Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольгу Мікалайчык абвінавачваюць ў непадпарадкаваньні і выкарыстаньні забароненых сымбаляў

абноўлена

Вольга Мікалайчык
Вольга Мікалайчык

17:20 Суд над Вольгай Мікалайчык яшчэ не пачаўся. Тым часам быў зьменены пратакол. Цяпер яе абвінавачваюць не ў непадпарадкаваньні, а ў незаконным пікетаваньні з выкарыстаньнем «бел-чырвонага» (так у пратаколе) сьцяга.

14:30 Справу затрыманай 19 сьнежня каля Чырвонага касьцёлу грамадзкай актывісткі, рэжысэркі Вольгі Мікалайчык будзе разглядаць судзьдзя Маскоўскага раённага суду Матыль. Вользе Мікалайчык пагражае ад штрафу да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаваньне міліцыі і выкарыстаньне забароненых сымбаляў — бел-чырвона-белага сьцяга. З Вольгай Мікалайчык удалося зьвязацца праз тэлефон.

«Чакаем ужо 2 гадзіны, суд пакуль не пачаўся, судзьдзя не ідзе. Тут мяне шмат людзей прышлі падтрымаць, чалавек 10-15. Пратрымалі мяне ноч у Маскоўскім РУУС, у камэры для затрыманых. Там было 4 чалавекі, у тым ліку дзяўчына, у якой пачалася ломка. Ад міліцыянтаў нічога, акрамя мацюкоў, я ня чула, прычым сваіх прозьвішчаў яны не называлі, баяліся, што буду скардзіцца і пазначу іх прозьвішчы. Усяго раз вывелі ў прыбіральню, і тое пасьля скандалу. У камэры было вельмі холадна, відаць, застудзіла нырку. Але трымаюся. Нават сьцяг, зь якім мяне затрымалі, вярнулі», — паведаміла Свабодзе Вольга Мікалайчык.

Сябры Вольгі называюць яе героем і адзначаюць, што перад затрыманьнем яна ўзяла сьцяг у актывісткі, пэнсіянэркі Ніны Багінскай, якую б затрымалі і адправілі ў пастарунак, што ў яе веку небясьпечна для здароўя.

Вольга Мікалайчык была затрыманая ўвечары 19 сьнежня каля Чырвонага касьцёлу, дзе ладзілася акцыя памяці падзей 19 сьнежня 2010 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG