субота, 19 красавіка 2014, Менск 02:38

Праграмы / Бліц-аналіз

«Адказны заходні інвэстар наўрад ці сёньня пойдзе ў Беларусь»

Віцэ-прэм’ер Сяргей Румас у размове з журналістамі сказаў, што кіраўніцтва Беларусі адмовілася ад складаньня прыватызацыйных сьпісаў пры продажы акцый акцыянэрных таварыстваў. Ці можна сказаць, што беларуская кіраўніцтва фактычна адмаўляецца ад маштабнай прыватызацыі? Ці варта прадаваць замежным інвэстарам флягманы беларускай прамысловасьці?

Яўген ПрэйгерманЯўген Прэйгерман
x
Яўген Прэйгерман
Яўген Прэйгерман

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Віцэ-прэм’ер Сяргей Румас у размове з журналістамі сказаў, што кіраўніцтва Беларусі адмовілася ад складаньня прыватызацыйных сьпісаў пры продажы акцый акцыянэрных таварыстваў. Ці можна сказаць, што беларуская кіраўніцтва фактычна адмаўляецца ад маштабнай прыватызацыі? Ці варта прадаваць замежным інвэстарам флягманы беларускай прамысловасьці? На гэтыя пытаньні адказвае дырэктар па дасьледаваньнях «Лібэральнага клюбу» Яўген Прэйгерман.

— У свой час беларускія ўлады прынялі плян прыватызацыі, здаецца, найперш дзеля таго, каб атрымаць крэдыт Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Цяпер, калі большая частка гэтага крэдыту ўжо атрымана, застаецца толькі трэцяя частка — на гэтыя пляны ўжо можна асабліва і не зважаць?

— Варта ўзгадаць, што размовы пра тое, што не патрэбныя пляны прыватызацыі, узьніклі на адмысловай нарадзе ў Лукашэнкі, дзе галоўнай думкай прагучала, а навошта нам патрэбныя гэтыя пляны? Маўляў, продаж Белтрансгазу ня быў заплянаваны, але давялося гэта зрабіць.

Зразумела, што пляны першапачаткова складаліся найперш для замежных крэдытных арганізацыяў, але і для саміх сябе. Усё ж у нас плянавая эканоміка — гэта такая традыцыя дзяржаўнага кіраваньня.

Аднак я ня думаю, што скасаваньне плянаў — гэта сынгал пра тое, што Беларусь не пагаджаецца на ўмовы ЭўрАзЭС. Бо ўсё роўна грошы патрэбны, і тут, магчыма, пытаньне проста ў пэўным мэханізьме прыватызацыі

— Назіраецца такая заканамернасьць: калі ёсьць вялікія праблемы ў бюджэце, увогуле ў эканоміцы — беларуская ўлада гатовая ісьці на прыватызацыю. А калі адчуваецца пэўная стабілізацыя — на прыватызацыю забываюцца?

— Я ня думаю, што яны зьбіраюцца адкласьці прыватызацыю. Уладам зразумела, што без прыватызацыі (хаця б на нейкім сярэднім узроўні) немагчыма. Іншая справа, што Лукашэнка ня хоча прадаваць пэўныя стратэгічныя прадпрыемствы. Але калі сытуацыя запатрабуе, то ня будзе іншага выйсьця. Таму адмова ад канкрэтных плянаў — гэта як запрашэньне: прыходзьце да мяне ў кабінэт, будзем размаўляць асобна, я дам пэўныя гарантыі, але вылучу і свае патрабаваньні.

— Сацыялёгія паказвае, што большасьць насельніцтва вельмі нэгатыўна ўспрыняла, напрыклад, продаж «Белтрансгазу». Можа, улада ўлічвае і сацыяльныя настроі? Ці варта прадаваць замежнікам такія знакавыя прадпрыемствы, як БелАЗ, МАЗ і гэтак далей?

— Я думаю, што ўлада, хаця і арыентуецца на грамадзкую думку, але ў эканамічных пытаньнях яны хутчэй самі і фармуюць гэтую думку. Калі няма грошай, то вялікага выбару няма — трэба рабіць прыватызацыю. Бачна, што ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі людзі ўжо хочуць сваю палітычную ўладу ператвараць у эканамічны рэсурс. І прыватызацыя тут добры шлях гэта зрабіць: ці самім прыватызаваць, ці быць агентамі замежных інвэстараў і на гэтым мець грошы.

Што да таго, ці варта прадаваць замежнікам — тут няма вялікай праблемы. Але, вядома, нельга ўсе яйкі класьці ў адзін кошык. Не хацелася, каб адныя расейцы тут усім валодалі. Калі б можна было прадаваць тым, хто прапануе лепшыя грошы і тэхналёгіі — гэта было б нармальна. Іншая справа, што адказны заходні інвэстар наўрад ці сёньня пойдзе ў Беларусь.

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
Блог Віталя Цыганкова
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Яўген Мурашка Горад:: zbn42@mail.ru
03.05.2012 07:44
Яўген Прэйгерман.
"Калі б можна было прадаваць тым, хто прапануе лепшыя грошы і тэхналёгіі — гэта было б нармальна...."
Што тут "нармальна"?
Іншымі словамі:
"Аддай жонку дзядзьке, а сам ідзі да б...і"
Прыедзе іншаземны капітал, скупіць за бесцань, і пачне памнажаць свой капітал, за кошт нашай таннай працоўнай сілы.
Інвестарамі павінны быць беларусы, іншая справа, што Лукашэнка знішчыў сярэднюю клясу, а тыя хто мае капітал, абслугоўвае яго інтарэсы.

Імя:: Alies'
07.05.2012 21:03
Ja pryvoziw biznesu na BelAMA na ~$6M, alie nijakaj uvahi ad kirawnikow ne atrymaw - bo pryvoziw biznes "chysty", a ih cikavic' tol'ki biznes "brudny". Jak ne daesh' na lapu - cikavasci u belaruskih menedzheraw ne uznikae.
Відэа