пятніца, 10 лютага 2012, Менск 16:23

Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Барыс Гарэцкі

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Мянчук. Нарадзіўся ў сталіцы ў 1987 годзе. Закончыў сярэднюю школу №121. Вучыўся ў політэхнічным каледжы на аддзяленьні мікраэлектронікі.

Падчас апошняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі прымаў удзел у розных акцыях. Быў арыштаваны, асуджаны і затым адлічаны з вучобы.

Пасьля гэтага вучыўся ў рамках праграмы Каліноўскага ў адным з унівэрсытэтаў Польшчы. Аднак вярнуўся ў Беларусь, бо адчуваў патрэбу асабістага ўдзелу ў нацыянальным руху. Цяпер навучаецца ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце, супрацоўнічае з Радыё Рацыя.

За сваю грамадзянскую актыўнасьць Барысу Гарэцкаму давялося адседзець 44 дні за кратамі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Гэта былі розныя адміністрацыйныя арышты тэрмінам ад сямі да пятнаццаці сутак.

Цягам тыдня мы будзем гаварыць з чарговым грамадзкім рэдактарам “Свабоды” пра розныя аспэкты моладзевага руху ў краіне. А пры канцы тыдня прагучыць тэматычная перадача на ягоную замову – “Новая жалезная заслона над Беларусьсю: паміж шэнгенскай візай і сьпісамі на нявыезд”.

Такую тэму Барыс Гарэцкі абраў невыпадкова: ён стаў першым у краіне грамадзянінам, якога ня выпусьцілі за мяжу пасьля адмены дазвольнага штампа на выезд.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.