Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіну падтрымліваюць і дэмакраты, і рэспубліканцы, — дэлегацыя Кангрэсу ЗША ў Кіеве


Парашэнка сустрэўся з кангрэсмэнамі ЗША
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:49 0:00
Наўпроставы лінк

Парашэнка сустрэўся з кангрэсмэнамі ЗША

Украіна рыхтуецца абараняць сваю свабоду, дэмакратыю і незалежнасьць, заявіў украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка падчас сустрэчы з кангрэсмэнамі ЗША ў Кіеве.

«Украіна абараняе ня толькі сваю незалежнасьць, украінскія ваяры абараняюць будучыню ўсёй Эўропы», — сказаў Парашэнка, якога цытуе яго прэсавая служба.

Лідэр большасьці ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Кевін Макарці заявіў, што Ўкраіну падтрымліваюць як рэспубліканцы, гэтак і дэмакраты. Таксама, паводле яго слоў, падтрымка Ўкраіны набывае ўсё большае значэньне ў амэрыканскім грамадзтве.

Падтрымку Ўкраіны выказаў таксама старшыня камітэту ўзброеных сіл Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Ўільям Торнбэры.

«Мы ўсе падтрымліваем украінцаў у вашай барацьбе за незалежнасьць і свабоду. Расейская агрэсія супраць Украіны закранае кожнага з нас», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG