Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бронетэхніка пад расейскімі сьцягамі ў Данбасе

Чарговае абвастрэньне сытуацыі ў Данбасе. Сэпаратысты захопліваюць новыя адміністрацыйныя будынкі і бранявую тэхніку.

06:30 17.4.2014
Расея рыхтуе анэксію Латвіі — эўрадэпутат
06:30 17.4.2014
СБУ адбіла атаку на вайсковую частку ў Марыюпалі і затрымала тэрарыстаў
06:29 17.4.2014
Тэрарысты маглі фінансавацца праз расейскі «Сбербанк»
03:58 17.4.2014
У ААН заклікалі Расею «не расказваць казкі»
02:31 17.4.2014
За кожнага злоўленага расейскага дывэрсанта – 10 тысяч даляраў
01:46 17.4.2014
Падзеі ва Ўкраіне сплянаваныя Расеяй, – пасол ЗША ў ААН
22:47 16.4.2014
У Марыупалі сэпаратысты напалі на вайсковую частку, адзін загінуў
19:35 16.4.2014
Партыя рэгіёнаў Украіны патрабуе рэфэрэндуму
18:37 16.4.2014
Аркадзь Бабчанка: Гэта вайна будзе апошняй у гісторыі Расеі
18:07 16.4.2014
Блёкпост самаабароны пад Адэсай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00
16:35 16.4.2014
Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100–200 чалавек, каб была нагода ўвесьці танкі, — СБУ
16:21 16.4.2014
Як ўзброеныя баевікі захапілі Данецкі гарсавет
15:52 16.4.2014
Калёна бронемашынаў, захопленая (а паводле некаторых дадзеных здадзеная дабраахвотна) актывістамі «Данецкай народнай рэспублікі» заяжджае ў Славянск.
Бронемашыны пад расейскімі сьцягамі заяжджаюць у Славянск
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:06 0:00
15:51 16.4.2014
Міністар абароны Ўкраіны паехаў у Краматорск.

Улада не плянуе ўводзіць надзвычайнае становішча з-за падзей на ўсходзе Украіны, заявіў першы віцэ-прэм’ер-міністар украінскага ўраду Віталь Ярэма.

Ярэма пацьвердзіў, што парлямэнт на сваім пасяджэньні ў красавіку 16 красавіка падтрымаў тыя захады, якія ажыцьцяўляюць сілавыя структуры, у прыватнасьці МУС і Мінабароны, ва ўсходніх абласьцях.

Што да сытуацыі ў Краматорску, дзе захапілі ўкраінскую бронетэхніку, Ярэма адзначыў, што міністар абароны выехаў туды й дакладзе пра сытуацыю, паведамляе УНІАН.
15:02 16.4.2014

НАТО накіроўвае караблі да расейскіх межаў


НАТО накіруе свае караблі ў Балтыйскае мора, усходняе Міжземнамор’е і ўзмоцніць патруляваньне паветранай прасторы краін Балтыі,— заявіў Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн па выніках пасяджэньня Паўночнаатлянтычнай Рады.
13:54 16.4.2014

Пасяджэньне гарвыканкама ў Данецку праходзіць пад дуламі аўтаматчыкаў


Уваход у памяшканьне Данецкага гарвыканкама ахоўваюць сэпаратысты з аўтаматамі

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.
13:16 16.4.2014

Сэпаратысты блякуюць чыгунку


З-за блякаваньня чыгункі каля Краматорска цягніка зьмянілі маршруты.

Спрабуючы перашкодзіць перавозцы ваеннай тэхнікі, у Краматорск перакрылі чыгунку.

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на прэсавую службу Данецкай чыгункі.
Давялося зьмяніць маршруты руху 3 пар пасажырскіх і 14 пар прыгарадных цягнікоў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG