пятніца, 10 лютага 2012, Менск 16:20

Праграмы / Грамадзкі рэдактар

“Тэлебачаньню ня стаць беларускім без беларускасьці”

Працягваем сэрыю ранішніх размоваў з грамадзкім рэдактарам тыдня народнай артысткай Беларусі, колішнім кіраўніком дыктарскай групы нацыянальнага тэлебачаньня Зінаідай Бандарэнка.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Бандарэнка: “Тэлебачаньне даўно ператварылася ў… Я б сказала – у раздражняльны фактар для многіх. Калі няма альтэрнатыўных выказваньняў, гэта ж нецікава. Суцэльны паўтор расейскіх праектаў у горшым варыянце”.

Уліцёнак: “Спадарыня Зінаіда, што можна было б выкарыстаць з прачытанага Вамі на тэлебачаньні?”

Бандарэнка: “Нядаўна закончыла аповесьць Вольгі Іпатавай “Апошнія ахвяры Сьвяшчэннага Дуба” пра трох віленскіх пакутнікаў – вось гатовы сцэнар для тэлефільма, для цэлага тэлесэрыялу. А якую б тэледакумэнталістыку можна зрабіць па творах Уладзімера Арлова?

Але для гэтага на ТБ павінны быць людзі нацыянальна сьведамыя, з грамадзянскай пазыцыяй.

Лягчэй, аднак, паказваць бясконцыя прыгатаваньні ежы і гамонкі пра нішто. На дрэннай расейскай мове, дарэчы. І пакуль супрацоўнікі не набудуць Беларускасьці, тэлебачаньне ніколі ня будзе Беларускім”.

Уліцёнак: “А ці можна параўнаць сёньняшніх вядоўцаў і ўчорашніх дыктараў?”

Бандарэнка: “Некаторых – так. Хочацца адзначыць, напрыклад, сваю вучаніцу Ірыну Смольскую, вельмі цудоўная праграма “Тэлебаромэтр”, якую вядзе Сьвятлана Цімошкіна… А “Нататкі дылетанта”? Які аўтар, вядучы – актор! І раптам зьнік з экрану БТ… Думаю, таму што надта яркай быў асобай на тле іншых вядучых”.

Уліцёнак: “У чым, на Ваш погляд, правінцыйнасьць беларускага тэлебачаньня?”

Бандарэнка: “У манеры паводзінаў: нейкія заціснутасьць, боязь чагосьці, неадкрытасьць – няма шчырасьці й узьнёсласьці, якімі мы калісьці жылі на экране. Замест гэтага ў вачах насьцярожанасьць, нават зьлінка!..

Аляксандар, а давайце згорнем тэлетэматыку і зьвернемся да Радыё Свабода. Мне б вельмі хацелася павіншаваць зь 50-годзьдзем Багдана Андрусышына – Данчыка. Дзякуй, спадар Данчык, за вашы песьні, ваш чароўны голас, за вашу памяць пра Бацькаўшчыну. Зычу вам здароўя і каб збываліся вашы надзеі!”
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: booxter Горад:: Miensk
08.01.2008 11:20
Памылкі: "няма шчырасьці й узьнёсласьці" (мусіць быць "няма шчырасьці ды/і ўзьнёсласьці"); "ТэлебаромэтАр".

Імя:: Ян
08.01.2008 12:47
На жаль усё так. На экране людзі бяз нацыянальнага стрыжня. З псіхалогіяй чалавека парабка, ці прымака. А, ведама, прымацкі хдеб -- сабацкі. Гісторыя бкларусаў, пакуль, ня вучыць.