аўторак, 21 траўня 2013, Менск 14:09

Праграмы / Імёны Свабоды

Імёны Свабоды: Васіль Захарка

Уладзімер Арлоў, Менск

1.4.1877, в.Дабрасельцы (цяпер Зэльвенскі раён) – 14.03.1943, Прага

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Увосень 1925 году ў Бэрліне адбывалася Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя. На парадку дня стаяла пытаньне аб прызнаньні савецкай Беларусі сувэрэннай дзяржавай, што непазьбежна прывяло б да ліквідацыі эміграцыйнага Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Супраць прызнаньня БССР рэзка выступіў міністар фінансаў Васіль Захарка. Ён заявіў, што працягвае стаяць на грунце Акту 25 сакавіка 1918 году (адным з аўтараў якога, дарэчы, быў), рашуча адмовіўся падпісаць пратакол канфэрэнцыі і застаўся ў эміграцыі. Дзякуючы цьвёрдасьці Захаркі БНР не спыніла існаваньня.

Два свае апошнія дзесяцігодзьдзі ён пражыў у Празе – горадзе, які ад часоў Францішка Скарыны адыгрываў у нашай гісторыі выключную і – адрозна ад любой іншай эўрапейскай сталіцы – нязьменна станоўчую ролю.

Захарка кіраваў праскім таварыствам “Беларуская Рада”, зьбіраў архіў БНР, выкарыстоўваў любую нагоду для зваротаў у Лігу нацыяў і дыпляматычныя прадстаўніцтвы, каб паведаміць сьвету пра зьдзекі й злачынствы, што чыніла ў Беларусі бальшавіцкая ўлада.

У 1928 годзе, пасьля скону Пётры Крачэўскага, Васіль Захарка заняў пасаду прэзідэнта Рады БНР і заставаўся ім да сакавіка 1943-га. Тады, ужо на Божай пасьцелі, ён паводле тэстамэнту здаў свае паўнамоцтвы Міколу Абрамчыку. Ларыса Геніюш, якая ў тыя часы жыла ў Празе, атрымала заданьне апекавацца архівам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гестапа забараніла выступаць над магілай Захаркі з прамовамі. Калі, нягледзячы на гэта, М.Абрамчык сказаў разьвітальнае слова, прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі загадаў засыпаць дамавіну. Самлелую ў той момант Ларысу Геніюш выносілі на руках Міхал Забэйда-Суміцкі і былы слуцкі паўстанец Васіль Русак.

Магілу другога прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі вы знойдзеце на праскіх Альшанскіх могілках побач з праваслаўнай царквою й месцам апошняга зямнога прыстанку першага прэзыдэнта – Пётры Крачэўскага.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

21 траўня 1771 у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз

З жыхароў Пэр-Ляшэз можна скласьці горад. Можна — энцыкляпэдыю. Можна — Кнігу лёсаў. Можна — пазл: каго не хапае, каб карцінка выглядала завершанай — і хто лішні? >>>

Чароўнае слоўца

Ідзе экскурсія па пекле. Катлы з амэрыканцамі, немцамі, іншымі пільна ахоўваюць чэрці. І раптам наведнікі бачаць кацёл без ніякай аховы. Як, чаму? А навошта, — адказвае гід, — там калі хто і паспрабуе вылезьці, дык свае ж за ногі ўніз сьцягнуць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ