Форум

Анатоль Шумчанка

Belarus-Shumchanka The leader of the organization Perspjektyva

Радыё Свабода
08.01.2008 14:42

Нарадзіўся 21 студзеня 1975 года. Закончыў ПТВ-22, студэнт міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Старшыня Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, якое было створанае прадпрымальнікамі для абароны сваіх правоў

З 1 па 15 студзеня прадпрымальнікі абвясьцілі страйк у знак пратэсту супраць прэзыдэнцкага указу 760, які прымушае прадпрымальнікаў пераходзіць да новай формы ўласнасьці – прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, а таксама наймаць на працу толькі сваякоў

Папярэднюю онлайн-канфэрэнцыю з Анатолем Шумчанкам гл. тут

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 24)
 
Імя:: Андрей, Гродно
08.01.2008 18:47

добрый день У меня вопрос состоит в следующем, если предприниматель, торгующий на рынке, покупает товар произведенный в РБ (по накладным), то какая наценка (нужна ли она?)накручивается? товар -брюки. И вообще о какой наценке может идти речь , если цена формируется на базе спроса и предложения? Когда планируется проведение марша? до встречи 10 января, Октябрьская площадь!!!(покатаемся на катке)))

08.01.2008

Калі не памыляюся, нацэнка – 30 працэнтаў. А калі аўтар хоча большай канкрэтыкі, хай непасрэдна да мяне зьвяртаецца на Кастрычніцкай плошчы 10 студзеня ў 12 гадзін. Што да маршу, дык мая думка – ён не павінен сёньня абмяжоўвацца выключна прадпрымальніцкімі праблемамі. І гэта павінна быць справай усіх дэмакратычных сіл у Беларусі.


Імя:: Ваня
08.01.2008 19:41

Антолий, скажите честно, зачем Вы играте на стороне Лукашенко? Где Вы были 19 марта 2007 года? За кого головали? Вы по-прежнему считаете Лукашенко президентом и намерены кричать как и весной 2005 года "Лукашенко"?

08.01.2008

Анатоль Шумчанка гуляе на баку прадпрымальнікаў. І калі шчыра – ёсьць прымаўка – “Няма чаго на люстэрка злавацца, калі..... “ (далей самі ведаеце). Сёньня можна цьвёрда сказаць, што прадпрымальнікі не на баку Лукашэнкі. Я ў сваім жыцьці галасаваў толькі адзін раз – на прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе. І галасаваў я за Кебіча. Больш на выбары я не хадзіў. Што датычна, ці лічу я Лукашэнку прэзыдэнтам – на мой погляд, галоўнае, каб на гэтае пытаньне адказалі мільёны выбаршчыкаў. Наконт 205 года – тады мы, прадпрымальнікі, атрымалі перамогу. І я крычаў “Лукашэнка”, заклікаючы яго выказаць свой пункт гледжаньня. Нагадаю, што тады ён стаў на бок прадпрымальнікаў. А цягам апошніх двух гадоў мы пісалі яму лісты, ладзілі страйкі і мітынгі, і менавіта дзякуючы такім дзеяньням “Пэрспэктыва” прымусілі Лукашэнку зрабіць новую заяву. Толькі цяпер ягоная заява зрабілася магутным каталізатарам да акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў і цудоўнай магчымасьці для дэмсілаў прыцягнуць сымпатыі прадпрымальнікаў на свой бок. На вайне ўсе сродкі добрыя, але ў гэтым выпадку, добра гэта ці дрэнна – вырашайце самі. І самае галоўнае: “Пэрспэктыва” адкрыла людзям вочы.


Імя:: андрей
08.01.2008 19:41

почему вы никогда не поднимаете вопрос в защиту лидера предпринимателей Горбачева или делиться не хочется.

08.01.2008

Што да Гарбачова – мы ўзьнялі 80 тысяч прадпрымальнікаў на страйк у абарону ў тым ліку і лідэра прадпрымальнікаў Гарбачова. Мы – гэта Анатоль Шумчанка і “Пэрспэктыва”. А дзяліць нам з Віктарам можна толькі нары.


Імя:: Ваня
08.01.2008 19:44

Почему Вы запрещаете выступать на площади политикам? Вы не вели переговоры о сотрудничестве с партиями и Милинкевичем. Вы не поддерживали политические акции, Вы не боролись и не боретесь за Свободу политзаключенных. Вы один из тех, кто говорит "мы не касаемся политики", но политика касается Вас. Из-за Вашей "женской" политики, страдает страна.

08.01.2008

Ваня, дзякуй за “камплімэнт”, што ня толькі Лукашэнка, але і Шумчанка можа праводзіць палітыку, з-за якой можа цярпець ўся краіна. А калі сур’ёзна – дык усё наперадзе, і на плошчы ў 2005 годзе палітыкам ніхто не забараняў выступаць. Больш за тое. Палітыкам ніхто не перашкаджае раздаваць улёткі і заваёўваць тым самым сымпатыі прадпрымальнікаў як электарату. Што да барацьбы за свабоду палітзьняволеных, дык як чалавек я яе падзяляю і цалкам падтрымліваю. Бо заўтра сам магу апынуцца ў такім жа становішчы. Але, на жаль, наша грамадзтва, ў асноўным, пакуль не гатовае абараняць сваіх сыноў, якія кідаюць выклік гэтай машыне. У іншым выпадку мы б ужо жылі ў іншай, дэмакратычнай краіне. І Ваня вельмі правільна кажа – “палітыка тычыцца вас”. Я абсалютна гэта падтрымліваю, і тое, што сёньня здарылася з прадпрымальнікамі, гэта менавіта такі выпадак, калі надышоў час плаціць па рахунках. Разагналі парлямэнт, растапталі Канстытуцыю, зьліквідавалі незалежныя СМІ. І мы, прадпрымальнікі, сёньня прызнаем, што гэтыя праблемы мы стварылі сваімі рукамі.


Імя:: Віктар.
08.01.2008 20:06

Калі вы - прадпрымальнікі - зразумееце, што трэба змагацца не за эканамічныя перамены, а за палітычныя ? Дзе ваша логіка ? Што вы не маеце дзяцей і не марыце пра іх лепшую будучыню ? Дзякуй.

08.01.2008

Віктар правільна і дакладна заўважыў: прадпрымальнікі. Справа ў тым, што вельмі цяжка дастукацца да людзей, каб яны самі усьвядомілі неабходнасьць змаганьня ня толькі за эканамічныя перамены, але і за палітычныя. Што датычна асабіста мяне, дык я з Вамі цалкам згодны і я гэта разумею.


Імя:: куяр
08.01.2008 23:42

Ці была афіцыйная заява "Перспектывы" наконт акцыі 10-ага? Ці падтрымалі Вы яе, ці заклікаеце Вы, Анатоль Шумчанка выйсьці ўсіх беларускіх дробных біснэсоўцаў на акцыю 10-ага ў 12? Так ці не?

08.01.2008

Чытайце і слухайце Радыё Свабода, там вельмі шмат пра акцыю 10 студзеня, і ў тым ліку пра меркаваньне “Пэрспэктывы”. У апошнія пераднавагоднія дні я праехаў шмат менскіх рынкаў і правёў шмат сустрэч з прадпрымальнікамі. Таму чэсна кажу, што прадпрымальнікаў заўтра будзе шмат. І наконт заявы – часам лепей рабіць, чым проста казаць.


Імя:: Максім
08.01.2008 23:47

Каб у Беларусі быць сапраўды заможным бізнесоўцам, трэба мець не абы-якія "падвязкі" і знаёмствы ў апараце ўлады. Ці ня так?

08.01.2008

Абсалютна правільна. Максім, Вы трапілі ў “дзясятачку”. Толькі я такіх асоб не называю бізнэсоўцамі, таму што яны – не свабодныя людзі.


Імя:: МІКОЛА
09.01.2008 01:05

Спадар Анатоль Шумчанка у мяне для вас толькі адно пытанне- пойдзеце лі вы на мітынг прадпрымальнікаў Беларусі 10.01.2008 ці НЕ?

08.01.2008

Цьвёрдае "так". Пайду.


Імя:: Василий
09.01.2008 08:52

Хватит пухнуть от безделия!Уступите место другим или пора показать себя!

09.01.2008

Шкада, што Васіль не пазначыў сваё прозьвішча – было б добра зь ім пазнаёміцца, каб даведацца, наколькі добра ён мяне ведае. Што датычна “саступіць месца” і гэтак далей – дык у гэтым выпадку мае сэнс змагацца за адно месца – за месца прэзыдэнта, каб якасна памяняць жыцьцё ў нашай краіне. А астатнія месцы – другасныя. І ня варта акцэнтаваць на іх увагу.


Імя:: Сяргей
09.01.2008 09:18

Анатолий, Вам как ПТУшнику, наверное не известно, что экономика от политики неотделима. Об этом говорил еще Ленин. Почему Вы ставите на митингах только экономические требования и когда Вы будете ставить главное политическое требование - уход диктатора? Почему молодежь может ставить палатки на площади, а предпрениматели не могут привезти и поставить свои торговые палатки на площади?

09.01.2008

Па-першае, не “пэтэушніку”, а пасьпяховаму студэнту эканамічнага інстытута. Па-другое, ставіць пытаньні ад эканамічных да палітычных патрабаваньняў (у тым ліку і сыход дыктатара) павінен ня Шумчанка, а сам беларускі народ.


Імя:: Сяржук
09.01.2008 09:29

Каково Ваше взаимодействие с Александром Макаевым и В. Горбачевым? По слухам, Вы делаете все во вред акциям протеста и являетесь засланным казачком со стороны КГБ и администрации Лукашенко.

09.01.2008

19 сьнежня 2007 года намі быў арганізаваны страйк прадпрымальнікаў, у якім адным з асноўных патрабаваньняў было праява салідарнасьці і спыненьне рэпрэсіяў з боку ўладаў ў дачыненьні і Макаева, і Гарбачова, і іншых лідэраў прадпрымальніцкага руху, якія былі кінутыя за краты. Нагадаю, што тады 80 тысяч падтрымалі адно з гэтых асноўных патрабаваньняў. Больш за тое: у знак пратэсту супраць арыштаў “Пэрспэктыва” не ўдзельнічала ў перамовах у Міністэрстве эканомікі. Я гэта тады назваў “правілам Шумчанкі”, і палягае яно ў тым, што пакуль нашыя людзі ў турмах, ніякіх перамоваў з уладамі да іх поўнага вызваленьня быць ня можа. Пажартую: калі КДБ мае да гэтага адносіны – значыць, там дэмакратыя прагрэсуе.


Імя:: Сержук
09.01.2008 09:30

У Вас есть свой бизнес? Чем Вы занимались? Что Вы продавали? На какие деньги Вы живете сейчас?

09.01.2008

Бізнэсу ў мяне, натуральна, няма. Займаўся бізнэсам раней, прадаваў турэцкія джынсы. Калі быў бізнэс – нешта адклалася на “чорны дзень”, на гэтыя невялікія грошы і жыву. Ну і шмат сяброў-прадпрымальнікаў, якія не пакідаюць мяне ў бядзе. Магу сказаць так: з голаду не памру, не дачакаюцца!


Імя:: Зязюля
09.01.2008 11:54

Ваше отношение к Зенону Позняку.

09.01.2008

Да чалавека, які паклаў пачатак Незалежнасьці Беларусі, могуць быць толькі самыя пазытыўныя адносіны (хаця я асабіста з Зянонам Пазьняком і незнаёмы). І я б хацеў яму выказаць ад сябе асабіста глыбокую ўдзячнасьць за ягонае змаганьне ў тыя гады.


Імя:: Злюка
09.01.2008 11:55

Намерен ли Шумченко призывать бизнесовцев выйти на празднование 90-летия образования БНР?

09.01.2008

Гэта арганізацыйныя пытаньні, якія неабходна абмяркоўваць з тымі, хто будзе гэта сьвяткаваць. Але мы адкрытыя для ўсіх і заўсёды гатовыя гэта падтрымаць.


Імя:: Виктор
09.01.2008 11:58

Почему Вы решили собраться на Октябрьской площади? Ведь там специально залили каток. Не проще ли было выбрать Национальную библиотеку?

09.01.2008

Акцыя зьяўляецца народнай акцыяй, і так склалася, што ў 2005 годзе, калі “Пэрспэктыва” арганізавала акцыю і дамаглася посьпеху – тая акцыя была на Кастрычніцкай плошчы. І менавіта пасьля тых падзеяў, калі ўдалося дамагчыся пэўных вынікаў, і склалася меркаваньне, што для выніку – нас павінна сабрацца шмат, і нас павінна быць добра бачна з вокнаў адміністрацыі Лукашэнкі. Лукашэнка павінен ўбачыць людзей, у якіх шмат праблемаў. А мы пакажам, што ня маем намеру мірыцца з тым, калі нам плююць у твар.


Імя:: Игорь Горад:: Борисов
09.01.2008 12:05

Будете ли вы лично на площади в первых рядах предпринимателей завтра в 12.00 или испугаетесь, как всегда? Или будете ждать, сколько людей придет и только потом появитесь?

09.01.2008

А Вы прыходзьце самі – і ўбачыце.


Імя:: Алесь Горад:: Витебск
09.01.2008 12:07

Готовитесь ли вы остаться на ночь на площади?

09.01.2008

Я ўжо казаў, што “Пэрспэктыва” і Анатоль Шумчанка будуць заўсёды з прадпрымальнікамі. Мы будзем роўна столькі, колькі будуць стаяць прадпрымальнікі.


Імя:: Яуген Горад:: Шклов
09.01.2008 12:13

Как ваши письма к президенту? Получили ли вы ответ? Может быть, еще хотите написать, как писали четыре года подряд?

09.01.2008

Нашы лісты ня мелі мэтай атрыманьня фармальнага адказу. Мэтай было – давесьці да яго інфармацыю, каб ён больш не казаў, што ён нібыта нічога ня ведаў. Таму што некаторыя прадпрымальнікі ў “няведаньні” былі ўпэўненыя да апошняга моманту. І такім чынам мы зьнішчылі міф пра тое, што ён падтрымлівае прадпрымальнікаў і нібыта ня ведае пра іх праблемы. Хацелася б адзначыць, што цягам апошніх шасьці гадоў мы правялі шмат акцый пратэсту, страйкаў і выхадаў на плошчу.


Імя:: КАЧКАДЗЮБ Горад:: Менск
09.01.2008 12:20

Читал на съезде БНФ информацио об Алесе Михалевиче, там и вы о нём отзываетесь положительно. Скажите, а каковы взаимоотношения "Перспективы" с БНФ в лице сегодняшних лидеров: Борщевского и его первого зама - Вечерко, ну и вообще с партиями и движениями. Я так понял, что сотрудничества нету? Почему: они не предлагают сотрудничества или вы отказываетесь? Те же листовки по рынкам разносить - той же моладзи БНФ раз плюнуть, а сейчас информации о том где и когда будет митинг нету - только интернет, немногие ИПшники к нему доступ имеют. Спасибо за ответ.

09.01.2008

У “Пэрспэктывы” цудоўныя адносіны з партыяй БНФ. Тым больш, мы выказвалі падзяку і Баршчэўскаму, і Міхалевічу, і Вячорку за магчымасьць правесьці прэс-канфэрэнцыю пад час апошняга страйку. Хачу сказаць, што летам мы наведалі прагу шмат у чым дзякуючы намесьніку старшыні партыі БНФ Алесю Міхалевічу, нас запрасіла “Грамадзянская Беларусь”, якую ўзначальвае Вацлаў Гавал. Што тычыцца распаўсюду ўлётак – мы ведаем, што нам гатовыя дапамагчы, але цяпер на рынках такая сытуацыя, што ўлёткі лепш раздаваць самім прадпрымальнікам, каб іх не канфіскоўвалі. Спадзяемся на больш шчыльнае супрацоўніцтва і зь іншымі партыямі.


Імя:: Илья
09.01.2008 12:52

Почему митинг назначен на 12 часов, а не позже? Ведь тогда бы пришло больше людей. Указ Лукашенки бьёт не только по вам, но и по простым гражданам. Пора объединяться и работать и с политическими партиями, чтобы остановить это безобразие!

09.01.2008

Па-першае, акцыі нашы практычна заўсёды праводзяцца ў гэты час – у 12 альбо 13. гадзін. Таму мы лічым, што час ня мае прынцыповага значэньня. Больш таго мы прынцыпова вырашылі зрабіць гэта ў працоўны дзень прадпрымальнікаў, каб была бачная нашая салідарнасьць. Мы ня маем больш намеру мітынгаваць па панядзелках. Сапраўды, праблемы прадпрымальнікаў тычацца і спажыўцоў, але мая асабістая думка – нарэшце менавіта цяпер надышоў час, калі нашым дэмакратычным сілам трэба браць ініцыятыву ў свае рукі. І рабіць ня “чыста прадпрымальніцкія” акцыі, а чыста дэмакратычныя, якія б аб’ядналі ўсіх – і студэнтаў, і пэнсіянэраў, і прадпрымальнікаў – усіх. Людзі сёньня гатовыя падтрымаць тых, хто будзе абараняць простых людзей. І гэты час пакуль ёсьць, ёсьць і ўсе дзеля гэтага ўмовы. Асабліва пасьля заявы Лукашэнкі. Што прадпрымальнікі амаль ня плоцяць падаткаў і ствараюць крымінальнае асяродзьдзе.

Камэнтары 1-20 (з 24)