чацьвер, 24 красавіка 2014, Менск 17:22

Праграмы / Госьць на Свабодзе

Ігар Случак: Беларуская мова стала палітычным маркерам

Грамадзянская ініцыятыва &laquo;Справаводзтва па-беларуску&raquo; распачала новую кампанію папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўваньня і рэклямы &mdash; &laquo;Тут абслугоўваюць і па-беларуску&raquo;. <a href="http://www. svaboda. org/content/article/24564982.html" target="_blank">Яны прапануюць вешаць налепкі на месцы, дзе кліентаў абслугоўваюць на беларускай мове</a>.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ігар Случак — лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Справаводзтва па-беларуску» — у гасьцях «Начной Свабоды» з Аляксеем Знаткевічам:

Случак: Ідэю мне падказаў сябра. Ён жыве у Квэбэку. І там выкарыстоўваюць падобныя налепкі. Адрозьненьне ў тым, што ў нас — лягатып кампаніі, а там — лілея, сымбаль Квэбэку. Калі яго ўбачыш, ведаеш, што тут абслугоўваюць па-француску.

Чалавек бачыць налепку, ведае, што яго зразумеюць. І ён бяз комплексаў спакойна прыходзіць і размаўляе на сваёй мове. Так ствараецца беларуская прастора. Калі будзе хоць дзесяць такіх налепак, людзі будуць бачыць, што мова жыве, як усе іншыя мовы. Бывае, сам прыходжу, пытаюся па-расейску, а мне адказваюць па-беларуску, тады становіцца сорамна, што сам першы не пачаў. А калі пабачу налепку, то сам пачну першы.

Знаткевіч: У дзяржаўныя ўстановы будзеце зьвяртацца?

Случак: Мы не падзяляем на дзяржаўныя ці прыватныя. Мы зьвярталіся ў «Белсаюздрук», але ім трэба дазвол начальства. Нашая мэта ня проста заляпіць горад налепкамі, а дамовіцца. Каб усё было афіцыйна, каб людзі хацелі яе павесіць. І каб маглі рабіць тое, што на налепцы напісана — абслугоўваць па-беларуску. Нашмат прасьцей дамаўляцца з прыватнымі.

Знаткевіч: Ці ўзьнікалі складанасьці і неразуменьне з боку тых, каго вы хацелі заахвоціць?

Случак: На жаль, беларуская мова стала палітычным маркерам. Размаўляць па-беларуску ў нас значыць адносіцца да таго ці да іншага палітычнага лягеру. Складанасьці ёсьць. Пакрысе, як з тым законам «Аб зваротах грамадзянаў», мы дзяўблі, і яго прынялі. І цяпер усе чыноўнікі паставілі беларускую раскладку, даюць беларускія адказы. Цяпер беларускамоўны можа спакойна напісаць любую паперу па-беларуску, і па-беларуску атрымаць адказ. Норма.

Праблема, што ў нас моўныя правы заканадаўча не замацаваныя. Калі б сапраўды існавала дзьвюхмоўе, была б іншая сытуацыя. Трэба заканадаўча замацоўваць роўнасьць моваў.

Знаткевіч: Вы зьбіраецеся удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах? Чаму? Можа, няварта мяшаць мову і палітыку?

Случак: Я думаю, трэба выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб размаўляць аб праблеме. Ня толькі размаўляць, але і неяк вырашаць. Каб паказаць, што беларуская мова цікавая, і ёй можна карыстацца ва ўсіх сфэрах жыцьця. Так, мова палітызаваная. Але цяпер яна больш становіцца менавіта мовай. Чаму? У нас шмат кампаніяў, якія папулярызуюць беларускую мову. Тая самая «Будзьма». Шмат людзей, ад якіх я не чакаў, пачынаюць размаўляць па-беларуску. Яны выкарыстоўваюць мову не як палітыку, а як культуру, як нешта асабістае.

Знаткевіч: Шмат хто кажа, што няма сэнсу браць удзел у выбарах...

Случак: Тыя патрабаваньні, якія выстаўляюць нашыя лідэры, слушныя. Напрыклад, вызваленьне палітвязьняў. Але браць уладу за горла і казаць, каб палітвязьняў рэабілітавалі, гэта ўжо яны перагібаюць палку. Яны яшчэ кажуць, каб ва ўсіх камісіях былі прадстаўнікі партыяў. Але ў Беларусі вялікая колькасьць камісіяў. У нас няма столькі людзей, каб паставіць іх на кожны участак. І навошта выстаўляць такія патрабаваньні, што нават пры жаданьні ўладаў мы ня зможам іх выкарыстаць?

Знаткевіч: Дык навошта балятавацца? Ці вы верыце, што можаце прайсьці?

Случак: Галоўнае, выбары — гэта магчымасьць размаўляць з выбарцамі аб праблемах. Будзе час на радыё, тэлебачаньні, нават у газэтах можна будзе надрукавацца. Нават пры самых сумленных выбарах ісьці з моўным пытаньнем ў Гомелі, самым русыфікаваным рэгіёне, гэта ўжо цяжка. Але я лічу, трэба ісьці.

Па апытаньнях беларусы не падтрымліваюць ідэю байкоту. Беларусы, 50-52% вераць, што ўсё павінна адбывацца праз парлямэнцкія выбары. Людзям прасьцей успрымаць чалавека, які ім хоча нешта распавесьці праз афіцыйныя сродкі. Падтрымка ўладаў невялікая, але і падтрымка апазыцыі невялікая. Трэба крыху апусьціцца да ўзроўню людзей і казаць тое, што яны хочуць, і так, як яны хочуць. Усё ж такі нельга адрывацца ад людзей. Я проста хачу, каб людзі разумелі, што я хачу данесьці.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Henik Горад:: Miensk
01.05.2012 09:48
Ihar, dziakuj vam za toje, sto zmahajeciesia za movu i dasiahajecie pospiexau.
Ale vasa pazycyja nasciarozvaje: Праблема, што ў нас моўныя правы заканадаўча не замацаваныя. Калі б сапраўды існавала дзьвюхмоўе, была б іншая сытуацыя. Трэба заканадаўча замацоўваць роўнасьць моваў.
Vy viedajecie niekalki mou. Vy viedajecie, sto rounyx mou nie byvaje u pryncypie. Navosta zamacouvac jurydycna toje caho nie byvaje?!!
Бывае, сам прыходжу, пытаюся па-расейску...
Ihar, vy pravodzicie takija kampanii! Vy prymusajecie cynounikau zmianicca!!! Camu z vy nad saboj nie pracujecie? Camu u vas samoha takoje Бывае?!!
Адказаць

Імя:: Ігар Случак Горад:: Гомель
01.05.2012 10:40
Дзякуй за добрую адзнаку, гэта наша агульная праца і нашы агульныя перамогі. Наконт вашых хваляванняў - так, сапраўды родных моў некалькі не бывае, але бывае цывілізаванае дзьвухмоўе. Трэба прыходзіць да жаданага рэзультата паступова. Прыйдзе час і для таго, каб дзяржаўнай была толькі беларуская, але зараз важна дайсці да спраўднай роўнасці дзьвух моў.
Наконт таго, што размаўляю па-расейску - так, бывае ў мяне і такое, што казаць, не ідэальны я чалавек :) Але як вы кажаце, працую над сабой. Выпраўлюся :)
Адказаць

Імя:: Henik Горад:: Miensk
02.05.2012 23:26
Pra jakoje цывілізаванае дзьвухмоўе vy kazacie?!! Takoha nie byvaje!!! Byvaje tolki vajna mou. Ci, prynamsi, spabornictva mou. A dzvioxmouje na blanku aficyjnaha dakumentu: u levym vierxnim kucie pa-bielarusku, u pravym vierxnim taki z stamp pa-rasiejsku. I usio. Dalej dzvioxmouja nie byvaje. Kali znojdziecie dzie-niebudz - pakazecie mnie.
"Budzcie realistami - staucie pierad saboj niedasiahalnyja mety" - skazau xtosci z vialikix. A vy xocacie дайсці да спраўднай роўнасці дзьвух моў. Tupik. Niauzo vy nie bacycie?
Адказаць

Імя:: Уладзімір Горад:: Киев
05.05.2012 23:45
Ня пагоджуся. Дзьвюхмоуе бывае, нават чатырёхмоуе, напр., ва Швайцарыі. Там ёсьць ужо праз колькасці-там стагоддзяу чатыры мовы - нямецкая, француская, італійская ды ретороманская. І яны суіснуюць спакойна, амаль бяз усякіх спаборніцтв, і жадна яшчэ не умёрла! Гэты дасьвед трэба урахоуваць. А вось наконт уласьціва пазыцыі - сапраудны рэальны палітычны праэкт мажлівы толькі тады, калі будзе апрацоуваная глобальная грамадзка-палітычная праграма. Беларуская мова стане тады важлівай, калі на ёй будзе прамауляцца нешта шмат вагомае, чым на расейскай, калі яна будзе зьвязана з якімсці пэрспэктывным праэктом.

Выбачце за памылкі у напісаньню
Адказаць

Імя:: Ігар Случак Горад:: Гомель
05.05.2012 23:50
Цывілізаванае дзьвух і шматмоўе бывае. Любая вайна адбываецца ў першую чаргу ў галовах і гэтыя галовы далёка не светлыя. І сваім каментары я меў на ўвазе не беларускую моўную рэчаіснасць, над паляпшэннем якой патрэбна яшчэ шмат працаваць а сітуацыю ў цэлым. І тупіка ў сённяшняй сітуацыі я не бачу - бачу толькі шмат працы наперадзе. Але гэта з іншага боку вельмі цікава - быць у гэтым працэсе, чым проста сузіральнікам.
Адказаць

Імя:: Henik Горад:: Miensk
08.05.2012 02:19
Dzvioxmouje buvaje u kanstytucyi, na blankax dziarzaunyx dakumentau, u turystycnyx praspektax (tut navat troxmouje i bols). A dalej u cyvilnym zycci nie byvaje. Nixto u zycci nie budzie vydavac infarmacyju adrazu na dzviox movax. Kali calaviek kaza pa-bielarusku - heta adna mova. Dalej jon pieraxodzic na insuju movu. Heta druhaja, ale znou za ADNA mova. A u halavie u jaho josc jasce niejkaja, skazam, estonskaja mova, prosta niama z kim tut pahavaryc. Ale heta nie aznacaje troxmouje.
Infarmacyja, vydadzienaja na adnoj movie josc adnamouje. Na dzviox - dzvioxmouje.
Kali u horadzie pa-bielarusku tolki "Asciarozna dzviery zacyniajucca", a uvies astatni infarmacyjny masiw na insaj movie, to heta realnaja vajna mou, realnaja paraza nasaj movy. A vy nazyvajecie heta dzvioxmoujem!!! Tady pra jakuju шмат працы наперадзе vy havorycie? Kudy uzo imknucca? Dzvioxmouje z dasiahnutaje.
Ihar, ja b xacieu, kab vy mianie zrazumieli. I kab za metu sabie uziali nie rounasc mou, nie dzvioxmouje, a PANAVANNIE BIELARUSKAJ MOVY.
Ale u takim vypadku vy nie zmozacie крыху апусьціцца да ўзроўню людзей і казаць тое, што яны хочуць, і так, як яны хочуць.
I jasce dazvolcie vypravic vasu pamylacku. Nielha pisac дзьвух, a treba дзьвюх (abo jak ja - дзьвёх, xacia heta licycca pamylkovym). Miakki znak pisacca tolki pierd miakkim "в".
Адказаць

Імя:: Наталья Горад:: Европа
29.05.2012 18:51
В Швейцарии 4 языка официальных, на трех обязательно и везде пишут. говорят в основном на немецком, и то на диалекте (этакая смесь всех языков), чем чистый немецкий.
И никто не притесняет другие языки, не выделяет какой-то один, вполне нормально видеть надписи на трех языках, и хватает места для всех.
Всегда считала, что должны писать на двух языках в Беларуси, раз уж у нас два официальных.
Очень рада, что есть такие инициативы, которые продвигают белорусский и стараются придать ему действительно статус официального, а не только на бумаге.

Імя:: Зоська Горад:: Ліда
02.05.2012 15:48
"АПУСЬЦІЦЦА ДА ЎЗРОЎНЮ ЛЮДЗЕЙ І КАЗАЦЬ ТОЕ, ШТО ЯНЫ ХОЧУЦЬ І ТАК ЯК ЯНЫ ХОЧУЦЬ."
Спадар Случак, вы хоць самі зразумелі, што вы сказалі?
Тое, што яны хочуць і як яны хочуць ім кажа штодзённа цягам ледзь ні 20 гадоў так званы прэзыдэнт. І вы туды ж.
Адказаць

Імя:: Ігар Случак Горад:: Гомель
05.05.2012 23:54
Разумею нешне ваш пафас, але вы павінны пагадзіцца, што каб быць пачутым трэба рабіць так, каб вас пачулі. І быць бліжэй да людзей. І не блытаць папулізм і простае і даступнае для кожнага выказванне думак.
Відэа