чацьвер, 17 красавіка 2014, Менск 09:50

Праграмы / Экспэртыза Свабоды

Ці рэальна дасягнуць сярэдняга заробку ў 500 даляраў?

У чацьвер Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў давесьці да канца году сярэдні заробак па краіне да 500 даляраў. Наколькі рэалістычныя такія пляны? Якія наступствы гэта можа мець для эканомікі? Ці не справакуе гэта новы фінансавы крызіс?

Фрагмэнт перадачы «Экспэртыза Свабоды»i
|| 0:00:00
...
 
🔇
X
04.05.2012 17:00
У чацьвер Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў давесьці да канца году сярэдні заробак па краіне да 500 даляраў. Наколькі рэалістычныя такія пляны? Якія наступствы гэта можа мець для эканомікі? Ці не справакуе гэта новы фінансавы крызіс?

Фрагмэнт перадачы «Экспэртыза Свабоды»

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Удзельнікі: эканаміст Леанід Злотнікаў і экспэрт Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру Зьміцер Крук.

Наколькі рэалістычныя такія пляны?


Валер Карбалевіч: «Калі на пачатку году Лукашэнка, іншыя афіцыйныя асобы казалі, што да канца году заробкі павінны выйсьці на дакрызісны ўзровень, незалежныя эканамісты ацэньвалі такія заявы скептычна, гаварылі пра танны папулізм. Але за гэты час сытуацыя ў эканоміцы палепшылася. Краіна мае станоўчае сальда замежнагандлёвага балянсу. Абменны курс рубля нават умацаваўся. Заробкі за першы квартал вырасьлі на 50 даляраў і дасягнулі ў сакавіку 395 даляраў. Дык, можа, гэтыя пляны рэальныя?»

Леанід Злотнікаў: «Калі выйсьці на ўзровень 500 даляраў і падтрымаць яго цягам трох месяцаў, то гэта рэальна. Для гэтага трэба скараціць выдаткі на жыльлёвае будаўніцтва, іншыя дзяржпраграмы. Але такая задача не адпавядае стану эканомікі ў гэтым і наступным годзе».

Зьміцер Крук: «Найперш, сумнеўна, што трэба імкнуцца вымяраць заробкі ў даляравым эквіваленце. Могуць быць розныя сцэнары. Напрыклад, калі зьявяцца нейкія новыя замежныя крэдыты, будзе значны эфэкт ад новых умоваў гандлю энэргарэсурсамі, то абменны курс рубля можа ўмацавацца. Хоць такі сцэнар цяжка сабе ўявіць, але пры ім задача выйсьці на ўзровень сярэдняга заробку ў 500 даляраў рэальная.
У любым выпадку такая задача прадугледжвае, што абмены курс рубля будзе стабільны. А гэта выклік для нашага экспарту.

У любым выпадку такая задача прадугледжвае, што абмены курс рубля будзе стабільны. А гэта выклік для нашага экспарту. Бо рост заробкаў можа зьнізіць канкурэнтаздольнасьць нашых прадпрыемстваў».

Злотнікаў: «Рызыкну сьцьвярджаць, што гэтыя пляны нерэальныя. На гэты год рост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) заплянаваны на 5%. А калі сярэдні заробак выйдзе на 500 даляраў, то атрымаецца, што заробкі павялічацца на 50%. Як макраэканаміст сьцьвярджаю, што гэта нерэальна. Нават калі ўсе дзяржаўныя выдаткі будуць спыненыя і ўсе грошы пойдуць на заробкі, то гэта немагчыма больш, чым на 1–3 месяцы».

Якія наступствы гэта можа мець для эканомікі?


Карбалевіч: «Калі ўявіць, што дзеля палітычнай мэтазгоднасьці Лукашэнка прымусіць перад парлямэнцкімі выбарамі вырашыць гэтую задачу — якія гэта можа мець наступствы для эканомікі?»

Крук: «Рост выдаткаў на заробкі прывядзе да зьніжэньня канкурэнтаздольнасьці беларускіх прадпрыемстваў на зьнешніх рынках, абмежаваньня тэмпаў росту экспарту, паспрыяе росту імпарту, пагаршэньню зьнешнегандлёвага балянсу. Сёньня ў нас ёсьць інструмэнт, які павінен карэктаваць дысбалянсы ў зьнешнім сэктары эканомікі — плаваючы абменны курс. Калі задача павышэньня заробку да 500 даляраў стане прыярытэтнай, то абменны курс давядзецца штучна стрымліваць. У такім разе мы можам вярнуцца да таго кола 2010–2011 гадоў.

Не скажу, што наступствы могуць быць тыя ж самыя, бо магчыма атрыманьне нейкай падушкі бясьпекі ў выглядзе новых крэдытаў ці прыватызацыйных угодаў, якія паспрыяюць стабільнай сытуацыі на валютным рынку. Але ж пачнуць набірацца тыя дыспрапорцыі, якія прывялі да леташняга крызісу».
 У 2012–2016 гадах ня будзе хапаць каля 4–5 млрд даляраў, каб разьлічыцца з даўгамі.

Злотнікаў: «Каб захаваць заробак у 500 даляраў, трэба, каб рост ВУП быў 15–20% у год. Зразумела, гэта нерэальна. Мінулым годам МВФ разьлічыў, што нават пры ўмове, калі даходы ад прыватызацыі складуць 2,5 млрд у год, зьявяцца крэдыты і прамыя замежныя інвэстыцыі, усё роўна ў 2012–2016 гадах ня будзе хапаць каля 4–5 млрд даляраў, каб разьлічыцца з даўгамі і захаваць стабільнасьць».

Ці не справакуе гэта новы фінансавы крызіс?


Карбалевіч: «Няўжо ўлада можа зноў наступіць на тыя ж самыя граблі, што ў 2010–2011 годзе? Або нейкі ўрок быў засвоены? Бо, з аднаго боку, Лукашэнка патрабуе давесьці сярэдні заробак да канца году да 500 даляраў, а зь іншага боку — паўтарае, што заробкі павінны расьці толькі пры ўмове росту прадукцыйнасьці працы».

Крук: «Заявы Лукашэнкі пра сувязі паміж ростам заробкаў і ростам прадукцыйнасьці працы сьведчаць пра тое, што пэўныя ўрокі засвоеныя. Заробкі сапраўды павінны расьці, нават трохі штучна. Бо ў адваротным выпадку мы атрымаем маштабны адток кваліфікаваных кадраў, што будзе адмоўна ўплываць на эканоміку цягам многіх гадоў. Але падвышаць трэба ня рэзка. Думаю, улады будуць шукаць кампраміс паміж палітычнымі задачамі і эканамічнай мэтазгоднасьцю».

Злотнікаў: «Ня бачу ніякага кампрамісу. Магчыма, улады разьлічваюць на вонкавыя крэдыты. А можа, прэзыдэнт ужо вырашыў прадаць „Беларуськалій“. Бо калі сачыць за выказваньнямі прадстаўнікоў ураду, то разьліку там я ня бачу. Яны дэманструюць сацыяльны аптымізм. Напрыклад, існуюць пляны росту ВУП з наступнага году на 13–15%. Гэта фантазіі».

Валер Карбалевіч

karbalevich+gmail.com

Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

Блог Валера Карбалевіча
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.
Відэа