць, яны вельмі неабароненыя. Наагул, палітыкай павінны займацца палітычныя структуры. А выказваць актыўна свае палітычныя погляды патрэбна ў часе ўсемагчымых палітычных кампаній, такіх як парлямэнцкія ці прэзыдэнцкія выбары.

Калі мы ставім сваёй мэтай абараніць прадпрымальніка, то тут вельмі важна ведаць такі выраз – “не нашкодзь”. Што да розных магчымых указўаў, то апошні 760 ўказ супярэчыць нормам канстытуцыі, і “Пэрспэктыва” спрабуе зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, аднак як арганізацыя мы ня можам зьвяртацца наўпрост, таму мы праз парлямэнт, Савет рэспублікі, праз прэзыдэнта, але пакуль парлямэнт і Савет рэспублікі адмаўляюць нам у звароце ў Канстытуцыйны суд. Учора “Пэрспэктыва” зьвярнулася да С.Сідорскага, каб той зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд, які ў сваю чаргу даў бы сваю ацэнку нормаў, якія ўтрымлівае ўказ 760.

Што да ўсемагчымых аб’яднаўчых ідэяў, то тут выбар не за Шумчанкам ці кімсьці яшчэ, а за самім народам. Магу сказаць адно: на сёньняшні дзень “Пэрспэктыва” – самадастатковая арганізацыя, і мы маем усе рэсурсы, каб вырашаць нават самыя цяжкія задачы. 2005 год – пацьвярджэньне гэтага.


Імя:: Ананім
11.07.2007 10:26

Што б вы параілі, у якой сферы лепш пачаць бізнес -- мне 46 гадоў, адукацыя вышэйшая, я жыву ў раённым цэнтры Менскай вобласьці, маю свой дом, крыыху зямлі, каля 10 000 даляраў. Гандаль ці вытворчасьць? На паслугі плпыт толькі на пахаваньне. але ў нас усё зўжо занята.

11.07.2007

Сёньня можна займацца толькі гандлем. Гэта тое, у чым нас закансэрвавалі 12 гадоў таму. Таму калі абіраць між гандлем і вытворчасьцю, то канечне – гандаль. Але вельмі асьцярожна. Калі вы зацікаўлены, то я б параіў вам зьвярнуцца ў рэдакцыю Радыё Свабода па мае каардынаты, і мы гэта можам абмеркаваць.

Камэнтары 1-12 (з 12)